Дата публікацыі

Аб пашырэнні абмежаванняў на імпарт тавараў у Беларусь з недружалюбных краін

Мера ў адказ на недружалюбны крок

Стабільнае развіццё эканомікі Беларусі на фоне санкцыйнага прэсінгу раздражняе і нервуе Захад. Па дадзеных Белстата, за студзень — чэрвень гэтага года беларускі ВУП вырас на 5 працэнтаў пры прагнозе 3 працэнты. Пры гэтым рост валавога рэгіянальнага прадукту забяспечаны ва ўсіх абласцях і горадзе Мінску. З пяці галоўных паказчыкаў эфектыўнасці работы ўрада і Нацыянальнага банка выкананы чатыры.

Напярэдадні ЗША і ЕС запушчана чарговая хваля незаконных рэстрыкцый у дачыненні да нашай краіны. Алгарытм рэагавання на такія дэструктыўныя дзеянні ў нас даўно выпрацаваны. Краіна павінна абараняць свае інтарэсы, ужываючы ў тым ліку і прамыя метады ахаладжэння разгарачаных санкцыйным парадкам апанентаў.

Уступіла ў сілу рашэнне Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, якое пашырае пералік тавараў з недружалюбных краін, якія забаронены да ўвозу і рэалізацыі на тэрыторыі нашай краіны. Пад абмежавальныя меры трапілі маргарын, макаронныя вырабы, портландцэмент і іншыя віды цэменту, ўгнаенні, посуд сталовы і кухонны, пліты ДСП, ДВП і OSB, упаковачная тара, будаўнічыя матэрыялы (вырабы з цэменту, бетону або штучнага каменя, цэгла).

Важна падкрэсліць, што Беларусь сама ніколі не была ініцыятарам увядзення аднабаковых абмежавальных мер. На ўсіх пляцоўках Мінск выступае супраць такой разбуральнай і парушаючай міжнароднае права практыкі. Ва ўмовах пастаяннай бессвядомасцi заходніх краін нашы сустрэчныя дзеянні - адказная і адэкватная мера. Беларусь вымушана рэагаваць на сістэматычныя недружалюбныя дзеянні ў свой адрас. Акрамя таго, гэта часовая мера, якая падлягае перыядычнаму перагляду. У выпадку адмены заходніх санкцый Беларусь тут жа здыме і свае абмежаванні.

Варта звярнуць увагу, што кожны такі крок беларускага боку заўсёды старанна адкалібраваны і падлічаны. 

У адрозненне ад Захаду мы не маем намеру дзейнічаць на шкоду сваёй эканоміцы і спажывецкім запытам. Забарона на імпарт названых катэгорый тавараў не азначае збядненне ўнутранага рынку. Па ўсіх забароненых таварных пазіцыях у Беларусі ёсць уласныя вытворцы, якія атрымліваюць дадатковыя магчымасці нарасціць загрузку магутнасцяў і выпуск прадукцыі, павялічыць выручку, стварыць новыя працоўныя месцы. 

У канчатковым выніку гэта станоўча адаб'ецца на даходах у дзяржбюджэт. Пры неабходнасці выпадаючыя аб'ёмы могуць запоўніць і прадпрыемствы дружалюбных нам краін.

Ці адчувальны гэтыя меры для заходніх апанентаў? Адназначна так. Да прыкладу, па прыблізных разліках на аснове афіцыйных дадзеных літоўскай статыстыкі, Літва за першае паўгоддзе 2024 года экспартавала ў Беларусь тавараў, якія трапілі пад нашы меры ў адказ на суму звыш 1,3 мільёна еўра.

Ва ўмовах развязанай заходняй кааліцыяй эканамічнай вайны Беларусь дэманструе прагматычную і вывераную пазіцыю. Так, гэтым жа рашэннем Урада да 31 жніўня дазволены ўвоз у нашу краіну яблыкаў, на што ўжо станоўча адрэагавалі польскія пастаўшчыкі. Нягледзячы на ўсе спробы кіраўніцтва Польшчы выбудаваць бар'еры не толькі на мяжы, але і ў гандлёва‑эканамічнай сферы, для мясцовых вытворцаў так і не ўдалося рэалізаваць на практыцы гучныя заявы аб намеры дыверсіфікаваць рынкі збыту. Беларускі рынак па‑-ранейшаму не менш цікавы, застаючыся для польскіх кампаній адным з найважнейшых экспартных напрамкаў.