29 лістапада ў Мінску адбудзецца першае пасяджэнне Камісіі СНД па правах чалавека. Як адзначалі ў МЗС Расіі, пытанне аб яе стварэнні набыло актуальнасць на фоне агрэсіўных спроб Захаду зрабіць праваахоўную тэму інструментам палітычнага ціску. ЗША, ЕС і іх саюзнікі спрабуюць падмяніць міжнароднае права надуманымі «правіламі» і выстаўляюць уласныя неаліберальныя каштоўнасці як універсальныя. Чарговая хваля «правачалавечых» прэтэнзій Захаду ў бок Беларусі і Расіі зноў закранула пытанні эвакуацыі дзяцей з зоны баявых дзеянняў на Украіне. Чаго імкнецца дабіцца раскручваннем гэтай тэмы Вашынгтон?
Маніпуляцыі правамі дзяцей
16 лістапада 2023 г. Дзярждэпартамент ЗША апублікаваў заяўленне аб неабходнасці «прыцягнення да адказнасці актораў, уцягнутых у злачынствы падчас баявых дзеянняў на Украіне». Повадам паслужыў даклад амерыканскага даследчага інстытута аб супрацоўніцтве Беларусі і Расіі ў пытанні так званай «дэпартацыі ўкраінскіх дзяцей», апублікаваны ў адзін дзень з заявай Дзярждэпа. Зыходзячы з амерыканскіх крыніц, 2442 дзіцяці былі перавезены з новых тэрыторый Расіі ў Беларусь, дзе яны атрымалі «палітычнае і культурнае навучанне і ваенную падрыхтоўку». Навошта гэта тэма раскручваецца менавіта зараз?
Рэакцыя заходніх СМІ на заяву ЗША сведчыць аб запуску спланаванай медыакампаніі. Тэма была маментальна падхоплена афіцыйнымі заходнімі і дэструктыўнымі СМІ за мяжой. Не засталіся ў баку і міжнародныя праваахоўныя арганізацыі, якія кваліфікавалі дзеянні Беларусі і Расіі як «гвалтоўнае перамяшчэнне пры садзейнічанні расійскіх і беларускіх спецслужбаў», намякаючы на гуманітарную адказнасць па Канвенцыі аб генацыдзе. На аснове дакладу амерыканскай арганізацыі зроблена старонка на рускай мове ў Вікіпедыі. Дзярждэпартамент ЗША імкнецца трымаць гэту тэму ў павестцы: 21 лістапада афіцыйны прадстаўнік ЗША заявіў, што «Беларусь не з’яўляецца бескарыслівай трэцяй краінай, якая дае бяспечнае сховішча дзецям ва ўмовах канфлікту».
Кампанія па ачарненні Беларусі падрыхтавана на аснове дакладу даследчай групы факультэта аховы здароўя Ельскага ўніверсітэта. Функцыя арганізацыі заключаецца не ў навуковым вывучэнні канфліктаў, як можа здацца па прычыне яе ўніверсітэцкай афіляцыі. Асноўны прадукт работы даследчыкаў прадстаўлены павярхоўнымі аглядамі гуманітарных парушэнняў на Украіне і ў Судане. Даследчая група выбарча адбірае дадзеныя: даклады па Дарфурскаму канфлікту носяць аднабокі характар і, як правіла, акцэнтуюць увагу на міжэтнічных супярэчнасцях.
Даклады даследчай групы па Украіне, як правіла, выкарыстоўваюцца для прадстаўлення Штатамі iнфармацыі ў міжнародныя структуры. Так, лютаўскі даклад пра так званую расійскую праграму навучання і ўсынаўлення ўкраінскіх дзяцей паслужыў асновай для раскруткі справы ў адносінах паўнамоцнага па правах дзіця ў Расіі Марыі Львовай-Бяловай у Міжнародным крымінальным судзе ў сакавіку гэтага года.
Але навошта ЗША і еўрапейскім медыагрупам спатрэбілася раскрутка гэтай тэмы менавіта ў адносінах Беларусі? Заходнія і ўкраінскія СМІ палітызавалі гуманітарную дапамогу Данбасу яшчэ з 2014 г., а амерыканскія аналітычныя структуры ўзнялі павестку дзяцей для ўвядзення санкцый супраць Расіі яшчэ ў 2022 г.
Мэты ЗША
На першы погляд, адказ крыецца ў працэдурах Міжнароднага крымінальнага суда (МКС). ЗША робяць акцэнт на парушэнні міжнароднага гуманітарнага права. Распаўсюджаным становіцца меркаванне, што пры дапамозе міжнародных арганізацый заходнія дзяржавы могуць аказваць ціск на Беларусь і Расію. Адпаведна, першая гіпотэза заключаецца ў тым, што тэматыку дзяцей будуць раскручваць супраць Беларусі пад МКС.
З аднаго боку, ціск мае месца: падобныя даклады тыражуюцца ў якасці крыніц інфармацыі ў МКС, перацякаючы ў даклады іншых міжнародных арганізацый. Паступова даклад амерыканскай арганізацыі як бы перастае быць дакладам, выкананым па заказу дзяржавы, у дадзеным выпадку Дзярждэпартамента ЗША. На наступным этапе амерыканская крыніца выдаецца за нібы міжнародную. Прэцэдэнт па запуску асобнай маніторынгавай групы з Гаагі ўжо быў створаны ў адносінах да Расіі. Гэты прэцэдэнт спрабуюць паўтарыць асобныя беларускія беглыя палітычныя актывісты, падаючы неправераную інфармацыю ад некамерцыйнага сектара то ў Гаагу, то ў сталіцы заходніх дзяржаў, то ў амерыканскія арганізацыі.
