Дата публикации

БІСД умацоўвае экспертны дыялог у Пекіне

16 ліпеня 2025 года дэлегацыя БІСД на чале з намеснікам дырэктара Віталем Пунчанка прыняла ўдзел у экспертным семінары Кітайскай акадэміі міжнародных праблем у Пекіне – аднаго з вядучых кітайскіх даследчых цэнтраў, які функцыянуе пры МЗС Кітая.

Виталий Пунченко

Віцэ-прэзідэнт Лю Цын падкрэсліў нязменную падтрымку Кітаем самастойнага шляху развіцця Рэспублікі Беларусь. Абедзве дзяржавы сумесна адстойваюць прынцыпы і нормы міжнароднага права. У Пекіне высока ацэньваюць далучэнне Мінска да ШАС і БРІКС, што ўносіць істотны ўклад у рэгіянальную стабільнасць. 

Ці Цзыго, дырэктар Інстытута Еўразіі, згадаў падабенства падыходаў Беларусі і Кітая ў бачанні трансфармацыі рэгіянальнай сістэмы бяспекі. На яго думку, беларуска-кітайскія адносіны выступаюць стабілізуючым фактарам, а будучы патэнцыял заключаецца ў комплексным забеспячэнні бяспекі праз развіццё. 

Намеснік дырэктара Інстытута Еўразіі Хань Лу адзначыла важнасць захавання гістарычнай памяці на фоне абвастрэння сусветнай сітуацыі. На яе думку, уклад Кітая ў антыфашысцкую барацьбу ў некаторых краінах недаацэнены. Сумесная барацьба Беларусі і Кітая супраць фашызму – гэта гістарычны ўклад у вялікае сяброўства двух народаў. 

Віталь Пунчанка паказаў на наяўныя ў БІСД напрацоўкі ў галіне даследаванняў тэхналогій ўмяшання і механізмаў забеспячэння электаральнай бяспекі.

Беларусь-Китай

Анатоль Баяшоў вылучыў тэзіс аб магчымасці спалучэння "жорсткай блокавай бяспекі" з "мяккай сеткавай бяспекай": праектнымі даследаваннямі сусветнай палітыкі, якiя выконваюцца двума ці трыма дзяржаўнымі фабрыкамі думкі ў рамках Форуму ШАС. 

Кацярына Рэчыц акцэнтавала важнасць цывілізацыйна-каштоўнасных падстаў беларуска-кітайскіх адносін.

Аналітыкі ад дэлегацыі Камуністычнай партыі Беларусі і навукоўцы БДУ ў сваіх дакладах адзначылі ўклад Беларусі і Кітая ў перамогу ў антыфашысцкай вайне, а таксама перспектывы эканамічнага развіцця і беларуска-кітайскіх адносін.

Прадстаўнікі Кітайскай акадэміі міжнародных праблем пацвердзілі гатоўнасць працягнуць дыялог па тэмах, якія ўяўляюць узаемную цікавасць.

Беларусь-Китай