17 студзеня 2022 года ў Беларускім інстытуце стратэгічных даследаванняў (БІСД) прайшоў экспертны семінар «Вобраз будучыні праз прызму праекта Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь». У абмеркаванні ўдзельнічалі дырэктар Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Вадзім Іпатаў, прадстаўнікі Савета Рэспублікі, нацыянальнай акадэміі навук, Міністэрства юстыцыі, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, Беларускага эканамічнага ўніверсітэта, аналітыкі БІСД
Адкрываючы мерапрыемства, дырэктар Інстытута Алег Макараў адзначыў беспрэцэдэнтную для беларускага грамадства цікавасць у абмеркаванні праекта Канстытуцыі, уключанасць у дадзены працэс шырокіх пластоў насельніцтва: «Мы бачым, наколькі актыўнае сённяшняе грамадства, лідары поглядаў, блогеры, дэпутаты розных узроўняў у тым, каб растлумачыць і выказаць свой пункт гледжання аб важнасці канстытуцыйнага будаўніцтва».Таксама дырэктар БІСД падкрэсліў асаблівае значэнне абноўленага Асноўнага закона для шчаслівай будучыні Беларусі, яго стваральны патэнцыял.
У сваю чаргу кіраўнік НЦЗПД Вадзім Іпатаў заўважыў, што ў адпаведнасці з прыярытэтнымі для жыхароў краіны каштоўнасцямі вобраз будучыні Беларусі бачыцца мірным і стабільным: «Каб кожны грамадзянін быў упэўнены ў сваёй будучыні, каб нашы дзеці раслі ў мірнай, спакойнай абстаноўцы, каб у нас работала эканоміка. І для гэтага патрэбны Асноўны закон, які ўстанаўлівае прававыя асновы далейшага развіцця Рэспублікі Беларусь».
Удзельнікі экспертнага семінара адзначалі карпатлівую маштабную работу, праведзеную дзяржавай і грамадствам, экспертнай супольнасцю, сацыёлагамі і прафесійнымі юрыстамі, у важнейшы для краіны гістарычны момант. «Вынясенню на грамадскае абмеркаванне праекта абноўленай Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь папярэднічала вялікая работа па зборы, аналізе і абагульненню дакументаў і чаканняў грамадзян»,- адзначыла аналітык БІСД Святлана Алейнікава. У выніку каласальнай працы праект Канстытуцыі стаў канвенцыяльным выражэннем ключавых каштоўнясцяў і запытаў беларускага грамадства.
Аналіз вобраза будучыні Беларусі ў разрэзе глабальных трэндаў дазволіў разгледзець канстытуцыйныя пераўтварэнні ў парадыгме развіцця. Увага была сканцэнтравана на магчымасцях павышэння эфектыўнасці дзяржаўнага кіравання, выкарыстання сучасных форм камунікацыі з насельніцтвам, цыфравізацыі дзяржавы і выхаду на новую якасць узаемадзеяння грамадства і ўлады.
Падводзячы вынікі семінара, удзельнікі мерапрыемства сышліся ў галоўным, што прыняцце абноўленай Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь стане новым пунктам адліку, які задасць арыеціры для грамадства і дзяржавы, вызначыць перспектывы развіцця краіны на дзесяцігоддзі наперад.