У Парламенце да другога чытання рыхтуецца законапраект “Аб дзяржаўнай службе”. Яго асноўная задача – задаць далейшы накірунак яе развіцця і рашыць заканадаўча тыя пытанні, якія сёння ўзнікаюць як у грамадзян пры звароце ў дзяржаўныя органы, так і ў дзяржслужачых падчас выканання сваіх абавязкаў. На нядаўняй нарадзе па гэтым пытанні Прэзідэнт адзначыў, што дзяржаўная служба з’яўляецца важнейшым грамадскім інстытутам і ад яе эфектыўнасці напрамую залежыць паспяховае развіццё краіны, павышэнне якасці і ўзроўню жыцця грамадзян. Паразважаць на тэму вобраза дзяржслужачага, адказнасці і этыкі мы папрасілі старшыню Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па дзяржаўнаму будаўніцтву, мясцоваму самакіраванню і рэгламенту Валянціна Семяняку, прафесара Аляксандра Іваноўскага і эксперта Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў Святлану Алейнікаву.
Нацыянальныя асаблівасці
C. Алейнікава: Як сацыяёлаг, гэта значыць чалавек, які вывучае грамадства, запатрабаванні, чаканні і ацэнкі розных сацыяльных і прафесійных груп, магу сказаць, што грамадзяне ў масе сваёй не маюць дакаладных уяўленняў аб дзейнаці дзяржслужачага. Як правіла, гэтыя ўяўленні вельмі “размытыя” і зводзяцца да паняцця “чыноўнік”, каторае, напэўна, з часоў Гогаля мае ў славянскай традыцыі не самыя пазітыўныя асацыяцыі. У той жа час падобныя стэрэатыпы сведчаць аб тым, што вобраз дзяржаўнага служачага патрабуе большай празрыстасці, адкрытасці, зразумеласці. У сваю чаргу, ужо як дзяржслужачы не магу не адзначыць актуальнасць, важнасць і своечасовасць звароту да падобнага законапраекта, паколькі з 2003 года, калі быў прыняты адпаведны закон, не толькі ў нашым грамадстве, але і цалкам у свеце адбыліся прыкметныя змены. Мяняюцца інстытуты, працэсы, і гэта патрабуе новых падыходаў і норм.
Што датычыцца ў чымсьці таямнічага вобраза дзяржслужачага, то магу прывесці вынікі сацыялагічнага апытвання , праведзенага сярод дзяржслужачых Акадэміяй кіравання па загаду Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў. Так, напрыклад, самымі значымымі ўласнымі каштоўнасцямі для рэспандэнтаў з’яўляюцца мір, законнасць, справядлівасць і бяспека. Першачарговымі накірункамі развіцця краіны калегі лічаць рашэнне актуальных сацыяльна-эканамічных пытанняў (урэгуляванне цэн на паслугі ЖКГ і лекі, вырашэнне пытанняў , звязаных з бізнесам), удасканаленне мясцовага кіравання і самакіравання, рэалізацыю палітычных ініцыятыў і іншыя.
Па этычных стандартах
C. Алейнікава: Пытанні прафесійнай этыкі – вельмі важны складальнік шэрагу прафесій: мы часта чуем пра ўрачэбную этыку, адвакацкую і іншыя. У той жа час этыка дзяржслужачага на ўзрозні асновапалагаючых прынцыпаў ужо сфармулявана ў Законе “Аб дзяржаўнай службе ў Рэспубліцы Беларусь”. Гэта прынцыпы вяршэнства Канстытуцыі, служэння народу, законнасці, прыярытэту правоў і свабод чалавека і грамадзяніна, гарантый іх рэалізацыі, гуманізму сацыяльнай справядлівасці, падкантрольнасці і падсправаздачнасці дзяржслужачых персанальнай адказнасці за невыкананне або неналежнае выкананне імі сваіх службовых абавязкаў і іншыя. Законам прадугледжаны шэраг жорсткіх абмежаванняў, праз якія дзяржслужачы не мае права пераступаць. Напрыклад, займацца прапрымальніцкай дзейнасцю, выкарыстоўваць сваё службовае палажэнне для прасоўвання інтарэсаў сваякоў, прымаць падарункі або выгоду ў сувязі з выкананнем сваіх абавязкаў. Пагэтаму выкажу суб’ектыўную думку, што нейкі кодэкс або звод правіл этыкі грамадзянскай службы больш патрэбны грамадству – каб той самы “размыты” і далёкі вобраз дзяржслужачага стаў больш зразумелым і блізкім.
На чале – дысцыпліна
С. Алейнікава: Як вядома, прэзідэнт неаднаразовавыказваўся аб узмацненні адказнасці дзяржслужачых.
Разуменне імі сваёй павышанай адказнасці – неабходная ўмова і адна з гарантый даверу грамадства дзяржаўным інстытутам цалкам.
Знакі адрознення і прэстыж
С. Алейнікава: Кіраўнік дзяржавы на нарадзе абазначыў неабходнасць распрацоўкі знакаў адрознення для дзяржслужачых. Ці будзе гэта норма замацавана ў законе або нейкіх нарматыўных прававых актах (палажэннях, інструкцыях), пакажа бліжэйшае будучае.
На мой погляд, прэстыж вобраза дзяржаўнага служачага залежыць у першую чаргу ад яго самога: яго прафесіяналізму, прыстойнасці, адданасці краіне. Пытанні рэгалій, заработнай платы, адзнак важны, але галоўнае – чэсныя адносіны да сваёй работы, служэнне людзям.
Поўную версію артыкула чытайце на сайце "Беларусь Сёння"