Дата публікацыі

Пра ўрокі Чарнобыля, якія загартавалі характар ​​беларусаў

Пераадоленае выпрабаванне робіць нас яшчэ мацнейшымі

Аварыя на Чарнобыльскай АЭС, на мой погляд, стала для Беларусi другiм па значнасцi экзiстэнцыяльным выклiкам у XX стагоддзi пасля Вялiкай Айчыннай вайны. Менавiта Беларуская ССР прыняла на сябе асноўны ўдар радыеактыўных ападкаў. У той цi iншай ступенi аварыя закранула ўсю тэрыторыю краiны. Але найбольш пацярпелi Гомельская, Магiлёўская i Брэсцкая вобласцi. Сумарная эканамiчная шкода, паводле падлiкаў спецыялiстаў, ацэньваецца ў 32 бюджэты рэспублiкi 1985 года.

Сергей Жук
Сяргей Жук. Фота з асабістага архіва

У зону радыеактыўнага забруджвання трапiла 3678 населеных пунктаў. Агульная колькасць жыхароў гэтых тэрыторый складала 2,2 млн чалавек. 479 населеных пунктаў пасля аварыi спынiлi сваё iснаванне — яны былi лiквiдаваны ў сувязi з немагчымасцю бяспечнага пражывання. Плошча зоны адчужэння, адкуль было праведзена абавязковае адсяленне жыхароў, складае 1,7 тысячы квадратных кiламетраў. Звыш 137 тысяч чалавек сталi вымушанымi перасяленцамi, яшчэ каля 200 тысяч выехалi ў больш бяспечныя раёны самастойна.

Значнасць мiграцыйных працэсаў пацвярджаецца i зменамi ў адмiнiстрацыйна‑тэрытарыяльным падзеле. У 1989 годзе адноўлены Дрыбiнскi раён Магiлёўскай вобласцi, якi раней быў скасаваны. У 1990 годзе Вярхоўны Савет Беларускай ССР абвясцiў тэрыторыю рэспублiкi зонай экалагiчнага бедства. Гэты статус меў канкрэтныя юрыдычныя i эканамiчныя наступствы: ён абавязваў дзяржаву да прыярытэтнага фiнансавання ахоўных мерапрыемстваў i сацыяльнай падтрымкi пацярпелага насельнiцтва.

Зразумела, напачатку прыярытэтнай задачай дзяржавы было выратаванне людзей i мiнiмiзацыя непасрэднай радыяцыйнай пагрозы. Частка Гомельшчыны аказалася ў 30‑кiламетровай зоне адчужэння вакол ЧАЭС, адначасова была створана сiстэма радыяцыйнага манiторынгу i дазiметрычнага кантролю. Таксама трэба адзначыць уклад грамадзян, якiя асабіста ўдзельнiчалi ў лiквiдацыi наступстваў на рэактары i ў непасрэднай блiзкасцi ад яго — ваенных, пажарных, навукоўцаў. Амаль 2,5 тысячы энергетыкаў забяспечвалi бесперабойную работу энергасiстэмы, прадухiлiўшы развiццё каскадных аварый.

Асаблiвую ўвагу адраджэнню пацярпелых тэрыторый удзяляе Прэзiдэнт Беларусi. Аляксандр Лукашэнка з першых гадоў кiравання краiнай паставiў задачу не проста кампенсаваць нанесеную шкоду, а вярнуць гэтыя землi да паўнавартаснага жыцця. Галоўным iнструментам рэалiзацыi дзяржаўнай палiтыкi ў сферы пераадолення наступстваў чарнобыльскай аварыi сталi дзяржаўныя праграмы, якiх усяго было рэалiзавана шэсць. Гэта сведчыць аб пераемнасцi дзяржаўнай палiтыкi: кожная наступная праграма абапiралася на вынiкi папярэдняй, фармiравалася з улiкам змен радыяцыйнай сiтуацыi, неабходнасцi аднаўлення i стымулявання эканамiчнага развiцця пацярпелых тэрыторый, сацыяльнай абароны насельнiцтва.

Дзякуючы дзяржаўнай падтрымцы гаспадарчы комплекс на пацярпелых тэрыторыях змог адаптавацца, а прадпрыемствы перайшлi на бяспечныя тэхналогii вытворчасцi. Асаблiва гэта датычыцца аграрнага сектара, дзе былi ўкаранёны сiстэмы кармлення жывёлы з выкарыстаннем чыстай пашы i спецыяльных дабавак, што дазволiла атрымлiваць бяспечную прадукцыю.

Безумоўным прыярытэтам дзяржаўнай палiтыкi застаецца развiццё сацыяльнай сферы. За гады незалежнасцi ў пацярпелых раёнах былi пабудаваны фiзкультурна‑аздараўленчыя комплексы з басейнамi, праведзены рамонт устаноў адукацыi, значна ўмацавалася матэрыяльна‑тэхнiчная база ўстаноў аховы здароўя. Па iнiцыятыве Кiраўнiка дзяржавы створаны Рэспублiканскi навукова‑практычны цэнтр радыяцыйнай медыцыны i экалогii чалавека. Гэтая ўстанова стала галоўнай навуковай базай краiны па вывучэннi доўгатэрмiновых медыцынскiх наступстваў радыяцыйнага ўздзеяння i распрацоўцы метадаў лячэння i рэабiлiтацыi.

Санаторна‑курортнае лячэнне i аздараўленне сталi неад'емнай часткай дзяржаўнай сiстэмы медыцынскай рэабiлiтацыi насельнiцтва, пры гэтым прыярытэт традыцыйна аддаецца дзецям. Такая мадэль дазволiла не толькi мiнiмiзаваць доўгатэрмiновыя наступствы радыяцыйнага ўздзеяння на здароўе, але i стварыць прэвентыўны механiзм, якi працуе на апярэджанне магчымых захворванняў.

Захаванне эканамiчнага патэнцыялу i развiццё сацыяльнай сферы дазволiлi перайсцi да ўстойлiвага развiцця пацярпелых тэрыторый.

Як i ў гады Вялiкай Айчыннай вайны, беларускi народ зноў прадэманстраваў галоўную сваю рысу — здольнасць да мабiлiзацыi перад тварам бяды. Чарнобыль не зламаў — ён загартаваў. I сёння, калi мы будуем новую эканомiку, развiваем атамную энергетыку, займаемся бяспекай дзяржавы, мы робiм гэта з разуменнем: пераадоленае выпрабаванне робiць краiну, усіх нас яшчэ мацнейшымі!

Сяргей ЖУК, аналiтык Беларускага iнстытута стратэгiчных даследаванняў