Параўнальны аналіз вынікаў двух міжнародных падзей, якія адбыліся ў лістападзе 2020 года і ў сакавіку 2021-га, прымусіў вярнуцца да тэмы шматвектарнасці, нягледзячы на выразна і адназначна расстаўленыя акцэнты кіраўніком дзяржавы па гэтым пытанні на VI Усебеларускім народным сходзе. Прычым, погляд на шматвектарнасць сфакусіраваўся менавіта праз прызму гэтых падзей, а таксама фактару пандэміі, які пранізвае зверху данізу сучасныя міжнародныя адносіны.
Гутарка ідзе аб падпісанні Пагаднення аб Усеабдымным рэгіянальным эканамічным партнёрстве (далей УРЭП) дзесяццю членамі АСЕАН, а таксама краінамі-партнёрамі – Кітаем, Японіяй, Паўднёвай Карэяй, Аўстраліяй і Новай Зеландыяй і першым у гісторыі (з 2007 года) віртуальным саміце на вышэйшым узроўні нефармальнага Чатырохбаковага дыялогу па бяспецы (ЗША, Японія, Аўстралія і Індыя) – так званага квадрата.
Перш чым перайсці да разбору УРЭП, важна адзначыць супадзенне абсалютнай большасці экспертных адзнак апошняга часу ў прызнанні менавіта Азіяцка-Ціхаакіянскага рэгіёна (АЦР) лакаматывам сусветнага развіцця ў XXI стагоддзі і перафармаціравання архітэктуры глабальнага парадку, хаця ён і застаецца крыніцай пагроз з-за канфліктнага перапляцення там інтарэсаў глабальных і рэгіянальных ігракоў.
Па разліках кампаніі Euler Hermes, сусветнага лідара ў галіне страхавання гандлёвых і палітычных рызык, глабальны эканамічны цэнтр цяжару развярнуўся на ўсход у 2002 годзе, хаця дагэтуль рухаўся ў бок ЗША. У 2020-2021 гадах гэты цэнтр будзе рухацца на ўсход у 1,8 раза хутчэй, чым у сярэднім за 2015-2019 гады, а з 2020 па 2024 гады – у 1,4 разы хутчэй.
АЦР, у адрозненні ад ЗША і ЕС, у значнай ступені змог утрымаць пад кантролем пандэмію каронавірусу, паступова аднаўляе эканоміку, прычым тэмпамі, якія адрозніваюцца ад заходніх візаві (не на іх карысць). На Азію выпадае 38% сусветнага УВП.
Нягледзячы на праблемы, якія захоўваюцца, у тым ліку тэрытарыяльныя спрэчкі, у АЦР больш рэльефна ўзнаўляецца шматполюсная рэгіянальная архіттэктура, уласцівая сучаснаму свету.
Па дадзеных McKinsey Global Institute на верасень 2019 года, доля Азіі склала ў сусветным гандлі 33%, у інвестыыях – 23%, патэнтах-65%, кантэйнерных перавозках – 62%, вытворчасці энергарэсурсаў – 29% і спажыванні энергарэсурсаў – 43%.
Кітай ужо выйшаў на першае месца ў свеце па памерах УВП па парытэту пакупніцкай здольнасці (да 2028 года такая ж карціна чакаецца і па наміналу), Індыя можа выйсці на трэцяе месца (пасля ЗША) па гэтым паказчыку ўжо ў 2023 годзе. За кошт дынамічнай індустрыялізацыі і ўрбанізацыі, росту прадукцыйнасці працы, развіцця карпаратыўнага сектара ў Індыі ўжо пражывае палова глабальнага сярэдняга класа.
Поспеху рэгіяналізацыі ў АЦР садзейнічае узаемны гандаль, на які выпадае 60% агульнага аб’ёму міжнароднага таваразвароту, 71% інвестыцый у стартапы і 59% прамых замежных інвестыцый, больш за 70% авіяпасажыраў падарожнічаюць у межах рэгіёна.
Самадастатковасць, якая расце, і ўзаемадапаўняльнасць эканомік падганяе працэс рэгіянальнай інтэграцыі і фарміраванне магутных гандлёва-эканамічных і лагістычных сетак.
Важным каталізатарам трансфармацыі АЦР у хаб рэгіяналізацыі, гандлю і росту сусветнай эканомікі стане запуск УРЭП, ратыфікацыя якога (праз 2 гады) прывядзе да стварэння буйнейшай у свеце зоны свабоднага гандлю з ахопам прыкладна 30% сусветнага УВП і 30% насельніцтва планеты (2,3 млрд. чалавек).
