У межах выступлення Прэзідэнта былі ўзняты класічныя эканамічныя сюжэты: апазіцыі плана і рынка. Кіраўнік дзяржавы акцэнтаваў увагу на тым, што ўсё пазнаецца ў параўнанні. Гутарка ідзе пра параўнанне сацыяльна-эканамічных праграм прыхільнікаў радыкальных перамен і дзяржаўнага пацігоддзя развіцця на 2021-2025 гады. Трэба адзначыць, што рыторыка выбудоўвання свабоднага ад рэгуляцыі чыстага рынка на сёння не адпавядае эканамічным рэаліям нават заходніх краін.
А.Лукашэнка справядліва адзначыў пагрозу правядзення павальнай прыватызацыі прадпрыемстваў і ліквідацыі слабых прадпрыемстваў. Сучасныя прадпрыемствы павінны быць сацыяльна адказнымі. І гэта не ёсць капрыз беларускай дзяржавы, нейкая нагрузка, што скоўвае эфектыўнасць і магчымасць мець прыбыткі.
Прыбытак больш не з’яўляецца прыярытэтам і для асноўных краін заходняй эканомікі. З падобнай з’явай аб змене прыярытэтаў у жніўні 2019 года выступілі буйнейшыя кампаніі ЗША. Цяпер найбольш важнай часткай поспеху будуць лічыцца інвестыцыі ў развіццё грамадства, перш за ўсё сваіх супрацоўнікаў, а таксама ў рознага роду арганізацыі, каторыя робяць жыццё грамадзян больш камфортным і прымальным.
Айчынны бізнес і дзяржаўныя карпарацыі павінны зарабляць за кошт прыбавачнай вартасці, а не эканоміі на чалавеку. Работнік, які працуе з раніцы да ночы і пры гэтым не можа задаволіць свае запатрабаванні, рана ці позна выгарае. А гэта змяншэнне прадукцыйнасці працы і страта канкурэнтаздольнасці ўсяго прадпрыемства, пасля чаго ні пра які прыбытак не можа ісці гаворка.
Дадзеныя тэзісы заходніх карпарацый не адносяцца да разрду дэкларатыўнай рыторыкі, накіраванай на змякчэнне сацыяльнай напружанасці ад росту маёмаснага расслаення ў грамадстве. Рэальныя справы і практыка паказваюць, што актыўнасць заходнееўрапейскіх развітых краін і ЗША апошнія чатыры гады рухаліся ў бок нацыяналізацыі, умацавання дзяржурэгулявання, падтрымкі малазабяспечаных пластоў насельніцтва аж да прамых грашовых выплат, падтрымкі бізнеса, істотнага памякчэння падатковай палітыкі, практыкі жорсткіх адміністратыўных мер, закрыцця межаў і абароны ўнутранага рынку. Фактычна многія эканамічныя эксперты абвясцілі закат дактрыны адкрытага грамадства і свабоднага рынку, каторая раней прапаноўвалася ў выглядзе панацэі для краін, прызначаных быць пастаўшчыкамі сыравіны ў сістэме перыферыйнага капіталізму.
Эканамічныя наступствы каронавірусу, па сутнасці, зрабілі дадзеныя меры яшчэ больш відавочнымі і фарсіравана прымяняльнымі. Атрымоўваецца, што праграма рыначных перамен разгортваецца толькі вакол абстрактнага, навучальнага і гістарычна пройдзенага вобраза рынку. Гэта толькі ўводзіць у зман адносна рэальнага вектару развіцця сусветнай эканомікі, каторая ўсё больш блізкая да сацыяльна арыентаванай мадэлі беларускай дзяржавы.