5-6 чэрвеня 2024 года ў Ташкенце пад старшынствам Iнстытута стратэгічных і міжрэгіянальных даследаванняў пры Прэзідэнце Рэспублікі Узбекістан праходзіць XIX пасяджэнне форуму ШАС, у якім прымае ўдзел дэлегацыя БІСД на чале з намеснікам дырэктара Віталем Стахоўскім.
Даведачна.
Форум ШАС заснаваны ў Маскве ў маі 2006 года як грамадскі кансультацыйна-экспертны механізм, які ажыццяўляе навуковую прапрацоўку палітычных ініцыятыў і рашэнняў кіраўнікоў дзяржаў-членаў, якія прымаюцца і зацвярджаюцца на штогадовых самітах. БІСД на правах назiральнiка прымае ўдзел у яго працы з 2020 года.
Сёлета пасяджэнне праходзіць пад слоганам: "Роля ШАС у новых умовах: аб'яднанне намаганняў у імя агульнай бяспекі, стабільнасці і росквіту». Дадзеная падзея ў міжнародным календары БІСД з'яўляецца асабліва знакавай з улікам маючага адбыцца атрымання нашай краінай на ліпеньскім саміце кіраўнікоў дзяржаў у Астане статусу афіцыйнага члена гэтага міжнароднага аб'яднання.
У мерапрыемстве заяўлены ўдзел прадстаўнікоў кіраўніцтва Сакратарыята і Выканаўчага камітэта РАТС ШАС, кіраўнікоў і экспертаў нацыянальных даследчых цэнтраў ШАС з Індыі, Ірана, Казахстана, КНР, Кыргызстана, Расіі і Таджыкістана, а таксама аналітыкаў з Азербайджана і Беларусі.
У ходзе пасяджэння вызначаюцца шырокі і грунтоўны абмен думкамі і дыскусія па наступным парадку дня:
- прыярытэтныя напрамкі супрацоўніцтва ў рамках ШАС: усебаковая рэалізацыя незадзейнічаных магчымасцей;
- павышэнне эфектыўнасці ШАС на сучасным этапе развіцця;
- далейшыя перспектывы ўдасканалення дзейнасці форуму ШАС.
Праграмай прадугледжана выступленне Віталя Стахоўскага з дакладам на тэму: "Незадзейнічаныя магчымасці як патэнцыял павышэння эфектыўнасці ШАС: экспертны погляд з Беларусі".
На палях мерапрыемства запланавана серыя двухбаковых сустрэч з замежнымі партнёрамі, падчас якіх у ліку іншых будзе прапрацоўвацца пытанне поўнафарматнага далучэння БІСД да Форуму ШАС у статусе Нацыянальнага даследчага цэнтра.
Даведачна.
Рэгламент прадугледжвае, што ў склад Форуму ўваходзяць па адной аўтарытэтнай навуковай установе ад кожнай дзяржавы-члена, якая мае статус Нацыянальнага даследчага цэнтра ШАС, які прысвойваецца ў адпаведнасці з унутранымі юрыдычнымі працэдурамі.
Пасяджэнне завершыцца падпісаннем выніковага пратакола, а таксама цырымоніяй перадачы эстафеты старшынства ў Форуме ШАС (на перыяд 2024-2025 гг.) чарговаму старшыні – Iндыйскаму савету па міжнародных справах.
Намеснік дырэктара БІСД Віталь Стахоўскі:
Удзел у Ташкенцкім пасяджэнні Форуму ШАС для нас асабліва знакавая падзея з улікам маючага адбыцца атрымання Рэспублікай Беларусь на ліпеньскім саміце кіраўнікоў дзяржаў у Астане статусу афіцыйнага члена гэтага міжнароднага аб'яднання.
Сёння ШАС значна адрозніваецца ад той арганізацыі, якая была створана на світанку ХХІ стагоддзя. За кароткі па гістарычных мерках перыяд яна ператварылася ў адну з нясучых апор новых міжнародных адносін.
"Шанхайскі дух" трывала замацаваўся ў палітычным лексіконе як сінонім даверу і каардынацыі новай якасці. Такім чынам, на сёння ШАС валодае ўсімі прыкметамі сістэмаўтваральнага ядра праўдзівай шматпалярнасці, які базуецца на прынцыпе даверу, дагавораздольнасцi, руху наперад.
Наша краіна паслядоўна і адказна прайшла ўсе этапы развіцця адносін з ШАС і пасля паўнацэннага ўваходжання ў шанхайскую сям'ю гатова актыўна ўключыцца ў працу па ўсіх вымярэннях, прапаноўваючы свой прамысловы, навуковы, транзітна-транспартны патэнцыял, набыты вопыт міратворчасці, інтэграцыйныя кампетэнцыі.
Далейшае ўдасканаленне дзейнасці арганізацыі ўяўляецца важным крокам у справе эфектыўнага рэагавання на новыя выклікі і яе адаптацыі да сучасных рэалій. Акрамя таго, як міжнароднай арганізацыі новага тыпу ШАС важна не толькі адаптавацца да зменлівага свету, спадарожным выклікам і пагрозам, але і паспрабаваць зазірнуць за гарызонт бягучых і будучых падзей і тэндэнцый.
Перавагай валодаюць аб'яднання, якія актыўна фармуюць парадак развіцця. Менавіта таму так важна завяршыць работу і прыняць новую стратэгію развіцця ШАС да 2035 года.
Мяркуем, што ў гэтым дакуменце павінны перш за ўсё быць прадугледжаны завяршэнне інстытуцыйна-кіраўніцкай рэформы, механізмы практычнага ўзаемадзеяння і рэалізацыі наяўных дамоўленасцей дзяржаў-членаў, магчымасці для пошуку найбольш эфектыўнай мадэлі гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва. Пры гэтым на фоне глабальнага крызісу даверу ў сумеснай працы па ўмацаванні патэнцыялу ШАС крытычна важна вынесці за дужкі любыя двухбаковыя праблемы і супярэчнасці.
Знаходзячыся ва Узбекістане, сэрцы Цэнтральнай Азіі, варта асабліва адзначыць палітычную значнасць гэтага рэгіёну як геапалітычнага ядра вялікай Еўразіі і ШАС ў цэлым. Таксама неабходна ўлічваць актыўнае прасоўванне тут калектыўным Захадам сваіх контрстратэгій. Сітуацыя, якая складваецца, патрабуе ад ШАС эфектыўных сумесных крокаў у адказ з мэтай недапушчэння крызісных сітуацый, у тым ліку па лініі экспертных супольнасцяў.