Стварэнне УРЭП у перыяд вострага каронакрызісу дэманструе ключавую ролю рэгіяналізму ў супрацьвагу пратэкцыянізму і эканамічнаму спаду. Праект абяцае стаць важнай платформай для аднаўлення АЦР пасля пандэміі COVID-19, асабліва з пункту гледжання канкурэнцыі, якая расце, між мадэлямі мегарэгіянальных інтэграцыйных праектаў ЗША і Кітая.
УРЭП, у адрозенне ад створанага раней Усеабдымнага і прагрэсіўнага пагаднення для Трансціхаакіянскага партнёрства (УПТЦП) – папярэдніка Трансціхаакіянскага партнёрства (да выхаду адтуль ЗША), не ўрываючыся ў слабыя галіны эканомік краін-удзельніц, не ўстанаўлівае адзіных стандартаў у галіне рэгулявання працы і акаляючага асяроддзя. З прычыны больш інклюзіўнай і адкрытай у параўнанні з УПТЦП мадэлі эканамічнай інтэграцыі УРЭП можа стаць у будучым каардынацыйным цэнтрам для другіх рэгіянальных інтэграцыйных механізмаў, што асабліва важна ва ўмовах пераадолення наступстваў пандэміі каронавірусу.
Акрамя таго, УРЭП з’яўляецца “уніфікатарам” 28 пагадненняў у гэтай галіне, якія ўжо дзейнічаюць між яго удзельнікамі, што з лішкам кампенсуе дастаткова сціплыя базавыя ўмовы пагаднення.
Цалкам відавочна, што заключэнне УРЭП, каторае ў Кітаі быдо расцэнена як “перамога шматбаковасці і свабоднага гандлю”, з’яўляецца поспехам менавіта кітайскай дыпламатыі, хаця афіцыйна ініцыятыва запуску праекта ў 2012 годзе ішла ад АСЕАН, якая іграла сістэмаўтваральную ролю ва ўсіх рэгіяналных працэсах.
Стварэнне УРЭП робіць з Кітая драйвер рэгіяналізму і шматбаковасці ў сусветнай эканоміцы, але ўжо за межамі двухбаковых пагадненняў у межах “Пояса і шляху”, якія за апошнія гады падвяргаюцца рэзкай крытыцы з боку апанентаў, а таксама дамоўленасцяў аб свабодным гандлі.
Па сутнасці, УРЭП становіцца для Кітая пунктам гравітацыі сяброў і саюзнікаў на ўзроўні двухбаковых і рэгіянальных пагадненняў, а таксама на міжнародных пляцоўках для дасягнення мэт пабудовы “супольнасці адзінага лёсу”.
Фактар каронакрызісу каталізаваў і ўзмацніў міжнародныя і ўнутрыпалітычныя працэсы. Важным следствам такой дынамікі стаў вакуум лідарства для пераадолення глабальных выклікаў, узмацненне канкурэнцыі і канфліктнасці між буйнымі ігракамі. Як заканамерны вынік, значная іх частка стала дэзарыентаванай і няздольнай аператыўна і зладжана дзейнічаць ва ўмовах глабальнага форс-мажора.
УРЭП стаў своеасаблівым рубіконам у свядомасці краін, якія чакаюць “моцнай рукі” ва ўмовах крызісу,і дазволіў Пекіну менш чым праз год нефармальна “асядлаць” важную міжнародную ініцыятыву – гэтакі "game changer".
Аднак, як гаварыў Арыстоцель, “прырода не церпіць пустаты”. Адсутнасць глабальнага лідара, піша Вікторыя Панова, прарэктар па міжнародных адносінах Далёкаўсходняга федэральнага ўніверсітэта РФ, садзейнічала крышталізацыі нейкай новай шматвектарнасці. Стала ясным, што шэраг малых і сярэдніх краін аказаліся не гатовымі ва ўмовах прагрэсіруючай турбулентнасці ахвяраваць сваімі інтарэсамі ва ўгоду каго-небудзь з буйных актораў і ў сваім імкненні хеджыраваць нацыянальныя рызыкі, выбарачна, выдатна ўзаемалзейнічаюць з усімі, у тым ліку з зверхдзяржавамі-антаганістамі.
