Першы этап: “пошук пунктаў судакранання і ўстанаўлення кантактаў” (1992-2006 гг.)1 звязаны з набыццём Рэспублікай Беларусь незалежнасці, што адкрыла новыя магчымасці міжнароднага супрацоўніцтва, у тым ліку ў асяроддзі экспертна-аналітычнай супольнасці.
У гэты перыяд Беларуссю рашалася важная стратэгічная задача ўмацавання сувязей з Кітайскай Народнай Рэспублікай, каторая таксама надавала самую сур’ёзную ўвагу пытанням развіцця адносін з Рэспублікай Беларусь. Адначасова экспертна-аналітычная супольнасць дзвюх краін прадпрымала актыўныя спробы вывучэння адзін аднаго, знаёмства, абмену візітамі, правядзення сумесных мерапрыемстваў.
Другі этап: “інстытуалізацыя двухбаковага экспертна-аналітычнага супрацоўніцтва” (2007-2012 гг.)1 У працэсе станаўлення Беларусі як суверэннай дзяржавы быў нададзены імпульс і развіццю нацыянальных фабрык думкі. У гэты перыяд былі падпісаны першыя двухбаковыя дакументы аб супрацоўніцтве, наладжаны трывалыя партнёрскія адносіны між беларускімі фабрыкамі думкі і аналагічнымі структурамі КНР.
Мэтай дадзеных пагадненняў з’яўлялася ўстанаўленне і развіццё рэгулярных кантактаў, а таксама навуковага супрацоўніцтва ў межах ажыццяўляемай бакамі дзейнасці. Дакументамі прадугледжваліся такія накірункі работы, як візіты дэлегацый, удзел у сумесных навуковых мерапрыемствах (канферэнцыях, круглых сталах), абмен вучонымі і спецыялістамі, навуковай літаратурай, падрыхтоўка сумесных выданняў.
Трэці этап: “стратэгічнае ўзаемадзеянне і пашырэнне сфер супрацоўніцтва” (з 2013 г. па н.ч.)1 Устанаўленне ў ліпені 2013 года адносін усебаковага стратэгічнага партнёрства між Беларуссю і КНР садзейнічала развіццю шматпланавага гуманітарнага супрацоўніцтва ва ўсіх сферах і на розных узроўнях. Яно было арыетавана на “ўмацаванне ўзаепаразумення і дружбы між двума народамі і ўмацаванне сяброўскіх адносін між дзвюма краінамі”.2
Актывізацыі беларуска-кітайскіх кантактаў садзейнічала прыняцце 31 жніўня 2015 г. Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №5 “Аб развіцці двухбаковых адносін Рэспублікі Беларусь з Кітайскай Народнай Рэспублікай”. Двухбаковае экспертна-аналітычнае ўзаемадзеянне ў гэты перыяд выйшла на якасна новы ўзровень і стала адным з важных складнікаў, які дазволіў Беларусі і Кітаю ўстанавіць найвышэйшы ў сваёй гісторыі ўзровень адносін – даверлівага ўсебаковага стратэгічнага партнёрства і ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва. Сумеснай дэкларацыяй, падпісанай кіраўнікамі дзяржаў па выніках сустрэчы 29.09.2016 г. у г.Пекін, прадугледжваецца “бесперапыннае ўмацаванне палітычнай асновы двухбаковых адносін (параграф 2) і пашырэнне ўзамадзеяння ў сферы народнай дыпламатыі (параграф 14)”3.
Прыярытэтныя задачы супрацоўніцтва на бліжэйўую перспектыву вызначаны Дырэктывай №9 “Аб развіцці двухбаковых адносін Рэспублікі Беларусь з Кітайскай Народнай Рэспублікай” ад 3 снежня 2021 года.
Такім чынам, за прайшоўшыя 30 гадоў экспертнае вымярэнне публічнай дыпламатыі фактычна стала неад’емным элементам стратэгічнага партнёрства Мінска і Пекіна, інструментам узмацнення стратэгічнага супрацоўніцтва праз рознапланавае ўзаемадзеянне мазгавых цэнтраў дзвюх краін. Сёння важную ролю ва ўмацаванні ўзаемадзеяння між фабрыкамі думкі Беларусі і Кітая адыгрывае Беларускі інстытут стратэгічных даследаванняў, каторы 12 лютага 2022 г. адзначыць сваё трохгоддзе.
1З дакладу на II міжнародным круглым стале “Беларуска-кітайскія адносіны: новыя выклікі, новая якасць узаемадзеяння”, арганізаваным 2.02.2022 кафедрай палталогіі Інстытута сацыяльна- гумантарнай адукацыі БДЭУ
2Сумесная дэкларацыя Рэспублікі Беларусь і Кітайскай Народнай Рэспублікі аб устанаўленні адносін усебаковага стратэгічнага партнёрства (арт.7)
3Сумесная дэкларацыя Рэспублікі Беларусь і Кітайскай Народнай Рэспублікі аб устанаўленні адносін даверлівага ўсебаковага стратэгчнага партнёрства і ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва.