У працэсе маніторынгу тэматыкі “завіслых” вынікаў прэзідэнцкіх выбараў у Афганістане даводзіцца чуць розныя экспертныя меркаванні з нагоды гэтай краіны, якая пазіцыяніруецца як “рэсурс вялікіх магчымасцей”, у тым ліку з пункту гледжання рэалізацыі розных праектаў. У гэтай сувязі заканамерна і лагічна ўзнікае пытанне наконт прыроды такіх выказванняў і ступені іх абгрунтаванасці з улікам аб’ектыўна існуючай там ваенна-палітычнай абстаноўкі і прагнозаў яе развіцця.
Як вядома, нават масіраваная ваенная прысутнасць ЗША ў Афганістане з 2001 года не прывяла там да міру ці колькі-небудзь жаданай стабілізацыі. Наадварот, сітуацыя з кожным днём мае тэндэнцыю да пагаршэння, што прызнаюць нават самі амерыканцы, пагаворваючы аб вывадзе свайго кантынгенту.
Гістарычны досвед паказвае, што Афганістан цяжка ўспрымальны да знешняга ўздзеяння. Прынята лічыць, што гэтую краіну на працягу многіх стагоддзяў ніхто так і не змог па-сапраўднаму заваяваць. Яе лёгка захапіць, але немагчыма потым кіраваць (што да ЗША даказаў досвед Брытанскай імперыі і СССР). Тым больш яго немагчыма рэфармаваць, асабліва пад вонкавым кіраваннем.
Не варта перабольшваць значнасць дамоўленасцей з талібамі, якія наўрад ці будуць імі сур’ёзна выконвацца (гістарычна ў афганскай традыцыі наогул не прынята строга прытрымлівацца заключаных пагадненняў). Трэба разумець, што “Талібан” – досыць друзлая структура, якая слаба мадэрыруецца. Па сваёй прыродзе яна ўяўляе сабой кангламерат розных груповак з дамінаваннем у сістэме прыняцця рашэнняў асобных палявых камандзіраў. Нават калі тэарэтычна дапусціць, што пэўнае крыло “Талібану” ў выніку зможа дамовіцца з урадам у Кабуле (што малаверагодна), у сілу існуючай канкурэнцыі частка палявых камандзіраў можа перакінуцца ў іншы”лагер”. З улікам канфліктнага сутыкнення ў Афганістане інтарэсаў буйных сусветных актараў, незалежна ад тэрмінаў і фармату сыходу ЗША, хутчэй за ўсё, гэта прывядзе да далейшага ўзмацнення і легітымізацыі талібаў, чарговага перадзелу ўлады, сфер уплыву і кантраляваных тэрыторый – фактычна да новага вітка некантралюемай дэстабілізацыі ў вялікай Еўразіі са спадарожнымі гуманітарнымі наступствамі і пагрозамі ў сферы бяспекі для ўсяго рэгіёну. Усё гэта набывае для нас асаблівую актуальнасць, у тым ліку ў сувязі са знаходжаннем у суседняй Расіі вялікіх груп працоўных мігрантаў з краін Цэнтральнай Азіі, блізкіх да Афганістана ментальна, і з-за іншых фактараў.
Падобны сцэнарый можа “падарваць” і без таго далікатную рэгіянальную сітуацыю ў сферы бяспекі ў рэгіёне і вылучае на парадак дня шэраг праблем і рызык, звязаных з тэрарызмам, рэлігійным экстрэмізмам, наркагандлем і нелегальнай міграцыяй.
Акрамя эфекту прамога ўплыву на Расію і Цэнтральную Азію, вышэйназваныя праблемы могуць закрануць у той ці іншай ступені інтарэсы іншых нашых партнёраў:
- КНР, асабліва ў кантэксце сухапутнай часткі праекту “Пояс і шлях”, бо рэзкі рост нестабільнасці ў Цэнтральнай Еўразіі ў выпадку новага распаду (федэралізацыі) Афганістана сур’ёзна павялічыць рызыкі рэалізацыі гэтага праекта;
- Індыі, якая традыцыйна падтрымлівае ўсе кабульскія ўрады, якія могуць скласці канкурэнцыю Пакістану з улікам праблемы непрызнання Афганістанам “лініі Дзюрана”, якая аддзяляе пуштунскія тэрыторыі Афганістана ад пуштунскіх тэрыторый Пакістана;
- Пакістана, бо любая нестабільнасць у Афганістане мае тэндэнцыю адразу ж экстрапалявацца на паўночны захад Пакістана;
- Ірана, паколькі ён аўтаматычна апынецца ўцягнуты ў любы ўнутрыафганскі канфлікт з прычыны сувязей афганскіх хазарэйцаў-шыітаў з іранскімі адзінаверцамі;
- Е; ЕС, паколькі хвалі бежанцаў могуць дасягнуць Еўропы (у апошнія гады Афганскія бежанцы – прыкметная катэгорыя ў Германіі, дзе яны саступаюць па колькасці толькі бежанцам з Сірыі).
Акрамя гэтага, патэнцыяльна паўстане пагроза падрыхтоўкі ў лагерах Аль-Каіды і ІДІЛ на тэрыторыі самога Афганістана новай генерацыі міжнародных тэрарыстаў, што ўяўляе сабой ужо пагрозу глабальнага маштабу.
Такім чынам, у рэчышчы вышэйпералічаных прагнозных ацэнак, калі мы гаворым аб эфектыўным прасоўванні нацыянальных інтарэсаў Рэспублікі Беларусь, усё, што датычыцца Афганістана, варта старанна ацэньваць і ўсебакова пераламляць праз экспертную прызму ўсіх нашых партнёраў у рэгіёне.