Наглядна гэта ілюструе факт падтрымкі Вялікабрытаніяй, бліжэйшым саюзнікам ЗША, праекта Азіяцкага банка інфраструктурных інвестыцый, які прасоўвае Кітай. Характэрны таксама і тыя абставіны, што саюзнікі Амерыкі (Японія і Паўднёвая Карэя) пайшлі на падпісанне УРЭП, не чакаючы, пакуль Байдэн афіцыйна ўступіць на пасаду новага прэзідэнта ЗША.
З некаторай доляй умоўнасці сюды можна аднесці падпісанае ў снежні 2020 года Усеабдымнае пагадненне аб інвестыцыях між ЕС і Кітаем (CAI), зноў-такі не азіраючыся на юрыдычныя перыпетыі ў Белым доме. Хаця важным маркерам рэальных адносін Бруселя к Пекіну, насуперак фармальнай трансатлантычнай салідарнасці, стане заключэнне двухбаковага гандлёвага пагаднення насуперак нядаўнім “уйгурскім” еўрапейскім санкцыям, а таксама ратыфікацыя інвестыцыйнага пагаднення.
Не менш цікавымі на фоне эскалацыі барацьбы за мірнае лідарства між ЗША і КНР выгдядаюць намаганні Індыі па афармленні трохбаковых фарматаў, дзе яна з’яўляецца ключавым партнёрам. Пачынаючы з 2015 года да “троек” Расія-Індыя –Кітай, Індыя-Японія- Аўстралія і Індыя-ЗША-Японія далучыліся яшчэ тры – Індыя-Аўстралія-Францыя, Індыя-Аўстралія-Інданезія і Індыя-Японія-Францыя. Пакуль на экспертным узроўні працуе фармат, які здаваўся нерэальнай ідэяй, Індыя-Расія-Японія. Перспектыўнымі выглядаюць такія трэкі з краінамі АСЕАН, перш за ўсё Расія-Індыя-В’етнам, каторыя ўяўляюць сабой афармленне камфортнай для ўдзельнікаў архітэктуры ўздзеяння, узаемнай падтрымкі і хеджыравання рызык.
Па меры збліжэння Ірана і Кітая становіцца заўважнай нефармальная геапалітычная вось аднадумцаў (Турцыя, Іран, Кітай, Пакістан і Расія), якая сурацьстаіць ЗША.
На дадзены кантэкст як нельга лагічна кладуцца тэзісы Фёдара Лук’янава, галоўнага рэдактара часопіса “Расія ў глабальнай палітыцы”, каторы ацаніў стан адносін між РФ і Індыяй у кантэксце саміта “чацвёркі”.
Сутнасць тэзісаў заключаецца ў тым, што на фоне тэктанічных зрухаў, што адбываюцца ў свеце і ўздзейнічаюць на адносіны канкрэтных краін, ранейшыя партнёрствы не могуць захоўвацца ў нязменным выглядзе. Новая рэальнасць ставіць іх перад неабходнасцю пашырэння кола партнёраў у мэтах павышэння манёўранасці і гнуткасці. Жорсткія альянсы адыходзяць у мінулае па прычыне несупадзення з нацыянальнымі інтарэсамі пераважнай большасці іх удзельнікаў. Рэгіянальная (дый глабальная) сітуацыя тым больш устойлівая, чым больш ігракоў уцягнута ў працэс стабільнасці.
Дадзены феномен узнімае на павестку пытанне аб значнасці малых і сярэдніх дзяржаў у кантэксце працэсаў, што адбываюцца, па перабудове свету, таксама як і аб здольнасці нацыянальных лідараў своечасова і правільна ацаніць новыя рэаліі, выгадна падаць сваю прывабнасць у межах новай шматвектарнасці і эфектыўна кіраваць бягучай дынамікай.
Для ЕАЭС цалкам і Беларусі ў прыватнасці знаходжанне за межамі такога мегарынка , як УРЭП, патэнцыяльна спалучана з прапушчанай выгадай, пагэтаму наладжванне ўзаемадзеяння бачыцца непазбежным і пытаннем часу (ва ўсякім разе, два гады, каторыя пойдуць на ратыфікацыю пагаднення, дастаткова, каб ацаніць сітуацыю і прыняць неабхолныя рашэнні). Хто ведае, магчыма, па ходу падзей цэнтраімклівае прыцягненне УРЭП можа зрабіць ЕАЭС свайго роду медыятарам у эканамічным узаемадзеянні, якое ўзмацняецца, між ЕС і АЦР?
