Дата публикации

Беларусь навучылася абараняцца ад знешняга ўмяшання – аналітык БІСД

Беларусы выпрацавалі эфектыўны падыход да абароны ад знешняга ўмяшання. Пра гэта заявіў аналітык Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў, кандыдат палітычных навук Анатоль Баяшоў.

Анатолий Бояшов

Эксперт выступіў з дакладам, раскрываючы сакрэт формулы поспеху Беларусі ў супрацьдзеянні знешняму ўмяшанню. Асноўнае пытанне яго прэзентацыі заключалася ў тым, як стварыць сістэму, iмунную да знешніх уздзеянняў.

- Наша краіна прапануе пяць асноўных рашэнняў для дасягнення гэтай мэты. У першую чаргу гэта празрыстасць і нескладанасць выбарчай сістэмы. Па-другое, моцны інстытут прэзідэнцтва. Па-трэцяе, сінэргія Усебеларускага народнага сходу і інстытута прэзідэнцтва. Па-чацвёртае, прасоўванне стандарту электаральнай бяспекі. І нарэшце, пятае – праца з запытамі грамадзян, – заявіў аналітык.

Са слоў спікера, такі комплексны падыход засцерагаў беларусаў ад тэхналогій інфармацыйных маніпуляцый, якія выкарыстоўвалі апаненты як пяць гадоў таму, так і ў цяперашняй электаральнай кампаніі:

- Мы выдатна бачылі, як спрабавалі разгайдаць Беларусь у сацыяльных сетках, напрыклад з дапамогай агрэсіўнай кантэкстнай рэкламы. Але падчас гэтай выбарчай кампаніі такія тэхналогіі аказаліся неэфектыўнымі.

Гэта, на думку Анатоля Баяшова, пацвярджае правільнасць выбраных заканадаўчых мер, такіх як абмежаванне замежнага фінансавання і пераўтварэннi палітычнай сістэмы краіны:

- Прынятыя рашэнні зрабілі нашу краіну імуннай да знешняга ўмяшання. Але сістэма павінна развівацца, адпавядаючы запытам грамадзян і ўлічваючы новыя тэхналогіі ўмяшання.

Аналітык адзначыў, што гэты даклад будзе прапанаваны замежным партнёрам:

- Нам цікава, як нашы замежныя саюзнікі ўспрымуць тыя элементы суверэнітэту, якія мы развіваем. Беларусы ўлічваюць як горкі, так і станоўчы вопыт.

Эксперт дапоўніў, што 2020 год паказаў не толькі слабыя, але і моцныя бакі палітычнай сістэмы Беларусі:

- Краіна выстаяла і зрабіла высновы. Мы ўлічылі памылкі, таму гэтыя выбары прэзідэнта прайшлі спакойна.