Самыя чалавечыя запаведзі
Рэлігійная талерантнасць – адна з самых складаных праблем, якія чалавецтва абмяркоўвае многія дзесяцігоддзі. Верацярпімасць, павага да рэлігійных поглядаў фармаваліся ў найцяжкіх умовах. Рэлігійныя войны, якія праходзілі ў Еўропе, спусташалі цэлыя дзяржавы. Тое, што сёння падаецца нашымі суседзямі як натуральны стан еўрапейцаў, на самай справе з'яўляецца замоўчваннем той страшнай нецярпімасці, жорсткасці, абмежаванасці мыслення, якія ў канчатковым выніку прывялі да двух вялікіх сусветных войн у XX стагоддзі.
Гісторыя беларускай талерантнасці, у адрозненне ад большасці іншых краін рэгіёну, выкрышталізавалася не пад уплывам знешніх поглядаў і стэрэатыпаў. Яна хутчэй ішла насуперак агульным падыходам і назаўжды вызначыла спецыфіку нашага народа.
Найстаражытнейшай канфесіяй на беларускіх землях стала праваслаўе. З канца X стагоддзя духоўная культура беларусаў атрымала новы імпульс для развіцця. Праз чатыры стагоддзі распаўсюджванне атрымала каталіцтва. Ордэн езуітаў засяродзіў свае намаганні на адукацыйнай сферы.
З канца XIV стагоддзя ў ВКЛ па запрашэнні вялікага князя Вітаўта прыйшлі татары, што спрыяла пранікненню ісламу. Да канца XVI стагоддзя было пабудавана каля 400 мячэцяў, татары карысталіся ўсімі правамі грамадзянства і жылі са сваёй верай, мовай і звычаямі. У Лідскім замку нарадзіўся першы крымскі хан Хаджы Гірэй.
А ў 1568 годзе, у той час як у сэрцы Еўропы – Францыі – бушавалі рэлігійныя войны, кульмінацыяй якіх стала Варфаламееўская ноч, вялікі князь Жыгімонт Аўгуст пацвердзіў усе правы татараў, уключаючы свабоду выбару веравызнання.
У гэты ж час на землі Беларусі прыйшоў юдаізм. У 1388 годзе вялікі князь Вітаўт выдаў першы ў гісторыі краіны прывілей Брэсцкім яўрэям. Юдэям гарантавалася недатыкальнасць асобы і свабода набажэнства, было дазволена набываць маёмасць. Сёння гісторыкі кажуць, што прывілеі Вітаўта адносяцца да ліку самых прагрэсіўных юрыдычных дакументаў Еўропы.
Грамадская свядомасць беларусаў на працягу многіх стагоддзяў фармавалася ў самых складаных умовах. Ні для каго ў нашай краіне не сакрэт, што мы маглі толькі марыць аб міласэрнасці і памяркоўнасці ў адносінах да нас саміх. Але светапоглядная глыбіня беларускага народа склалася у тым ліку і на прызнанні права на множнасць рэлігійных традыцый.
Сёння прынцып верацярпімасці з'яўляецца ключавым для беларускай дзяржавы, падтрымліваецца і ўмацоўваецца на ўсіх узроўнях. У 1992 годзе, на світанку незалежнасці Беларусі, быў прыняты закон «аб свабодзе сумлення і рэлігійных арганізацыях». Асноўнай задачай яго заяўлена "забеспячэнне правоў грамадзян на свабоду сумлення і свабоду веравызнання, абарону іх правоў і інтарэсаў незалежна ад стаўлення да рэлігіі і рэлігійнай прыналежнасці, а таксама права на свабоду аб'яднання ў рэлігійныя арганізацыі".
Паводле даследаванняў, якія праводзіць Беларускі інстытут стратэгічных даследаванняў, беларусы бачаць у рэлігіі магчымасць захаваць спадчыну продкаў, традыцыі, нацыянальную культуру. На штодзённым узроўні – атрымаць суцяшэнне ў цяжкую хвіліну.
Прэзідэнт Беларусі А. Р. ¬Лукашэнка ў рамках сустрэчы з Сінодам Беларускай Праваслаўнай Царквы максімальна актуалізаваў гэтыя тэндэнцыі. Ён адзначыў, што "царква чакае, што людзі самі прыйдуць да Бога. Але, мне здаецца, гэта працэс сустрэчны, і царква павінна зрабіць крок насустрач простаму чалавеку".
Прасочваецца выразны запыт на пашырэнне сацыяльнай функцыі цэркваў. Разам з тым беларусы мяркуюць, што палітыка і ідэалогія не павінны быць уключаныя ў яе сферу інтарэсаў.
Для Беларусі тэма знешняга ўплыву на самыя розныя дзяржаўныя працэсы з'яўляецца актуальнай. Наша краіна заўсёды знаходзілася на скрыжаванні ўсіх дарог, уключаючы ідэалагічныя.
Як адзначыў Прэзідэнт, "усе самыя кровапралітныя войны на зямлі пачыналіся на глебе рэлігійных рознагалоссяў. Гэтую карту і сёння разыгрываюць ідэолагі каляровых рэвалюцый і мецяжоў". Таму захаванне міжканфесійнага міру - адна з ключавых задач нават для краіны, якая можа падаць прыклад усім астатнім.
Выклікі, перад якім стаіць сёння Беларусь, могуць вырашацца толькі разам. Роля дзяржавы па-ранейшаму застаецца велізарнай. Але наколькі важна прыцягваць царкву да вырашэння такіх востра адчувальных пытанняў, як нараджальнасць, напрыклад. На фоне жорсткай прапаганды з боку Захаду такіх ідэй, як бяздзетнасць і ЛГБТ, хто, як не царква, можа выступіць найбольш эфектыўным інструментам процідзеяння.
Уплыў рэлігій на сучасны свет цалкам выразна зніжаецца. Але адначасова расце запыт на вяртанне рэлігійных вучэнняў і запаведзяў, якія дазваляюць захаваць людзям чалавечнасць, міласэрнасць, любоў да бліжняга, пазбегнуць эскалацыі паміж дзяржавамі і спрыяць усталяванню міру і згоды на зямлі.
У кожнага народа заўсёды ёсць місія, якую ён павінен так ці інакш рэалізаваць. Беларусы, бадай, адзіны народ у рэгіёне, хто сваімі практыкамі, прычым шматвяковымі, не проста падае прыклад, а, хутчэй, прапануе ўніверсальную платформу для выбудоўвання вобраза будучыні любой краіны.