Бягучы 2025 год стане гістарычным для ўсяго Еўразійскага эканамічнага саюза і Беларусі ў прыватнасці.
За папярэднія тры гады мы завяршылі ўсе тыя пачынанні ў эканоміцы, фінансавай сферы, асабліва ў рамках Саюзнай дзяржавы. Сёння нам трэба выходзіць на новую платформу супрацоўніцтва не толькі з Расійскай Федэрацыяй у двухбаковым фармаце, але і паспрабаваць ўсе лепшыя практыкі, якія мы распрацавалі ў Саюзнай дзяржаве, распаўсюдзіць на Еўразійскі эканамічны саюз. Тым больш, што парадак дня ўзгоднены паміж ЕАЭС, Саюзнай дзяржавай і ў цэлым сусветнымі трэндамі.
Беларусь з 1 студзеня 2025 года ў трэці раз прыняла старшынства ў органах Еўразійскага эканамічнага саюза. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў якасці старшыні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета накіраваў лідарам краін ЕАЭС зварот, у якім пазначыў прыярытэты на наступны год.
Кіраўнік дзяржавы пералічыў дзевяць кірункаў. Ключавыя намаганні будуць сканцэнтраваны на прамысловай кааперацыі, развіцці адзінай транспартнай прасторы, цыфравізацыі і знешнім контуры ЕАЭС