29 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Эксперты з Беларусі і Узбекістана абмеркавалі развіццё прамысловай кааперацыі і лагістыкі паміж дзвюма краінамі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
У Беларускім інстытуце стратэгічных даследаванняў (БІСД) прайшоў круглы стол “Беларусь і Узбекістан: новыя вектары ўзаемадзеяння” з удзелам экспертаў з дзвюх краін. Аналітык БІСД Антон Дударонак зазначыў, што сустрэча прайшла для падрыхтоўкі чакаемага ў хуткім часе візіту Прэзідэнта Узбекістана Шаўката Мірзіяева ў Беларусь. “Мы абмеркавалі тры напрамкі нашага ўзаемадзеяння: кааперацыю ў прамысловай сферы і аграпрамысловым комплексе, лагістыку і новыя тэхналогіі,” — падкрэсліў Антон Дударонак.
Ён нагадаў, што ўжо працуе беларуска-узбекская сумесная зборачная вытворчасць трактароў у Ташкенце. Таксама ў дзвюх краін ёсць узаемная цікавасць ў забеспячэнні харчовай бяспекі і ў супрацоўніцтве ў сферы агратэхналогій. “Вельмі цеснае ўзаемадзеянне і ў адукацыйнай сферы. Так, колькасць студэнтаў з Узбекістана, якія навучаюцца ў Беларусі, значна вырасла з 2017 года. Усё гэта гаворыць аб тым, што ў нашых адносін ёсць будучыня і нашыя эканомікі ўзаемадапаўняльныя— падкрэсліў аналітык.
Начальнік сектара Агенства стратэгічнага развіцця і рэформ пры Прэзідэнце Узбекістана Бекзод Курбанаў адзначыў, што беларускі бок мае моцна развітую сельскагаспадарчую прамысловасць. “Асобна можна адзначыць дасягненні Беларусі ў сферы медыцыны і фармацэўтыкі. Ва Узбекістане ёсць даволі вялікі ўнутраны рынак, ніша, якую могуць заняць беларускія вырабнікі. Акрамя таго, мы выстройваем добрую кааперацыю і ў рэгіёне Цэнтральнай Азіі. На пляцоўцы Узбекістана можна рэалізаваць мегапраекты рэгіянальнага маштабу,” — адзначыў Бекзод Курбанаў.
На мерапрыемстве прысутнічалі міністр эканомікі Юрый Чабатар, а таксама Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Узбекістана ў Беларусі Рахматула Назараў. “Адносіны паміж Беларуссю і Узбекістанам разгортваюцца вельмі дынамічным чынам. Узаемадзеянне ахоплівае практычна ўсе сферы. Адным з найгалоўнейшых напрамкаў застаецца эканоміка. Ніякіх праблем у палітычнай сферы паміж нашымі краінамі няма,” — падкрэсліў пасол.
У якасці прыкладу дынамічнага развіцця ўзаемадзеяння паміж дзвюма краінамі ён узяў рост тавараабароту. “Калі ў 2018 годзе тавараабарот паміж Беларуссю і Узбекістанам быў у раёне $200 млн, тады ў прошлым годзе ён склаў каля $1 млрд. І гэта не канец,” — рэзюміраваў Рахматула Назараў.
Як паведамлялся БЕЛТА, 8 і 9 ліпеня адбудзецца візіт Прэзідэнта Узбекістана Шаўката Мірзіяева ў Мінск.
Крыніца: БЕЛТА
