Градус нестабільнасці па ўсім свеце толькі ўзрастае. Не выключэнне і постсавецкая прастора, пра што гавораць падзеі ва Украіне, Грузіі, Арменіі і Кыргызстане. Беларусь на гэтым фоне мае ўсе шанцы перапыніць дадзены трэнд, паколькі мае месца кансалідаваная падтрымка Прэзідэнта ўсімі цэнтрамі сілы: уключаючы сілавы блок, медыярэсурс, сфарміраваны па мажарытарным прынцыпе Парламент, топ-менеджмент дзяржпрадпрыемстваў і буйны бізнес, - лічыць аналітык БІСД Віталій Дэміраў.
Пры гэтым неабходна мець на ўвазе, што фарміраванне ў Беларусі эканомікі высокага перадзелу, эканомікі ведаў і адпаведнай адукацыі, высокая доля ў УВП высокатэхналагічных паслуг і ўзровень дэмакратызацыі шырокавяшчальных каналаў сродкамі інтэрнет надае патэнцыяльным пратэстам форму дынамічна нераўнаважнай сістэмы, вельмі залежнай ад любых, нават неістотных, інфармацыйных ваганняў і ўздзеянняў.
У гэтых умовах важна не столькі сама падзея, колькі звестка пра яе – адна секунда ў кадры на відэароліку можа наблізіць пратэстуючых да мэты найбольш эфектыўна,чым многа гадзін, праведзеных на вачах у тых, хто праходзіць міма, у цэнтры Кастрычніцкай плошчы.
У новых умовах інфамацыйнай прасторы інструменты накачкі, каторыя ёсць у апазіцыі – каналы блогераў, загадзя раскручаных на апалітычнай пазітыўнай тэматыцы (турызм, гарадское асяроддзе, велапрагулкі і г.д.), - эфектыўней класічных медыа. Прычына ў тым, што яны знаходзяцца ў рэчышчы агульнага трэнда на фарміраванне “суседскага” (гарызантальнага) кола даверу. Бо здаецца, што кантэнт-актыўнасць падпісчыкаў, фаловераў, удзельнікаў сацыяльных груп і блогераў – гэта па перакананні, а не за грошы. Пры неабходнасці гэтыя блогеры адыгрываюць ролю лідараў грамадскай думкі, а іх рэсурсы становяцца каардынацыйнымі і прапагандысцкімі пляцоўкамі.
Акрамя таго, значэнне такіх каналаў кіравання заснавана на тым, што сённяшнія пратэсты і рухі грамадскага супраціўлення адбываюцца ў эпоху так званага постмілітарызму. Асноўная характарыстыка перыяду – апора на метады “мяккай сілы”. Яшчэ Джозэф Най, аўтар дадзенага тэрміна, адзначыў, што кіраваць можна сілай, грашыма і прывабнасцю. Паколькі ў пратэстуючых, як правіла, менш сілы і грошай, чым у дзяржавы, іх галоўная мэта – ствараць яе воблік, які адштурхоўвае, заклікаць да маштабнай адмовы ад супрацоўніцтва. На гэтым шляху прасцей прырасціць масу пратэсту, паколькі для сучаснага чалавека, усведамляючага магчымыя рызыкі сілавога сутыкнення з уладай і, галоўнае, крымінальнае, а не адміністратыўнае пакаранне, хутчэй за ўсё будзе мець перавагу пасіўная падтрымка. Практыка паказвае, што пасля набору пратэстам пэўнай масавасці для дасягнення выніку масе спрабуюць надаць вектар пры дапамозе іскры ў лакальных ачагах радыкалізацыі.
Пры інфармацыйнай накачцы выкарыстоўваецца іншая важная ўласцівасць сённяшніх пратэстаў – іх гіперлакальнасць. Спробы сабрацца ў цэнтры беларускай сталіцы былі падаўлены ў першыя дзве ночы пасля абвяшчэння вынікаў выбараў 9 жніўня. Гэта прывяло да таго, што пратэст рассеяўся і пачаў з’яўляцца ўадначасова ў розных месцах. На мой погляд, гэта працягнула яму жыццё.
Справа ў тым, што пры ўмове прэваліравання лічбавых інструментаў мабілізацыі ўзнікае “пастка далікатнасці лічбавай гарызанталі”. Камунікацыя ў межах стандартных палітычных інстытутаў і арганізацый мае меншы патэнцыял мабілізацыі, але з’яўляецца пры гэтым больш устойлівай да доўгатэрміновай палітычнай дзейнасці. У адрозненне ад калектыўных дзеянняў у межах сацыяльных інстытутаў, заснаваных на ідэалагічных устаноўках і каштоўнасцях, канектыўныя дзеянні ў лічбавых платформах цяжэй перавесці ў плоскасць істотных палітычных пераменаў і захаваць іх на хвалі спаду і кансервацыі пратэстных працэсаў. Паколькі адзін з асноўных фактараў поспеху палітычнага пратэсту – “спектар уцягвання”, можна сказаць, што “пастка далікатнасці” беларускага пратэсту пераадольваецца якраз за кошт гіперлакальнасці. Скажам, калі б пратэст канцэнтраваўся ў пэўным месцы, лічбавыя платформы вымушаны былі б трансліраваць карціну адпаведнага змяншэння колькасці ўдзельнікаў з прычыны сілавых акцый. Такая карцінка ніяк не стымулюе пратэстуючых на ўдзел у акцыях. Лічбавыя платформы ды размеркаваны пратэст, насупраць, дазваляюць на ўзроўні ўспрыняцця разарваць залежнасць змяншэння колькасці ўдзельнікаў з прычыны сілавога ўздзеяння, нават калі яна мае месца на практыцы. Не павышэнне каардынацыі, а менавіта стварэнне адчування, што ў адказ на сілавое ўздзеянне колькасць удзельнікаў павялічваецца, прынцыпова важна для таго, каб жаданне ўдзельнічаць перавысіла “логіку рызыкі”.
Стварэнне дыялогавых пляцовак разам з увядзеннем уладай лічбавых інавацый, здольных кіраваць суб’ектыўным парогам удзелу, дазволіць стабілізаваць абстаноўку.
Поўную версію артыкула чытайце на сайце "Беларусь Сёння"