Сітуацыю напярэдадні парламенцкай выбарчай кампаніі пракаментаваў аналітык Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў Андрэй Чарнабай.
Зусім хутка ў Беларусі стартуе парламенцкая выбарчая кампанія. Прагнозы спецыялістаў адносна электаральнай актыўнасці, наяўнасць у грамадстве запыту на пераразмеркаванне ўладных паўнамоцтваў, узмацненне медыйнай функцыі сучаснага парламентарыя – вось кола пытанняў, якія вядоўца праграмы “Гарызонт падзей” Вячаслаў Шарапаў абмеркаваў з госцем радыё Sputnik, аналітыкам Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў Андрэем Чарнабаем.
“Быў перыяд, калі кіраўнік дзяржавы ўзяў на сябе занадта шмат, але тады па-іншаму было нельга. Мы дзесьці прывыклі да гэтага, але чалавека трэба разгружаць, у яго іншыя функцыі. Задачы і час іншыя. Трэба паступова перадаваць частку функцый на мясцовыя органы ўлады, парламент і на дэпутатаў мясцовых саветаў. Цалкам магчыма, мы да гэтага прыйдзем”, – мяркуе эксперт.
Праграму “Гарызонт падзей” з удзелам аналітыка Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў Андрэя Чарнабая глядзіце на Sputnik Беларусь.