Выбарчая кампанія, якая мае адбыцца, у новых прававых умовах з’яўляецца важным этапам у развіцці беларускага грамадства. Такім меркаваннем падзялілася аналітык Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў Кацярына Петрашкевіч.
Абмяркоўваючы нядаўняе пасланне Прэзідэнта беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу, Петрашкевіч адзначыла, што асаблівую ўвагу кіраўнік дзяржавы надзяліў развіццю грамадзянскага грамадства і выбарам дэпутатаў у новых прававых умовах.
«Выбарчая кампанія, якая мае адбыцца, у новых прававых умовах з’яўляецца важным этапам у развіцці беларускага грамадства. Упэўнена, што яна дасць магчымасць праявіць сталасць і адказнасць грамадзян, а таксама вызначыць будучае краіны на бліжйшыя гады», – заявіла Кацярына Петрашкевіч.
Яна дадала: “Менавіта ад дэпутатаў усіх узроўняў, ад іх заканадаўчай дзейнасці залежыць развіццё краіны, развіццё рэгіёнаў і якасць жыцця простых людзей. Новай палітычнай мадэлі ў бліжэйшыя гады трэба прадэманстраваць свае перавагі і ўстойлівасць у палітычным і грамадскім жыцці Беларусі, сыграць значную ролю ў мадэрнізацыі сістэмы кіравання, развіцця грамадзянскага грамадства”.
“Прынцып работы на карысць дзяржавы і людзей дазволіць ператварыць партыйную сістэму ў яшчэ адну апору стабільнасці краіны, забяспечыць умовы для фарміравання новых пакаленняў палітыкаў і дасць дадатковыя магчымасці ўдзелу людзей у палітычным жыцці”, – заключыла аналітык БІСД.