У Беларусі і Казахстана – вялікі эканамічны задзел, заявіў карэспандэнту БЕЛТА дырэктар Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў Алег Макараў.
Сёння ў БІСД праходзіць круглы стол “Казахстан і Беларусь: дарогай дружбы і супрацоўніцтва”.
Па словах Алега Макарава, назіраецца вельмі добрая дынаміка ў развіцці супрацоўніцтва Беларусі і Казахстана. “Па-першае, у нас расце таваразварот. Ён быў $1 млрд. у 2021 годзе і ёсць намеры павялічыць яго ў 2 разы. Па-другое, мы дзейнічаем у парадыгме – вароты ў Азію – і разглядаем Азію як адзін з прыярытэтаў знешняй палітыкі. І Казахстан з’яўляецца калі не кропкай уваходу, то асноўным партнёрам, з якім ёсць культурная камунікацыя, вялікія эканамічныя задзелы, пагэтаму гэта актуальна. І па-трэцяе, мы прытрымліваемся падобных пазіцый і поглядаў на пытанні суверэнітэту, развіцця краіны, на моцную прэзіднцкую ўладу, канстытуцыйныя рэформы (у нас падобныя працэсы адбываюцца ў заканатворчасці), на развіццё эканомікі і на адстойванні сваіх інтарэсаў. На міжнароднай арэне пазіцыя Казахстана на сённяшні дзень вельмі яркая. Для нас яна цікавая”, - сказаў Алег Макараў.
Прычым нашы краіны актыўна ўзаемадзейнічаюць не толькі ў двухбаковым фармаце, але і ў рэгіянальных інтэграцыйных аб’яднаннях. “Мы зацікаўлены зараз ў ШАС, і для нас гэта тэма з’яўляецца цікавай. Таксама АДКБ, СНД, тыя рэгіянальныя арганізацыі, дзе мы можам быць адзін аднаму карыснымі”, - адзначыў дырэктар БІСД.