Дакументы аб інфармацыйнай бяспецы ў Беларусі і ў СНД спалучаюцца, але яны абсалютна розныя. Пра гэта заявіў карэспандэнту БЕЛТА дырэктар Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў Алег Макараў, каментуючы ўхваленую сёння ў Маскве эканамічным саветам СНД Стратэгію забеспячэння інфармацыйнай бяспекі дзяржаў - удзельніц Садружнасці і разгледжаны на гэтым тыдні Саветам бяспекі Беларусі праект Канцэпцыі інфармацыйнай бяспекі краіны.
“Спалучэнне тут прысутнічае, хоць дакументы абсалютна розныя і па форме, і па падачы, – сказаў Алег Макараў. – Беларускі дакумент – гэта канцэпцыя інфармацыйнай бяспекі, а ў СНД – стратэгія забеспячэння інфармацыйнай бяспекі. То бок зусім розныя акцэнты”.
“У дакументах зусім розны навуковы падыход, розны падыход з пункту гледжання метадалогіі”, – дадаў дырэктар Інстытута. Разам з тым, адзначыў ён, абодва дакументы пераклікаюцца паміж сабой. “Спалучэнне ёсць і ў паняційным апараце, і ў тым, што мы аперыруем такім паняццем, як “інфармацыйны суверэнітэт”, – адзначыў Алег Макараў. – І ў адным дакуменце, і ў другім ідзе гаворка аб абароне правоў асобы як аб прыярытэце. Нягледзячы на розніцу ў форме, дакументы, скажам так, ідэалагічна стаяць у адным шэрагу”.