"Як адзначыў Прэзідэнт у сваім дакладзе на VI Усебеларускім народным сходзе, каронавірус стаў франтавой загартоўкай, каторая ўзнімае на новы ўзровень сістэму аховы здароўя. На парацягу апошнняга года асноўныя сілы сістэмы аховы здароўя былі кінуты на барацьбу з COVID-19. Некаторыя медыцынскія ўстановы вымушаны былі абмежаваць аказанне планавай дапамогі, частка аддзяленняў і бальніц была аператыўна перапрафіліравана. Гэта дазволіла аказаць неабходную дапамогу усім, каму яна была патрэбна і стрымаць распаўсюджванне пандэміі. Айчынная сістэма аховы здароўя даказала сваю высокую эфектыўнасць, прафесіяналізм і адданасць медыцынскіх работнікаў прафесіі”,- сказала Святлана Алеёнікава.
У той жа час каронавірус “падсвяціў” і шэраг пытанняў, якія патрабуюць рашэння, галоўнае з каторых – комплексны клопат пра здароўе.
"Як паказала практыка, здароўе нацыі – не толькі лячэнне, якасць і даступнасць лекаў, падрыхтоўка медыцынскіх кадраў”. Гэта ў першую чаргу прапаганда здаровага харчавання і ладу жыцця, стварэнне дадатковых умоў для прафілактыкі захворванняў, сацыяльнай і прафесійнай адаптацыі тых, хто перанёс сур’ёзныя захворванні, - адзначыў аналітык БІСД. – Немалаважнай умовай здароўя з’яўляецца барацьба за экалагічнасць і чысціню акалаяючага асяроддзя, паветра, пітной вады. З улікам тэндэнцыі агульнага старэння насельніцтва ўзрастае значнасць “медыцыны пажылых”, развіццё геранталагічных цэнтраў і іншых сацыяльных служб, якія садзейнічаюць актыўнаму даўгалеццю. Асобны накірунак- развіццё элементаў страхавой медыцыны, павышэнне адказнасці чалавека за захаванне свайго здароўя , а таксама зацікаўленасці наймальніка ў ахове здароўя працуючых. Абавязковай умовай стане шагавая даступнасць устаноў аховы здароўя".
"Праект “Здаровая нацыя” павінен стаць вынікам маштабнай сумеснай работы не толькі медыкаў, але і вучоных, юрыстаў, сацыяльных работнікаў, кіраўнікоў, айцішнікаў і іншых. Усебеларускі маштаб падобнага дакумента будзе садзейнічаць вызначэнню стратэгічных накірункаў развіцця яе будучыні, захаванню самага каштоўнага рэсурсу краіны – чалавечага капіталу”,- дабавіла Святлана Алейнікава.