Не трэба было б скідаць таксама з разліку сінергетычны патэнцыял расійскай ініцыятывы Вялікай Еўразіі, у тым ліку шляхам спалучэння ЕАЭС і ініцыятывы “Пояс і шлях”, роўна як і заключэнні ЗСГ з асобнымі краінамі АЦР і АСЕАН цалкам, пры ўмове выпрацоўцы між зацікаўленымі ўдзельнікамі (асабліва тымі, што прэтэндуюць на роль лідара) калектыўнага кансенсуса і наяўнасці ў іх неабходных і дастатковых рэсурсаў.
Аднак ацэньваючы сітуацыю аб’ектыўна і прагматычна, бачна, што УРЭП – пакуль яшчэ дастаткова размытая і рыхлая платформа. Але ясна адно – сукупны патэнцыял яе сённяшніх і будучых удзельнікаў не пакідае сумненняў, што менавіта яны будуць выпрацоўваць правілы і стандарты будучага развіцця сусветнай эканомікі.
Завяршаючы тэму УРЭП, лагічна меркаваць, што спрэчкі і дыскусіі наконт пераважнасці выбару таго ці іншага фармату стратэгічнага партнёрства, з улікам сённяшняга накалу эмоцый у свеце, наўрад ці сціхнуць. Менавіта пагэтаму жыццёва неабходна глыбокае і ўсебаковае разуменне прыроды новых і ўзнікаючых у свеце стратэгічных альянсаў для эфектыўнага прасоўвання і абароны нацыянальных інтарэсаў.
Суразмернае падключэнне Беларусі да такіх механізмаў у мэтах адэкватнага ўдзелу ў канструяванні агульнай паслякрызіснай будучыні здаецца безальтэрнатыўным і непазбежным. Хаця галоўнымі ігракамі ў АЦР па-ранейшаму застаюцца РФ, Кітай і ЗША, раклад і баланс сіл у многім вызначаюць стратэгіі рэгіянальных дзяржаў (напрыклад, АСЕАН), што абумоўлівае важнасць наяўнасці адпаведнага нацыянальнага плана дзеянняў, накіраванага на забеспячэнне ўнутранага развіцця за кошт новых магчымасцей у Азіі.
Вельмі дакладна выказаўся на гэты конт рэктар Дыпламатычнай акаджэміі МЗС РФ Аляксандр Якавенка, раздумваючы аб усходнім вектары зшешняй палітыкі РФ, а іменна “Расія не засталася ў баку, калі тэндэнцыі сусветнага развіцця ўказвалі на Захад. Мы не можам не быць часткай руху глабальнага маятніка ў адваротным накірунку”, верагодна, маючы на ўвазе “паварот Расіі на ўсход” у кантэксце глабальнага трэнда зруху сусветнага цэнтра цяжару ў АЦР. Не менш пераканаўча гучыць і пасыл аб тым, што вузкі фокус на адносінах з ЗША/ЕС і постсавецкай прасторы ў выніку малюе “неадэкватную, скажоную карціну расійскай дыпламатыі, адным з базавых прынцыпаў якой з’яўляецца шматвектарнасць”.
Для Беларусі пашырэнне нацыянальнай прысутнасці ў Азіі з’яўляецца адэкватным адказам на спробы ізаляцыі і санкцыйнага ціску з боку Захаду і рэсурснай базай для мадэрнізацыі і развіцця краіны. Калі раней Захад быў амаль безальтэрнатыўным тэхналагічным і інвестыцыйным донарам (нягледзячы на санкцыі), цяпер усё гэта становіцца даступным і ў Азіі.
На дадзеным этапе Беларусь, відавочна, дасягнула мяжы свайго збліжэння з ЕС і ЗША, атрымала ад іх максімум ад магчымага. Разам з тым паварот у Азію мае на ўвазе не правядзенне антызаходняга курса або канчатковай і беспаваротнай адмовы ад еўрапейскага(амерыканскага) вектара, але рэальнае напаўненне шматвектарнай знешняй палітыкі, якая прагматычна ўлічвае ў нацыянальных інтарэсах актуальныя сусветныя тэндэнцыі.
Як уяўляецца, задача экспертна-аналітычнай супольнасці ў сённяшняй сітуацыі павінна заключацца ў тым, каб “упакаваць” новую геапалітычную рэальнасць у зразумелы сэнсавы канструкт будучыні, што, верагодна, у выніку дапамагло б сфармудяваць канцэптуальныя асновы азіяцкай дарожнай карты Беларусі. Добрая нагода для гэтага – распрацоўка новых канцэпцый знешняй палітыкі і нацыянальнай бяспекі. Верагодна, такі комплексны падыход дазволіў бы канцэптуалізаваць літару і дух беларускай шматвектарнасці...