Дата публикации

Круглый стол в «СБ»: эксперты о патриотических ценностях белорусов

Што значыць быць патрыяётам і грамадзянінам

Вынікі сацыялагічнага даследавання «Патрыятычныя каштоўнасці насельніцтва Беларусі», праведзенага Інстытутам сацыялогіі НАН з 28 лютага па 17 сакавіка бягучага года, былі прэзентаваны ўчора ў нацыянальным прэс-цэнтры. З гэтых вынікаў вынікае, што 86,6 працэнта беларусаў лічаць сябе патрыётамі. Але што стаіць за такой лічбай, які вывад з яе вынікае? У пошуках адказу на гэтыя пытанні рэдакцыя сабрала за круглым сталом вядучых сацыёлагаў і аналітыкаў Беларусі. Удзельнікамі размовы сталі першы прарэктар Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Святлана Вінакурава, дырэктар Нацыянальнага інстытута адукацыі Андрэй Лазуткін, дэкан факультэта эканомікі і права Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.А.Куляшова, вядучы спецыяліст аддзялення БІСД па Магілёўскай вобласці Дзмітрый Рагаўцоў, палітолаг, журналіст і пісьменнік Вадзім Ялфімаў, кіраўнік Аналітычнага цэнтра ЕсооМ Сяргей Мусіенка і прафесар Гомельскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта імя П.В.Сухога Віктар Кірыенка.

патриотизм

Патрыятызм: стан і тэндэнцыі

А. Лазуткін: На момант правядзення сацыялагічнага даследавання (люты – сакавік 2022) ужо адбыліся студзеньскія падзеі ў Казахстане, а затым пачалася спецыяльная ваенная аперацыя ва Украіне. Апытанне паказвае, што знешнія падзеі значна ацверазілі грамадства і адначасова вырас давер да тэлебачання і друкаваных сродкаў масавай інфармацыі. Гэта значыць грамадзяне зразумелі, што дзяржСМІ раней гаварылі правільныя, праўдзівыя рэчы, якія датычыліся 2020 года і спробы дзяржаўнага перавароту ў Беларусі. На прыкладзе Казахстана і Украіны ім было наглядна прадэманстравана , што можа быць у выпадку падзення ўлады, анархіі.

І калі мы гаворым пра нейкія праблемныя або нелаяльныя дзяржаве групы ў грамадстве, то сёння гэта, хутчэй, лакальныя ачагі, якія сфарміраваны па прафесійных, тэрытарыяльных або нефармальных прыкметах, у той час як астатняе грамадства ў цэлым падтрымлівае дзяржаўную палітыку.

Святлана ВІНАКУРАВА:

Светлана Винокурова

- Патрыятызм сёння – феномен дзяржаўнай палітыкі. Але чаму чалавек павінен быць патрыётам? Таму, што патрыятызм – гэта яшчэ і безумаўнае шчасце для самога чалавека. Гэта не толькі дзяржаўная або грамадская, гэта яшчэ і індывідуальная каштоўнасць.Але пры гэтым трэба аналізаваць многія рэчы: успомніць, з чаго пачыналася суверэнная Беларусь і якіх яна дасягнула з таго часу вышынь. І не дапусціць, каб патрыятызм стаў прахадным білетам для кан’юнктуршчыка. Гэты тэрмін трэба ахоўваць, засцерагаючы першапачаткова закладзены ў яго сэнс.

В.Ялфімаў: Пры гэтым нам важна ведаць і разумець, з кім сёння мы можам і павінны аб’ядноўвацца. Калі мы гаворым пра стварэнне і выбудоўванне патрыятычнай канцэпцыі, трэба дакладна вызначыцца з гэтымі пытаннямі. Такая канцэпцыя не павінна быць электычнай, мы не павінны зваліць туды ўсё што заўгодна.

Сёння трэба дакладна вызначыць, што такое патрыятызм і нацыяналізм, таму што гэта не адно і тое ж.

І яшчэ, мы павінны разумець, што патрыётамі часта з’яўляюцца далёка не ўсе тыя рафініраваныя хлопчыкі і дзяўчынкі, якія называюць сябе такімі. З пункту гледжання патрыятычнага выхавання вельмі правільна яшчэ ў 2003 годзе сказаў Кіраўнік дзяржавы: ідэалогія – гэта аснова асноў.

