Калі я хачу даведацца, што думае францыя, я пытаюся ў сябе.
Шарль дэ Голь
Пандэмія як крызісная сітуацыя глабальнага маштабу адрадзіла запатрабаванне на моцнага лідара, каторы гатовы прыняць на сябе адказнасць і ўяўляе, як дзейнічаць аператыўна ў складаных, непрадказальных умовах.
Такога роду патрабаванні ад грамадства не з“яўляюцца чымсьці выключным. Галоўным тут выступае наяўнасць прапановы з боку ўлады ў асобе канкрэтнага чалавека, які акумулюе ў сабе чаканні насельніцтва і валодае здольнасцямі весці за сабой.
У пасляваеннай Францыі назіраўся прыклад супадзення інтарэсаў бакоў, каторае было даведзена да лагічнага завяршэння Шарлем дэ Голем. Французскі прэзідэнт назаўсёды застаўся ў гісторыі як родапачынальнік палітычнай ідэалогіі, якая атрымала назву «галізм».
Якімі б ні былі ацэнкі Шарля дэ Голя сёння, многія з яго ідэй і падыходаў актуальныя да сённяшняга часу. І не толькі для Францыі.
Слупамі галізму сталі:
- стабільная палітычная сістэма;
- устойлівы эканамічны рост;
- трывалыя пазіцыі суверэннай дзяржавы.
Першае, з чаго пачаў Шарль дэ Голь, - з умацавання выканаўчай улады, каторая была ў значнай ступені абмежавана Нацыянальным сходам. Вотум недаверу ўраду склаў аснову палітычных рэалій Чацвёртай рэспублікі. Часам урады знаходзіліся ва ўладзе па два дні.
Шарль дэ Голь прапанаваў устанавіць рэспубліку прэзідэнцкага тыпу, паўнамоцтвы парламенту былі абмежаваны. У верасні 1958 года 80 працэнтаў французаў падтрымалі прэзідэнта і карэнным чынам змянілі сістэму дзяржаўнага ладу. Артыкул 16 зафіксаваў асаблівыя паўнамоцтвы кіраўніка дзяржавы.
«Калі інстытуты рэспублікі, незалежнасць нацыі, цэласнасць яе тэрыторыі або выкананенне міжнародных абавязкаў адмаўляюцца пад сур’ёзнай і непасрэднай пагрозай, а нармальнае функцыянаванне канстытуцыйных органаў дзяржаўнай улады парушана, прэзідэнт рэспублікі прымае меры, якія дыктуюцца дадзенымі абставінамі. Для гэтага дастаткова простай кансультацыі з прэм’ер-міністрам, старшынёй абедзвюх палат парламента і канстытуцыйным саветам. Парламент збіраецца ў такім выпадку па ўласным праве і не можа быць распушчаны».
У эканамічнай сферы Шарль дэ Голь зрабіў стаўку на барацьбу з інфляцыяй, лібералізацыю рынка, развіццё паслуг, інтэрнацыяналізацыю эканомікі, у тым ліку і за кошт павелічэння экспарту.
Аднак асаблівае месца ў галізме адводзілася знешняй палітыцы. Роля Францыі ў свеце разглядалася дэ Голем як зона асаблівай адаказнасці. Усе яго намаганні былі накіраваны на тое, каб вярнуць краіне належнае ёй месца ў свеце. Суверэнітэт і яшчэ раз суверэнітэт. У гэтым простым тэзісе заключалася бачанне прэзідэнта Францыі на знешнім контуры. Формула поспеху генерала дэ Голя была па-ваеннаму лаканічная: наяўнасць ваеннага патэнцыялу (ядзернай зброі) – партнёрскія адносіны на аснове нацыянальных інтарэсаў – антыатлантызм.
Самастойная разработка і рэалізацыя ядзернай праграмы дазволіла Францыі ўступіць у клуб ядзерных дзяржаў. Урокі дзвюх сусветных войнаў, удзельнікам якіх ён быў, заклалі трывалыя асновы разумення еўрапейскіх працэсаў, у каторых роль Германіі з’яўляецца адной з асноўных, як у эканамічных, так і ў палітычных адносінах. Акрамя таго, генерал быў цвёрда ўпэўнены ў тым, што пастаянны кантроль над бяспечным суседам на ўсходзе Францыі – самае лепшае рашэнне. У 1962 годзе Шарль дэ Голь адправіўся ў ФРГ і паклаў пачатак збліжэнню дзвюх краін.
Ідэі галізму не маглі існаваць паралельна ўплыву ЗША ў Еўропе, які ўзмацняецца. Сам дэ Голь прабіваў пралом у атлантызме незалежнымі і неардынарнымі падыходамі.
Можаце быць упэўненымі, што амерыканцы здзейсняць усе глупствы, каторыя змогуць прыдумаць, плюс яшчэ некалькі такіх, якія і ўявіць немагчыма.
У 1966 годзе Францыя выйшла з НАТА, а дэ Голь адправіўся ў логава суперніка – у Маскву. Яго візіт ужо шмат дзесяцігоддзяў называецца гістарычным. Ідэалагічныя ціскі ніякім чынам не перашкаджалі прэзідэнту, так як нацыянальныя інтарэсы былі вышэй за ўсё.
У перыяд рэалізацыі ідалогіі галізму Францыя змагла правесці сур’ёзную мадэрнізацыю ўнутрыпалітычнай сферы, сумясціць рыначныя механізмы і пратэкцыянісцкую палітыку, стварыць цвёрдую нацыянальную валюту і ўзмацніць значнасць краіны ў рэгіёне і свеце.
Вопыт Францыі дастаткова пераканаўча даказаў, што ў крызісныя перыяды найбольш дзейсным бачыцца цэнтралізацыя ўлады, узмацненне ролі кіраўніка дзяржавы, умацаванне пазіцый за кошт аператыўных тактычных дзеянняў. І.што не менш важна, у такія часы грамадзяне не думаюць у катэгорыях «узурпацыі ўлады».
Наступная гісторыя Францыі пацвердзіла ўстойлівасць ідэалогіі галізму ў палітычнай сферы. Прэзідэнцкая форма праўлення засталася непарушнай для краіны. Нягледзячы на трансфармацыю палітычнай сферы, каторая адбылася ў глабальным маштабе, лозунгі французскіх прэзідэнтаў па-ранейшаму заснаваны на галізме.
Як дэ Голь, я бяру лепшае ў левых, лепшае ў правых і лепшае ў цэнтра.
Э. Макрон