З другога боку, ступень ціску праз МКС празмерна мала. Вынікі гаагскіх даследаванняў палітычна ангажыраваны. Маніторынгавыя групы МКС да сённяшняга часу кіруюцца старымі схемамі работы трыбуналаў па Югаславіі і Руандзе, гэта значыць, прэтэндуюць на міжнароднае даследаванне ўжо пасля разбурэння дзяржаўнасці. У астатніх выпадках МКС не працуе: яго прадстаўнікі не атрымліваюць доступу ў краіну. Прэцэндэнты ў адносінах ЗША і Расіі (гэта 2020 і 2023 гг. адпаведна) паказваюць, што ў адносінах прадстаўнікоў МКС заводзяцца крымінальныя справы і фінансавыя санкцыі, што блакіруе іх работу.
Пазіцыя ж у амерыканскім істэблішменце ў адгосінах Гаагі супярэчлівая. На брыфінге 21 лістапада афіцыйны прадстаўнік ЗША заявіў, што падчас адпачынку ў Беларусі «дзеці могуць стаць ахвярамі гандлю людзьмі». Пры гэтым спікер ухіліўся ад адказу на дадатковае пытанне з залы аб тым, ці трэба МКС выдаць ордэр на арышт прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі.
Іншая гіпотэза заключаецца ў тым, што ЗША нацэлены выкарыстоўваць гэту павестку для разбурэння міжнароднай кааліцыі па барацьбе супраць гандлю людзьмі. У 2005 г. на Саміце ААН Аляксандр Лукашэнка выказаў ініцыятыву аб фарміраванні глабальнага партнёрства па барацьбе з гандлем людзьмі. Ініцыятыва была падтрымана сусветным грамадствам: з таго часу кожны год беларускія ініцыятывы ў дадзенай галіне знаходзяць шырокую падтрымку.
Новая тактыка для рашэння старых задач
Найбольш верагодна, што ЗША будуць выкарыстоўваць гэту павестку для пашырэння санкцый. Прычым, акцэнты дакладу на беларуска-расійскай лагістыцы дазваляюць меркаваць, што канчатковай мэтай ЗША стаіць блакіраванне ўбудоўвання Беларусі ў калідор «Поўнач-Поўдзень». Акрамя гэтага, у дакладзе прамым чынам абвінавачваюцца беларускія прадпрыемствы «Беларуськалій» і завод «Палімер». Гэта ўказвае на магчымасць выкарыстання дадзенай тэматыкі для прасоўвання другасных санкцый у краінах СНД, Закаўказзі і Цэнтральнай Азіі.
Новым у тактыцы Захаду стала тое, што ЗША пачынаюць распрацоўваць санкцыйныя механізмы ў адносінах інтэграцыйных аб’яднанняў і грамадзянскай супольнасці. Неэфектыўнасць існуючых санкцыйных рэжымаў – у тым ліку і другасных санкцый – прымушае ЗША шукаць новыя мадэлі санкцыйнага ціску. У дакладзе ўказваецца на адказнасць Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы, а таксама шэрагу беларускіх арганізацый грамадзянскай супольнасці. Ёсць і прывязка да беларускі паралімпійцаў, закліканая, відаць, апраўдаць санкцыі ў адносінах беларускіх спартсменаў. Характэрна, што ЗША дзейнічаюць на апярэджанне, асцерагаючыся, відаць, пашырэння паўнамоцтваў рэгіянальных аб’яднанняў у галіне гуманітарнай дапамогі.
Акрамя міжнароднага крымінальнага суда, прымусовых мер і новых санкцыйных механізмаў характэрны яшчэ два акцэнты.
Па-першае, шляхам неправеранай аналітыкі па адчувальнай «дзіцячай» праблематыцы ЗША спрабуюць дысрэдытаваць ролю Беларусі як рэгіянальнага гуманітарнага міратворцы. І такая дыскрэдытацыя накіравана не толькі супраць «добрых паслуг» па прадастаўленні перагаворнай пляцоўцы ў Мінску. Дзярждэпартамент афіцыйна заявіў, што Беларусь не з’яўляецца бескарыслівай трэцяй краінай, якая прадастаўляе бяспечнае сховішча дзецям ва ўмовах канфлікту». Значыць, зыходзячы з пазіцыі амерыканскага прадстаўніка, хтосьці больш падыходзіць на ролю «бескарыслівай трэцяй краіны».
Па-другое, шляхам неправеранай аналітыкі ЗША не дазваляюць Кіеву выйсці на мірныя перагаворы з Расіяй. Так, ва ўжо прыгаданым лютаўскім антырасійскім дакладзе амерыканская арганізацыя сфармулявала, што «павінна зрабіць Расія», каб нібы выканаць міжнародныя гуманітарныя правы. І справа не ў тым, што амерыканцы прапанавалі Расіі стварыць рэестр украінскіх дзяцей і адправіць яго ва ўкраінскі ўрад. Або перадаць паўнамоцтвы па ўсынаўленні і маніторынгу «нейтральнай міжурадавай арганізацыі». Справа ў тым, што ў вуснах Уладзіміра Зяленскага «зварот дзяцей» стаў ультыматумам – абавязковай умовай пагаднення Украіны на мірныя перагаворы. Як бачна з матэрыялаў амерыканскай даследчай арганізацыі, ЗША гатовы прапанаваць метадалогію «падліку дзяцей» і падказаць, ці гатовы Кіеў да мірных перагавораў.