патриотизм

Упэўнены, нам трэба выйсці з Балонскага працэсу: за грамагласна анансіраванай свабодай універсітэтаў і незалежнасцю ад дзяржавы крыецца ўцечка мазгоў з краіны. І калі наша моладзь туды імкнецца, мы павінны разумець, што ў нейкай ступені самі падштурхнулі яе на гэты крок.

Патрыятычнае выхаванне моладзі трэба пачынаць з пачатковых класаў. І я спадзяюся, што ў гэтым працэсе нам дапаможа ў тым ліку сацыялагічнае даследаванне, да вынікаў якога мы яшчэ не раз вернемся.

С. Вінакурава: Правядзенне такога масавага сацапытання па праверанай і рэпрэзентатыўнай методыцы ўключае толькі невялікі аспект таго, што можна аднесці да патрыятычных каштоўнасцяў.

Хачу пагадзіцца з Вадзімам Ялфімавым. Нам на самой справе спачатку трэба вызначыцца з паняццем, што мы разумеем пад патрыятызмам. Бо гэтаму слову можна даць дзясяткі азначэнняў, прычым узровень патрыятызму – гэта не статычны стан, а пастаянны працэс, зменлівы і дынамічны, на які ўздзейнічае мноства знешніх і ўнутраных фактараў.

патриотизм

Гавораць, «патрыятызм заканчваецца там, дзе пачынаецца падаткаабкладанне». Калі дадаюць заробак або пенсіі, ніхто не задаецца пытаннем: за што? Гэта ўспрымаецца як прыкмета развіцця краіны, клопату дзяржавы. Але патрыятызм заключаецца не ў гэтым. Калі пасля Вялікай Айчыннай вайны адмянілі даплаты за баявыя ордэны, таму што грошы былі патрэбны для аднаўлення эканомікі і спрэс разбураных гарадоў, ніхто не выйшаў пратэставаць, не стаў крычаць аб пагаршэнні свайго становішча. Гэта значыць патрыятызм – гэта перш за ўсё асаблівая форма свядомасці і ўсведамлення асабістай адказнасці за сваю краіну.

Валянціна ГІНЧУК:

Валентина Гинчук

Ва ўстановах адукацыі склалася дастаткова эфектыўная сістэма патрыятычнага выхавання дзяцей і моладзі. Амаль 40 працэнтаў узельнікаў даследавання, якія адзначылі, што на патрыятычнае выхаванне ўздзейнічаюць установы адукацыі, з’яўляюцца пацверджаннем таму. Яшчэ большага поспеху ў выхаванні падрастаючага пакалення мы зможам дасягнуць, калі аб’яднаем свае сілы: педагогі, грамадскасць, СМІ, бацькі.

С. Мусіенка:Вельмі важна і каштоўна, што трансляцыя ведаў і сацыялагічныя даследаванні набываюць вагу ў беларускім грамадстве. Толькі глыбокае разуменне пытання дазваляе яго рашаць. Што б я адзначыў са свайго боку – гэта дабрадушша, якое ўзнікае ад ацэнкі лічбаў. І яно не павінна нас расслабляць. Мы бачым па ацэнцы людзей, што вялізнае значэнне мае сістэма адукацыі. Сёння важна ўзнімаць аўтарытэт і ролю ідэолагаў на прадпрыемствах. Акрамя таго, павінна быць пераемнасць пакаленняў, трэба выконваць гэту работу. Цэнтры патрыятычнага выхавання, патрыятычныя класы, якія ствараюць па ўсёй краіне, - гэта кропкі росту. Трэба працягваць рухацца ў дадзеным накірунку.

Андрэй ЛАЗУТКІН:

Андрей ЛАЗУТКИН:

- Расколу ў беларускім грамадстве не было, былі пэўныя пратэстныя ачагі. Калі вяртацца да падзей 2020 года, можна зрабіць вывад, што асноўная праблема заключалася ў сталіцы, дзе акумуліраваліся асаблівыя эканамічныя групы, больш маладое і дынамічнае насельніцтва, частка якога мела сувязі з замежнымі арганізацыямі. Усё гэта паўплывала на стварэнне лакальных пратэстных кропак у грамадстве. Але, на шчасце, мы здолелі перамагчы гэту праблему.

