У азнаменаванне 30-гадовага юбілею ўстанаўлення дыпламатычных адносін між Рэспублікай Індыя і Рэспублікай Беларусь (17.04.1992) па запрашэнні Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Індыі ў Беларусі Алока Ранджана Джа 13 красавіка 2022 года аналітыкі БІСД ўдзельнічалі ва ўрачыстым канцэрце “Падарожжа па Індыі і Беларусі”, каторы адбыўся ў рэспубліканскім Палацы культуры прафсаюзаў.
На палях дадзенага мерапрыемства з індыйскімі дыпламатамі абмеркаваны пытанні актывізацыі двухбаковага ўзаемадзеяння па лініі экспертнай дыпламатыі, у прыватнасці правядзення міжнароднага экспертнага мерапрыемства, прымеркаванага да памятнага юбілею.
З нагоды юбілейнай даты таксама падрыхтаваны аналітычны артыкул на тэму Беларуска- Індыйскіх двухбаковых адносін, які ў бліжэйшы час павінен быць апублікаваны ў газеце “Рэспубліка”.