Дата публикации

Об участии в заседании Консорциума экономических аналитических центров ШОС

6 лістапада пад старшынствам Інстытута міжнароднай эканомікі і фінансаў Усерасійскай акадэміі знешняга гандлю Мінэканамразвіцця РФ у рэжыме відэаканферэнцыі адбылося фінальнае (чацвёртае) пасяджэнне Кансорцыума эканамічных аналітычных цэнтраў ШАС (далей – Кансорцыум), у якім прынялі ўдзел аналітыкі БІСД Ірына Русак і Юрый Ярмалінскі, кіраўнік Цэнтра даследаванняў ШАС і БРІКС. 

Конференция

Удзельнікі сустрэчы абмеркавалі фінальны праект аналітычнага даклада Кансорцыума «Прыярытэтныя напрамкі нарошчвання гандлёва-прамысловага супрацоўніцтва ў рэгіёне ШАС з улікам рэалізацыі мэт устойлівага развіцця дзяржаў-членаў» да 24-га пасяджэння Савета кіраўнікоў урадаў (прэм’ер-міністраў) краін-членаў ШАС, якое адбудзецца ў Маскве 17–18 лістапада бягучага года.

Па выніках абмеркаванняў прынята рашэнне тэкст дакумента ў прадстаўленай рэдакцыі ўзгадніць і накіраваць Нацыянальным каардынатарам па пытаннях ШАС для наступнага дакладу кіраўнікам урадаў дзяржаў-членаў.

У завяршэнне пасяджэння старшынства ў Кансорцыуме з боку Расіі перададзена Інстытуту эканомікі і дэмаграфіі Нацыянальнай акадэміі навук Таджыкістана.