У Мінску адбылося першае экспертна-дыпламатычнае мерапрыемства высокага ўзроўню “Спартыўная дыпламатыя: стварэнне магчымасцей праз спорт”, арганізаванае фондам “Дырэкцыя II Еўрапейскіх гульняў 2019 года” сумесна з Беларускім інстытутам стратэгічных даследаванняў. Мерапрыемства з’яўляецца ўнікальным па фармаце і мэтах. Экспертна-дыпламатычная канферэнцыя, прысвечаная спартыўнай тэматыцы, упершыню праводзілася на спартыўным аб’екце падчас спартыўных спаборніцтваў міжнароднага маштабу.
У канферэнцыі прынялі ўдзел кіраўнікі дыпламатычных прадстаўніцтваў і акрэдытаваных міжнародных арганізацый, міністры спорту і замежных спраў, іншыя высокапастаўленыя асобы, прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці, айчынныя і замежныя аналітыкі.
На падставе вынікаў грунтоўных абмеркаванняў удзельнікі прыйшлі да наступнага:
- Алімпійскія каштоўнасці перавагі, павагі, дружбы і сумленнай гульні спрыяюць усталяванню даверу і пераадоленню палітычных і культурных адрозненняў, садзейнічаюць неканфліктнаму дыялогу супольнасцей;
- спартыўныя спаборніцтвы на вышэйшым узроўні плённа ўплываюць на дасягненне мэт у галіне ўстойлівага развіцця, умацоўваюць сацыяльныя сувязі і мясцовыя супольнасці, могуць прынесці карысць як краіне, што прымае мерапрыемства, так і яе замежным гасцям;
- спорт і спартыўныя спаборніцтвы на вышэйшым узроўні спрыяюць эксклюзіўнасці і прыцягненню валанцёраў.