Сёння налітыкі БІСД Вталій Пунчанка, Кацярына Рэчыц і Віталій Дзяіраў прынялі анлайн-удзел у Міжнароднай парламенцкай канферэнцыі на тэму «Глабальныя выклікі і пагрозы ў кантэксце пандэміі COVID-19: тэрарызм і гвалтоўны экстрэмізм».
У дакладзе БІСД «Інфармацыйная бяспека : новыя выклікі ва ўмовах пандэміі» асаблівую ўвагу звярнулі на аналіз актуальных інфатрэндаў, сфарміраваных пад уздзеяннем пандэміі:
- павелічэнне значнасці для грамадства інфармацыйнага поля;
- гнуткасць і рухомасць медыйнай прасторы, якая можа імгненна прыстасавацца да сённяшняй кан’юнктуры;
- радыкалізацыя і канфліктнасць медыйнай павесткі;
- фарміраванне «інфармацыйных коканаў»;
- умацаванне цыфравой сегрэгацыі;
- напоўненасць чуткамі і фейкамі;
- поліфанічнасць і разарванасць свядомасці;
- дрэйф у бок «цыфравой» дыктатуры;
- інфармацыйны нігілізм.
У ліку прапаноў аналітыкаў БІСД – сканцэнтраваць намаганні міжнароднай супольнасці не толькі на выяўленні прыкмет праяўлення экстрэмізму ў інфармацыйнай сферы, але і папярэджанне падобных праяў шляхам выяўлення крыніц пагроз нацыянальнай бяспекі краін ў дзейнасці інфармацыйных рэсурсаў загадзя. Гэта патрабуе выпрацоўкі адпаведных крытэрыяў і метадалогіі не толькі на краінным, але і на міжнародным узроўнях, а таксама шматступеннай сістэмы прафілактычнага і іншага пазітыўнага ўздзеяння на інфармацыйным полі.
Канчатковая мэта ўдасканалення інфармацыйнай палітыкі – стварэнне здаровай і ўстойлівай да стрэсаў медыяпрасторы як поля для дыялога, арэны прыняцця канструктыўных рашэнняў, пляцоўкі, дзе рашаюцца праблемы, а людзям адкрываюцца магчымасці.