Уступленне Рэспублікі Беларусь у электаральную кампанію, значэнне і практычнае прымяненне дзяржаўнай сімволікі, верыфікацыя інфармацыі ў сучасных умовах – гэтыя і іншыя пытанні былі разгледжаны падчас семінара-вучобы для ідэалагічных работнікаў прадпрыемстваў і арганізацый, які пад эгідай аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама прайшоў на Кобрыншчыне 28 верасня. У рабоце ўдзельнічалі прадстаўнікі РДГА «Беларускае грамадства «Веды» і Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў»
Як адзначыў аналітык Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў Сяргей Жук, у кантэксце бягучай грамадска-палітычнай сітуацыі асаблівае значэнне набывае забеспячэнне электаральнага суверэнітэту – сістэмы мер па забеспячэнні свабоднага волевыяўлення грамадзян, якому не павінны перашкаджаць ніякія знешне- і ўнутрыпалітычныя фактары. І адказнасць за гэта ляжыць не толькі на дзяржаўных інстытутах, але і на ўсіх грамадзянах нашай краіны.
У завяршэнні семінара-вучобы Сяргей Жук расказаў прысутным пра паходжанне, эвалюцыю і значэнне беларускай нацыянальнай сімволікі нашай краіны.