В.Кірыенка: Я лічу, што прычына павелічэння колькасці рэспандэнтаў, якія лічаць сябе патрыётамі, - у жорсткіх падзеях, якія адбываюцца сёння на сусветнай арэне. Яны прымусілі вызначыцца. Менавіта пагэтаму, на мой погляд, паменшылася і колькасць людзей, якім раней было цяжка адказаць.

патриотизм

Але з тым, што патрыятызм – гэта «жыць і працаваць у Беларусі», я не згодны. У маім разуменні, гэта больш прадметныя, дзейныя рэчы, якія павінны зыходзіць ад самога грамадзяніна.

На Гомельшчыне мы праводзім аналагічнае сацыялагічнае даследаванне. І хаця яно яшчэ не закончана, тэндэнцыя ўжо прасочваецца: колькасць грамадзян, якія звязваюць патрыятызм і абавязкі перад краінай разам, павялічваецца.

Віктар КІРЫЕНКА:

Виктор КИРИЕНКО

- Яшчэ напярэдадні рэспубліканскага рэферэндуму апытанне насельніцтва, якое праводзілася нашай сацыялагічнай службай у Гомелі, паказала, што ўзровень даверу да дзяржаўных органаў улады перавышае ўзровень даверу да апазіцыйных структур у пяць разоў. Але вось з меркаваннем пра тое, што патрыятызм – гэта «жыць і працаваць у Беларусі», я не згодны. У маім разуменні, гэта больш прадметныя, дзейныя рэчы, гэта канкрэтныя дзеянні, якія павінны зыходзіць ад самога грамадзяніна.

Сяргей МУСІЕНКА:

Сергей Мусиенко

- Мы не адвяргаем культурную спадчыну. У нас у краіне 66 вуліц і бульвараў носяць імя Тараса Рыгоравіча Шаўчэнкі. І хто-небудзь з нас пагадзіцца перайменаваць іх і закрэсліць гэта імя? Між тым у іншых краінах падобнае з’яўляецца звычайным: сціранне гістарычнай памяці, атакі на інфармацыйныя рэсурсы, якія перашкаджаюць гэтаму. Сайт sb.by не грузіцца ў многіх краінах свету, таму што вас проста баяцца! Як баяліся тэлеграм-канал «Жоўтыя слівы». Але трэба рухацца наперад і развівацца. Толькі па круглых юбілеях мы ўспамінаем Беларускую вызваленчую аперацыю «Баграціён», а яна ж папярэднік нашай незалежнасці. Вельмі добра і правільна, што цяпер у краіне праходзіць інфармацыйна-асветніцкая акцыя «Дарогамі мужнасці і стойкасці», якая ахопіць 27 населеных пунктаў, узнагароджаных вымпелам «За мужнасць і стойкасць у гады Вялікай Айчыннай вайны», які быў заснаваны ў 2004 годзе ўказам Прэзідэнта. Вельмі хацелася б, каб вымпел гэты стаў часткай ваенна-патрыятычных рытуалаў, намоленым сімвалам.

Д.Рагаўцоў:

Вынікі сацыялагічных даследаванняў пра патрыятызм і нацыянальныя сімвалы гавораць аб тым, што ў пераважнай большасці насельніцтва сфарміравалася нацыянальная дзяржаўная ідэнтычнасць. Нашы сцяг, герб і гімн увайшлі ў пантэон патрыятычных каштоўнасцяў. І што прыемна, яны асабліва значныя для моладзі.

Пры гэтым адзначу: некаторыя негатыўныя адказы ў адносінах да дзяржаўных сімвалаў прасочваліся ў людзей ва ўзросце 30-50 гадоў. Я лічу, што такія адносіны сфарміраваліся таму, што навучанне ў школах у гэтых людзей выпала на бэчэбэшны перыяд у жыцці нашай краіны, калі дэманізіравалася ўсё, звязанае з СССР і БССР, а ў вучэбных прграмах былі пэўныя ідэалагічныя падыходы да ацэнкі гістарычных падзей у нашай краіне.

Вельмі радуе, што сёння Міністэрства адукацыі надае многа ўвагі пытанням выхавання патрыятызму: з новага навучальнага года гімн і сцяг будуць пастаянна прысутнічаць у час правядзення ўрачыстых мерапрыемстваў. Гэта практыка актыўна выкарыстоўваецца ў нашых заходніх партнёраў, трэба яе запазычыць. Так мы будзем упэўнены, што падрастаючае пакаленне будзе абараняць нацыянальныя інтарэсы і суверэнітэт беларускага народа.

