Дата публикации

Развіццё сельскіх тэрыторый у Саюзнай дзяржаве: актуальнасць і перспектывы развіцця

Аналітыкі Ірына Русак і Сяргей Жук прынялі ўдзел у 83-м паседжанні трывала дзеячага семінара пры Парламентскім Сходзе Саюза Беларусі і Расіі на тэму “Развіццё сельскіх тэрыторый у Саюзнай дзяржаве: актуальнасць і перспектывы развіцця” і выступілі з дакладам “Аб сацыяльным самаадчуванні жыхароў сельскай мясцовасці Рэспублікі Беларусь: погляд БІСД”

У межах праекта БІСД “Будучыня сельскай мясцовасці” глыбока вывучаюцца розныя варыянты аграрных тэррыторый на падставе новых эканамічных і сацыяльных рэалій. На сучасным этапе асновай развіцця сельскіх населеных пунктаў з’яўляецца асаблівы ўнікальны стыль жыцця, прывабны для розных сацыяльных груп. Сучасная “вёска будучыні” павінна быць сельскай агламерацыяй, якая разлічана на пражыванне розных сацыяльна-эканамічнах груп: карэнных сельскіх жыхароў, гараджан, пераехаўшых на сталае месца жыцця, маладых спецыялістаў-дыстанцыйнікаў і іншых катэгорый грамадзян, якія бы дапаўнялі адна адну і фарміравалі асяроддзе для сталага развіцця тэрыторый.

Выдзяляецца некалькі ключавых трэндаў будучыні сельскай мясцовасці: развіццё транспартнай, вытворчай і сацыяльнай інфраструктуры, змена стандартаў якасці жыцця, фарміраванне новых кааперацыйных сувязеў у сельскай гаспадарцы, запыт на далучэнне насельніцтва да жыцця мясцовай суполкі і новы погляд на дзяржаву як партнёра па стварэнні ўмоў для самарэалізацыі беларуса. Такім чынам, вобраз сельскай мясцовасці будучыні — гэта не “горад у мініяцюры”, а самастойная мадэль, заснаваная на ўнікальных перавагах. Зазначаныя трэнды ствараюць новую экасістэму, якая вабіць і карэнных жыхароў, і актыўных гараджан, што абралі загарадны лад жыцця, — адзначыла Ірына Русак.

У якасці аднаго з пунктаў росту ў сацыяльна-эканамічным развіцці рэгіёна жыхары сельскіх населеных пунктаў Брэсцкай вобласці бачаць развіццё турызму. Больш за 60 працэнтаў апытаных лічаць сваю тэрыторыю патэнцыйна прывабнай для турыстаў. Рэспандэнты вылучаюць цэлы шэраг прыродных, гісторыка-культурных, музейных і падзейных пунктаў прыцяжэння (Белавежская пушча, замкі і сядзібы, унікальныя заказнікі, самабытныя фестывалі), якія здольныя стаць асновай для фарміравання пазнавальных рэгіянальных брэндаў. Развіццё турызму на базе гэтых аб’ектаў разглядаецца насельніцтвам як важны стымул для лакальнай эканомікі — праз стварэнне працоўных месцаў, развіццё сферы паслуг і інфраструктуры, што ў выніку ўзмацняе пазіцыяніраванне сельскіх тэрыторый і ўзнімае іх прывабнасць для жыцця і інвестыцый. Больш эфектыўнаму выкарыстанню іх патэнцыялу маглі бы спрыяць павышэнне транспартнай даступнасці пунктаў прыцяжэння, развіццё інфраструктуры прыёма турыстаў (гасцініцы, кемпінгі, грамадскае харчаванне), падрыхтоўка кваліфікаваных кадраў для гэтай галіны, — дадаў Сяргей Жук.

Па завяршэнні дыскусій удзельнікі семінара ўхвалілі праект выніковых Рэкамендацый. Дакумент мае ў сабе комплекс захадаў, адрэсаваных Савету Міністраў Саюзнай дзяржавы, профільным міністэрствам і ведамствам дзвюх краін.
 

0