Эканоміка Брэсцкай вобласці дэманструе дастаткова стабільны ўздым.
Што датычыцца ў цэлым эканомікі Брэсцкай вобласці, то цяпер яна на ўздыме. Ён дастакова стабільны. Больш за тое, за справаздачныя 8 месяцаў гэтага года тэмп ВРП вобласці (105,2%) апярэдзіў тэмп ВУП краіны. У першую чаргу гэта выклікана ростам вытворчасці ў прамысловасці для экспарту прадукцыі (перш за ўсё ў Расію), ростам будаўніцтва і гандлю.
Брэсцкая вобласць падтрымлівае гандлёва-эканамічныя адносіны больш чым з 90 краінамі свету. Традыцыйна найбольшы аб'ём тавараў з Брэсцкай маркай пастаўляюць у Расію, Кітай, на прастору СНД і ў іншыя краіны.
Прадпрыемствы атрымліваюць прыбытак, адпаведна гэта адбіваецца на росце заработнай платы. Паводле справаздачных дадзеных, у паўднёва-заходнім рэгіёне намінальная налічаная сярэдняя заработная плата ў студзені-ліпені 2024 года вырасла больш чым на 20%.
У нас колькасць малазабяспечаных хатніх гаспадарак зменшылася. У другім квартале 2022 года іх было 3,5% ад агульнай колькасці хатніх гаспадарак, сёлета - усяго 2,9%. Узровень малазабяспечанасці таксама знізіўся – на 0,4%. Калі паглядзець на размеркаванне хатніх гаспадарак па ўзроўні сярэднедушавых наяўных рэсурсаў, то два гады таму пераважная большасць знаходзілася ў дыяпазоне ад Br500 да Br750, цяпер Br750 - гэта ніжняя планка. Гэта дазваляе людзям трацiць больш.
Удзельная вага выдаткаў на прадукты харчавання знізілася. Два гады таму на прадукты харчавання жыхары Брэсцкай вобласці трацiлi 27% сваіх даходаў, сёлета - 24%. Гэта добра. Рост даходаў стымуляваў і рост выдаткаў насельніцтва. Людзі больш трацяць на разнастайныя рэчы, уключаючы жыллё, на набыццё тавараў доўгатэрміновага карыстання. Адзначаем рост спажывецкага крэдытавання на гэтыя мэты.