патриотизм
Падчас круглага стала ў ВД «Беларусь сёння».

 

Фарміраванне грамадзянскай нацыі ў Беларусі

А. Лазуткін: Праблема заключаецца ў лжывым разуменні пачуцця патрыятызму. Пратэстнае асяроддзе неаднароднае, там, напрыклад, ёсць ліберальныя або анархічныя групы, якія адмаўляюць любую дзяржаўную палітыку і ідуць супраць любых законаў і дзяржаўнай сімволікі. Другая частка – гэта нацыяналісты, якія быццым бы лічаць сябе часткай дзяржавы, але ўкладваюць у гэту дзяржаву этнічны, нацыяналістычны сэнс. У прынцыпе, яны таксама могуць гаварыць, што яны за «законнасць», за грамадзянскі «патрыятызм», але пад гэтымі паняццямі будуць схаваны абсалютна варожыя нам каштоўнасці, гэта значыць іншая дзяржсімволіка, іншыя помнікі, іншыя гістарычныя даты, іншыя законы.

 

У іх аснове – набор міфаў пра нейкія выключныя нацыянальныя рысы, вядомых продкаў, шляхту – гэта значыць набор умоўных прыкмет для далучэння сябе да эліты.

патриотизм

Нашы ж грамадзяне ў сацапытанні адказваюць, што трэба жыць і працаваць у сваёй краіне. Для большасці гэта і ёсць разуменне патрыятызму. Парадак і справядлівасць для нашых людзей значна важней нейкіх абстрактных канструкцый.

І нават калі разглядаць пратэсты, якія адбываліся ў сталіцы ў 2020 годзе, у цэлым яны не насілі нацыяналістычнай накіраванасці. Спачатку яны адбываліся пад размытымі лозунгамі «супраць насілля», і толькі пасля да іх дадаліся бчб-сцягі і нацыяналістычная афарбоўка. А ў цэлым пратэст не быў пабудаваны на традыцыйных для нашых апанентаў тэмах. Гэта гаворыць пра тое, што арганізатары пратэсту разглядалі іх як бесперспектыўныя. Сёння дзяржаўная сацыялогія гэта ўскосна пацвярджае.

Вадзім ЯЛФІМАЎ:

Вадим ЕЛФИМОВ

- Сацыялагічныя даследаванні – вельмі важная і добрая рэч. Давайце гаварыць адкрыта: нам іх не хапала. І вельмі добра, што гэты працэс набірае абароты. Мы бачым, што зроблены пэўны сур’ёзны разварот у палітыцы, сацыялогіі, сродках масавай інфармацыі. Нават у свядомасці людзей адбыліся змены. У тым ліку пагэтаму нам трэба больш актыўна працаваць з пункту гледжання дзяржаўнай адукацыі.

В.Ялфімаў: Сёння мы шукаем нейкае азначэнне грамадзянскага грамадства. Грамадзянскае грамадства і лібералы зыходзяць з таго, што яно ўзнікае ў процівагу дзяржаве. Яны любяць паўтараць мантру пра прававую дзяржаву. У сувязі з гэтым хочацца задаць пытанне: дзе прававая дзяржава?

Грамадзянскае грамадства, у маім разуменні, павінна будавацца ва ўзаемадзеянні з дзяржавай. Можа быць, яны ў нечым не згодны, але яны канструктыўна ўзаемадзейнічаюць з дзяржавай, прапаноўваюць свае ідэі, рэчы, не жадаючы разваліць або рабурыць краіну. Усё астатняе – гэта не грамадзянскае грамадства, гэта дыверсійная дзейнасць.

Захаванне гістарычнай памяці

С.Вінакурава: Чаму пытанне абароны гістарычнай памяці стала настолькі актуальным цяпер? Хаця б таму, што жывыя сведкі ваенных дзеянняў ужо адышлі.

Чалавек не павінен быць духоўным пралетарыем!

Не павінен сябе адчуваць чалавекам свету, дзе няма межаў палітычных і маральных.Грамадства спажывання падрывае дух патрыятычных каштоўнасцяў – і гэтыя зрэзы і тэндэнцыі патрабуюць асаблівага аналізу і асобнай работы з сабой.

