Прайшло два гады з моманту падпісання Кіраўніком дзяржавы Аляксандрам Лукашэнка Закона "Аб змяненні Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь", які ўводзіць адзіны дзень галасавання на выбарах дэпутатаў усіх узроўняў. Пацверджаннем таму стала размяшчэнне на нацыянальным прававым інтэрнет-партале краіны дакумента, у тэксце якога адзначалася - "Унесці ў Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь ад 15 сакавіка 1994 года наступныя змены: артыкул 67 дапоўніць часкай наступнага зместу: "Выбары дэпутатаў праводзяцца ў адзіны дзень галасавання". Абедзве палаты парламента Беларусі прынялі законапраект аб адпаведных папраўках у Канстытуцыю 4 кастрычніка 2021 года.
Закон быў распрацаваны ў сувязі са зваротам абедзвюх палат беларускага парламента да Прэзідэнта па пытанні замацавання ў Канстытуцыі магчымасці правядзення выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў дваццаць дзявятага склікання адначасова з правядлзеннем выбараў у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь восьмага склікання. Адпаведна, мясцовыя Саветы дэпутатаў 27-га склікання ажыццяўляюць свае паўнамоцтвы да пачатку паўнамоцтваў мясцовых Саветаў дэпутатаў, абраных у адзіны дзень галасавання. Змены, на думку парламентарыяў, будуць садзейнічаць забеспячэнню эфектыўнасці, стабільнасці і пераемнасці работы дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў, а таксама дазволяць пазбегнуць дадатковых бюджэтных расходаў, арганізацыйных і часавых затрат.
Да адзінага дня галасавання ў Беларусі застаецца ўсё менш часу, разам з тым зараз можна гаварыць пра шырокі спектр пераваг, якія з'яўляюцца дзякуючы прыняццю і падтрымцы дадзенага рашэння.
Па-першае, ствараюцца больш камфортныя ўмовы для выбаршчыкаў, паколькі ў адно наведванне ўчастка для галасавання адначасова аддаюцца галасы адразу за некалькіх дэпутатаў у розныя прадстаўнічыя органы розных узроўняў: ад мясцовага рэгіянальнага да рэспубліканскага. Па-другое, змяншаюцца фінансавыя выдаткі на арганізацыю выбарчага працэсу, эканомяцца бюджэтныя сродкі. Напрыклад, на правядзенне выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў неабходна каля 25 мільёнаў рублёў, іх захаванне ў бюджэце стварае матэрыяльную магчымасць накіраваць гэтыя грашовыя рэсурсы на рашэнне пытанняў у межах дзяржаўнай сацыяльнай палітыкі. Па-трэцяе, з'яўляецца магчымасць зняць лішнюю палітызацыю соцыуму, зменшыць нагрузку на людзей, занятых у арганізацыйным складальніку выбарчага працэсу. Гэта ўносіць большую яснасць і разуменне ў сам працэс, яго механізмы і складальнікі.
Такім чынам, выбарчая сістэма становіцца больш празрыстай і прагназуемай, ствараюцца неабходныя ўмовы стратэгічнага планавання для ўсіх суб'ектаў выбарчай кампаніі - у першую чаргу, патэнцыяльных кандыдатаў, якім патрэбна думаць пра свае ініцыятыўныя групы або пра іншыя спосабы вылучэння, правесці работу з людзьмі, прапрацаваць свае праграмы, прадумаць медыйнае суправаджэнне. У сваю чаргу, падчас перадвыбарчай агітацыі і ў адзіны дзень галасавання выбаршчык можа ясна ўбачыць і зразумець, як выбудоўваецца палітычная і грамадска-грамадзянская вертыкаль. У людзей з'яўляецца магчымасць ацаніць прыкладны каэфіцыент карыснага дзеяння будучага дэпутата, зразумець, чаго ад яго чакаць, атрымаць уяўленне, як у наступным будзе працаваць ланцужок дэпутацкай дзейнасці ад верхняга ўзроўню да нізавога тэрытарыяльнага.
Трэба быць гатовым да таго, што ў розных рэгіёнах кожны выбаршчык будзе атрымоўваць розную колькасць бюлетэняў. Напрыклад, у Мінску грамадзянам для галасавання выдадуць усяго два бюлетэні: па выбарах дэпутатаў палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу і Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў. А ў вясковых населеных пунктах кожнага раёна Беларусі, уключаючы тыя, што ўваходзяць у Брэсцкую вобласць, жыхары атрымаюць адразу чатыры бюлетэні: па выбарах дэпутатаў вясковага, раённага, абласнога Саветаў і па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў. Магчыма, вызначыцца адразу, з ходу, будзе няпроста, прыйдзецца паднапружыцца, параўноўваючы і супастаўляючы немалую колькасць кандыдатур, але, разам з тым, думаю, у выніку грамадзяне зробяць правільны выбар.