Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Ігар Сергеенка сустрэўся з працоўнымі калектывамі Магілёўскай вобласці.
Удзельнікі мерапрыемства даклалі аб мерах, якія прымаюцца адпаведнымі дзяржаўнымі структурамі па абароне канстытуцыйнага строю і незалежнасці Рэспублікі Беларусь, супрацьдзеянню эканамічнаму, санкцыйнаму і інфармацыйнаму ціску на краіну.
Сустрэчы вышэйшых службовых асоб Беларусі з працоўнымі калектывамі ў рэгіёнах, якія праводзяцца па даручэнні Кіраўніка дзяржавы, закліканы даць тлумачэнні па самых актуальных пытаннях ваенна-палітычнай абстаноўкі. Такія мерапрыемствы – цудоўная магчымасць адкрыта, кампетэнтна, на аснове фактаў і якаснага аналітычнага матэрыялу праінфармаваць насельніцтва аб абстаноўцы, якая складваецца вакол нашай краіны, геапалітычных выкліках і пагрозах сённяшняга дня.
Беларусь – мірная краіна, якая заўсёды выступала за рашэнне ўсіх канфліктаў за сталом перамоў і не аднойчы даказвала свету сваю канструктыўную пазіцыю. Мы разумеем, як важна чуць адзін аднаго, паважаць нацыянальныя, культурна-гістарычныя асновы любой дзяржавы, бо мы ўсе адзіныя ў адным – нельга дапусціць глабальнага сусветнага канфлікту, дзе пераможцаў не будзе. Наша моц у адзінстве, жаданні беларускага народа жыць з усімі ў міры і згодзе. Аднак калі нам пагражаюць і нас не пачуюць, то ў краіны ёсць чым адказаць.
Членам працоўных калектываў Магілёўшчыны важна было пачуць ад удзельнікаў сустрэчы, што ў цэлым эканоміка краіны адаптуецца да работы ва ўмовах жорсткага санкцыйнага ціску, намецілася пазітыўная дынаміка аднаўлення УВП краіны, з’яўляюцца новыя рынкі збыту і будуецца лагістыка. Акрамя таго, знешнегандлёвае сальда знаходзіцца на рэкордных значэннях за апошнія шэсць гадоў, атрыманы добры ўраджай, які ў поўнай меры забяспечыць харчовую бяспеку краіны. Галоўнае – усе сацыяльныя гарантыі дзяржавы выконваюцца ў поўным аб’ёме, ні адна праграма не згорнута.