Ва ўмовах, што склаліся, найбольш запатрабаванымі будуць людзі, якія выразна разумеюць і адчуваюць рынак, умеюць дамаўляцца з партнёрамі на розных пляцоўках і прыцягваць рэсурсы, лічыць эканамічны эксперт Аляксей Аўдонін.
Нагадаем, у сераду Аляксандр Лукашэнка разгледзеў кандыдатуры ў новы склад урада. Перад нарадай кіраўнік Адміністрацыі Ігар Сяргеенка, спікер Савета Рэспублікі Наталля Качанава, спікер Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка і дзяржсакратар Савета бяспекі Андрэй Раўкоў правялі кансультацыі, вывучылі дзейны склад урада, новыя кандыдатуры і ўнеслі свае прапановы. Новаму кабінету міністраў трэба будзе вырашаць задачы па выхадзе з няпростай эканамічнай сітуацыі, нагадаў эксперт Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў Аляксей Аўдонін.
“Асноўнае патрабаванне да новага кіраўніцтва павінна быць як да добрых антыкрызісных менеджараў, здольных у любых умовах выпрацоўваць правільныя рашэнні, быць празорлівымі, бачыць асноўныя трэнды і прымаць рашэнні, якія б спрыялі вываду нашай эканомікі і балансу сацыяльна-эканамічных прыярытэтаў, якія былі пастаўлены раней”, — кажа Аўдонін. Паводле яго слоў, ад урада зараз патрабуецца прыняцце мер для павышэння эфектыўнасці працы ўсёй вертыкалі ўлады і прадпрыемстваў для павелічэння ВУП Беларусі. Стары менеджмент, які дзейнічаў да гэтага, ужо не будзе эфектыўны, патрэбен іншы падыход да кіравання.
“Будуць перамагаць цяпер не эканомікі краін і не прадпрыемствы, а менеджмент. Калі менеджмент будзе адэкватным і будзе дзейнічаць аператыўна, то мы атрымаем дастаткова эфектыўную эканоміку ўжо на працягу гэтага года”, — рэзюміраваў эксперт.