В.Гінчук: Фарміраванне гістарычнай памяці маладога пакалення – адна з важнейшых задач, якія сёння рашае айчынная сістэма адукацыі. Яна непарыўна звязяна з выхаваннем патрыятычных каштоўнасцяў юных грамадзян, з развіццём пачуцця гонару за сваю краіну, за беларускі народ. Асаблівае месца ў фарміраванні гістарычнай памяці падрастаючага пакалення займае тэма Вялікай Айчыннай вайны.У сучасных школьнікаў, у адрозненні ад нашага пакалення, няма такога моцнага фактара выхаваўчага ўздзеяння, як прамыя зносіны з людзьмі, якія вынеслі вайну на сваіх плячах. Пагэтаму мы шукаем такія формы работы, якія змогуць эмацыяльна ўздзейнічаць на падлеткаў, прымусяць задумацца аб цане Перамогі і яе значэнні.

Дзмітрый РАГАЎЦОЎ:

Дмитрий Роговцов

- Мы гаворым пра грамадзянскую нацыю. Гэта паняцце, якое аб’ядноўвае людзей, якія ўсведамляюць свае правы, свабоды і абавязкі. Нашы апаненты са свайго ліберальнага пункту гледжання чамусьці акцэнтуюць увагу на правах і свабодах, забываючы аб тым, што прынцып прававой дзяржавы і аснова грамадзянскага грамадства – гэта перш за ўсё ўзаемныя абавязкі чалавека, грамадства і дзяржавы. Грамадзянская нацыя – гэта гарант, што ў будучым нам удасца пазбегнуць пэўных узрушэнняў, якія сталі сюрпрызам у 2020-м.

Па даручэнні Кіраўніка дзяржавы ў 2022 годзе вядзецца работа па абнаўленні навучальных дапаможнікаў для ўстаноў агульнай сярэдняй і вышэйшай адукацыі па гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. У іх будуць уключаны новыя дакументы, інфармацыйна-аналітычныя матэрыялы, прадстаўленыя Генпракуратурай Беларусі, пра генацыд беларускага народа. Упэўнена, што новыя дапаможнікі ўнясуць вялікі ўклад у фарміраванне патрыятычных каштоўнасцяў у моладзі.

С. Мусіенка: Так, на жаль, рэальных сведкаў вайны, ветэранаў засталося нямнога. І мы павінны гэта папаўняць. Цэнтры ваенна-патрыятычнага выхавання, якія цяпер стварае па ўсёй краіне Міністэрства адукацыі, ваенна-патрыятычныя класы, дзе займаюцца выдатныя рабяты,- гэта тая самая практычная работа, якую мы бачым. Нядаўна міністр адукацыі з рабятамі з ваенна-патрыятычнага цэнтра «Скіф», што ў Рэчыцы, наведаў размяшчэнне атрада «Слаўны», сфарміраванага ў гады вайны ў балотах Магілёўшчыны. Гэта і ёсць практычныя крокі, паплечніцтва. Дарэчы, толькі са «Скіфа» ў спецпадраздзяленнях рэспублікі служыць або раней служыла больш за 400 чалавек! Менавіта такіх людзей трэба прыцягваць да распрацоўкі палажэнняў аб патрыятычным выхаванні. Бо менавіта яны на працягу дзясяткаў гадоў рабілі гэту работу.

Але я лічу, што раздзяляць патрыятызм, захаванне гістарычнай памяці і фарміраванне грамадзянскай пазіцыі ў прынцыпе не зусім правільна: усё гэта ўзаемадапаўняльныя элементы.

Той жа цыкл матэрыялаў, які «СБ. Беларусь сёння» робіць ужо не адзін тыдзень – пра памятнікі, якія трэба наведаць у кожнай вобласці краіны, - гэта выдатнны дапаможнік для школ і працоўных калектываў, дзякуй газеце за гэта. Агучаныя ў аўторак лічбы гавораць пра наш патэнцыял. Пра тое, што нават у сённяшняй зверхскладанай сітуацыі, з якой наша грамадства раней ніколі не сутыкалася, мы зусім адэкватна ўспрымаем тое, што адбываецца. І гэта проста выдатна.