Дата публикации

Прамы кантакт з расійскімі рэгіёнамі дае магутны стымул для развіцця беларускай эканомікі

У Беларусі склалася пэўная практыка па прыцягненні інвестараў. У першую чаргу, у рамках Саюзнай дзяржавы функцыянуюць шырокія праграмы. Яны ўключаюць у сябе цэлы комплекс сумесных мерапрыемстваў па ўмацаванні бяспекі, вырашэнні буйных сацыяльна-эканамічных задач, якія стаяць перад нашымі дзяржавамі. Аб гэтым расказала аналітык Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў кандыдат эканамічных навук Ірына Русак.

Беларусь-Россия

- Беларусь і Расiя падпісалі 28 такіх праграм. Яны накіраваны на правядзенне навукова-даследчых, вопытна-канструктарскіх, тэхналагічных, вытворчых, арганізацыйна-гаспадарчых і іншых работ. Акрамя гэтага, адбываецца цеснае ўзаемадзеянне паміж нашымі рэгіёнамі: губернатары наўпрост сустракаюцца з Прэзідэнтам Аляксандрам Лукашэнка, што дае магутны стымул для эфектыўнага развіцця беларускай эканомікі. Толькі за 2023 год нашу краіну наведалі 38 дэлегацый, якiя узначальвалi кіраўнікi розных рэгіёнаў Расіі. Устойлівыя і даверныя адносіны – важны механізм для павелічэння аб'ёмаў узаемнага гандлю, паглыблення ўзаемадзеяння ў розных сферах эканомікі, у тым ліку і інвестыцыйнага ўзаемадзеяння ў прамысловасці, сельскай гаспадарцы, будаўніцтве і гуманітарных напрамках, - адзначае эксперт.