Дата публікацыі

Аб выніках 6-га пленума ЦК КПК 19-га склікання

Каментарый падрыхтаваны па выніках удзелу ў тэматычным брыфінгу, арганізаваным Міжнародным аддзелам ЦК КПК дыпкорпуса і замежнай грамадскасці.

Падкрэсліваючы гістарычны характар пленума, неабходна выдзеліць шэраг асаблівасцей.

  1. Пленум адбыўся ў год 100-годдзя КПК. У экспертна-аналітычным таварыстве Беларусі ўважліва і з цікавасцю назіралі за серыяй мерапрыемстваў, звязаных з гэтым юбілеем. Асобныя з іх былі праведзены ў Беларусі або з удзелам прадстаўнікоў ад Беларусі. 100 гадоў – гэта знакавы гістарычны прамежак. Свой першы векавы юбілей КПК адзначыла значнымі дасягненнямі. У няпростых умовах атрымалася задаволіць асноўныя сацыяльныя запатрабаванні грамадства: ліквідаваны беднасць і непісьменнасць, насельніцтва забяспечана жыллём, створаны рабочыя месцы, забяспечана агульная харчовая бяспека. У краіне цалкам завершана будаўніцтва грамадства сярэдняга дастатку.
  2. 6-ы пленум таксама падвёў папярэднія вынікі другога важнага перыяду ў гісторыі КПК і кітайскай дзяржавы – першага дзесяцігоддзя новай эпохі развіцця партыі і дзяржавы, будаўніцтва сацыялізму з кітайскай спецыфікай.

Менавіта ў гэты гістарычны прамежак між Кітаем і Рэспублікай Беларусь былі ўстаноўлены адносіны ўсебаковага стратэгічнага партнёрства (16.07.2013), а ў далейшым яны былі выведзены на найвышэйшы, якасна новы ўзровень – даверлівага ўсебаковага стратэгічнага партнёрства і ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва (29.09.2016). Нягледзячы на абмежаванні, выкліканыя пандэміяй, двухбаковыя адносіны працягваюць упэўнена развівацца.

  1. Рашэнні пленума прысвечаны гісторыі, абагульненню гістарычнага вопыту Кампартыі Кітая, але па свайму духу яны былі звернуты ў будучыню, да новага пакалення. Пленум адкрыў падрыхтоўку да галоўнай у Кітаі падзеі 2022 года – XX з’езду КПК.

Відавочна, што ў любым грамадстве разуменне гістарычнага мінулага мае непасрэдную сувязь з пытаннямі ідэалогіі і партыйнага будаўніцтва, г.зн. асноў яго палітычнай сістэмы. У гэтай сувязі зробленае на пленуме ўсебаковае абагульненне дасягненняў і гістарычнага вопыту будзе вызначаць устойлівасць развіцця кітайскай дзяржавы на гады наперад.

Звяртае на сябе ўвагу, што 100-гадовы гістарычны вопыт будзе ляжаць у аснове аб’яўленага на пленуме новага паходу ў новую эпоху. Ідэя гэтага канцэпта асацыіруецца з легендарным Вялікім паходам арміі кітайскіх камуністаў у 1934-1936 гадах. Мэтамі новага паходу з’яўляецца мабілізацыя ўсіх сіл для дасягнення галоўнай мэты стагоддзя – пабудовы моцнай мадэрнізаванай дзяржавы. Для яе дасягнення КПК ставіць перад сабой задачу фарміравання ідэйнага адзінства, адзінства волі і дзеянняў усіх членаў партыі. Няма сумненняў, што гэта будзе дасягнута. Аб гэтым сведчыць багаты гістарычны вопыт усёй кітайскай нацыі.

Успаміны і асабістая практыка работы ў Кітаі дазваляюць цалкам пагадзіцца з адным з галоўных вывадаў пленума аб тым, што кітайскі народ змог дасягнуць галоўнага – краіна упэўнена стала на ногі, палепшылася жыццё амаль палутарамільярднага насельніцтва. На нашых вачах Кітай імкліва становіцца яшчэ больш моцнай дзяржавай.

Неабходна адзначыць, што на працягу свайго гістарычнага вопыту Кітай не навязвае, аднак прапаноўвае краінам-партнёрам карыстацца вынікамі свайго развіцця, пры гэтым з павагай адносіцца да іх выбару ўласнага шляху. На гэтай жа аснове здзяйсняецца ўзаемадзеянне па ажыццяўленні канцэпцыі “Пояса і шляху”, у межах каторай Кітай сумесна з Беларуссю рэалізуе такія маштабныя праекты, як, напрыклад, індустрыяльны парк “Вялікі камень”.

У цэлым, шырокая падтрымка КПК у самом Кітаі і за яго межамі сведчыць пра тое, што кітайскі шлях развіцця прыцягвае ўвагу усё большай колькасці краін ва ўсім свеце.