Двухбаковыя адносіны між Беларуссю і краінамі Цэнтральнай Азіі служаць прыкладам плённага ўзаемадзеяння. Такую думку выказаў карэспандэнту БЕЛТА начальнік аддзела Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў Антон Дударонак.
"Цэнральнаазіяцкі рэгіён сёння знаходзіцца ў ліку геастратэгічных зон планеты, якія дынамічна развіваюцца. Эксперты адзначаюць фарміраванне тут інтэграванага рынка з насельніцтвам больш за 100 млн. чалавек. Пагэтаму інтарэс беларускага боку на дадзеным знашнепалітычным трэку цалкам апраўданы", - адзначыў Антон Дударонак.
Разам з тым у 2021 годзе дзяржавы рэгіёна чакае перыяд нарастання рызык дэстабілізацыі сацыяльна-палітычнага становішча, у тым ліку ў рэгіёне Цэнтральнай Азіі.
Палітычныя сістэмы, асабліва малых і сярэдніх дзяржаў, непазбежна будуць выпрабоўваць на трываласць. Галоўным выклікам для іх выступаюць напружанасць між буйнымі міжнароднымі ігракамі, наступствы пандэміі каронавірусу, лічыць начальнік аддзела БІСД.
Па яго словах, геапалітычную і эпідэміялагічную турбулентнасць суправаджаюць трывожная сацыяльна-эканамічная сітуацыя, праблемы ў сферы аховы здароўя і адукацыі, і звязаная з гэтымі працэсамі занепакоенасць насельніцтва ў адносінах будучыні, спаду даверу к дзяржаўным інстытутам.
"Негатыўныя тэндэнцыі складанага перыяду, праз які мы ўсе праходзім, магчыма пераадолець толькі разам. Для гэтага ў Беларусі і дзяржаў цэнтральнаазіяцкага рэгіёна ёсць усе неабходныя ўмовы, – адзначыў Антон Дударонак. – Характар нашых двухбаковых адносін, рэалізаваныя і запланаваныя маштабныя праекты служаць прыкладам плённага ўзаемадзеяння між нашымі краінамі".
Аснову для маштабнага супрацоўніцтва Беларусі і дзяржаў Цэнтральнай Азіі ствараюць падабенства прыярытэтаў сацыяльна-эканамічнага развіцця, імкненне ўмацоўваць рэальны сектар эканомікі, непрыняцце шокавай тэрапіі, шматвектарная і сбалансаваная знешняя палітыка, падобныя падыходы ў рашэнні ключавых міжнародных пытанняў, адзначыў эксперт.
"Белпрусь дае магчымасць стабільных і прагназуемых гандлёва-транспартных маршрутаў з Азіі ў Еўропу. У сваю чаргу для нашай краіны важна развіваць адносіны з дзяржавамі-лакаматывамі Цэнтральнай Азіі, у прывтнасці Казахстанам і Узбекістанам. Гэта палягчае беларускаму бізнесу доступ к капіталу ісламскага свету, міжнародным гандлёвым пляцоўкам і рынкам Паўднёвай і Паўднёва-Усходняй Азіі, дзе зараз фарміруюцца трансмежавыя вузлы палітыка-эканамічнага ўзаемадзеяння",-расказаў Антон Дударонак.
Ён таксама адзначыў, з улікам бесперабойнага функцыянавання гандлёвых маршрутаў у накірунку Кітай-Еўропа-Кітай, каторыя праходзяць праз Цэнтральную Азію, Расію і Беларусь, нашы сукупныя транспартныя і лагістычныя магчымасці дазваляюць стварыць на прасторы Евразіі эканамічны рэгіён міжнароднага значэння, транснацыянальную зону садружнасці.
"З улікам наступстваў каронавірусных абмежаванняў адбылося скарачэнне кантактаў між народамі. У гэтых умовах пунктамі, якія закліканы нас збліжаць, выступаюць не толькі ўмацаванне прамысловай кааперацыі, развіццё гандлёва-транспартных маршрутаў, забеспячэнне інвестыцыйнай прывабнасці, але і ўмацаванне кудьтурна-гуманітарных сувязей. Далейшая падтрымка кантактаў па лініі народнай дыпламатыі, маладзёжных абменаў, экспертнага дыялогу, турызму, навукі і адукацыі будзе садзейнічаць доўгатэрміноваму міждзяржаўнаму супрацоўніцтву, больш поўнаму раскрыццю патэнцыялу двухбаковых адносін", - заключыў Антон Дударонак .