Дата публикации

Погляд з Беларусі: Форум у Ташкенце дазволіў усебакова разгледзець праблему інфармацыйнай бяспекі

Дырэктар Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў Алег макараў у інтэрв’ю ІА "Дунё" пракаменціраваў вынікі Міжнароднага экспертнага форуму СНД па пытаннях забеспячэння інфармацыйнай бяспекі, які адбыўся 29 чэрвеня ў Ташкенце:

– Падчас Міжнароднага экспертнага форуму СНД па пытаннях інфармацыйнай бяспекі дзяржаў-удзельніц СНД мне выпаў гонар мадэраваць адну з секцый, і хацеў бы падзяліцца сваімі ўражаннямі. Перш за ўсё, хацеў бы падкрэсліць, што на маёй памяці і вопыце гэта першая экспертная пляцоўка, каторая стваралася б на базе экспертных устаноў і мадэліравалася б кіраўнікамі “фабрык думкак” дзяржаў-удзельніц СНД. Мне здаецца, што паспяховы вопыт і вельмі важная тэматыка, каторая ёсць на сённяшні дзень, актуальнасць якой павышаецца з кожным годам і з кожным днём.

Вельмі цікавыя пляцоўкі, высокая ўключанасць у працэс кіраўніцтва Рэспублікі Узбекістан, розных структур і цалкам СНД дазволілі выпрацаваць вельмі цікавыя і дзейсныя меры забеспячэння рэгіянальнай інфармацыйнай бяспекі ў межах Садружнасці.

Упершыню мы атрымалі выразныя экспертныя ацэнкі сітуацыі і ў выніковым дакуменце знайшлі адлюстраванне выразныя прапановы па адэкватных адказах. Найбольшую цікавасць у мяне выклікала, напрыклад, прапанова па распрацоўцы штогадовых рэкамендацый у сувязі з абстаноўкай, якая хутка мяняецца, у інфармацыйнай сферы.

Вельмі высокі ўзровень прысутнасці, глыбокія тэмы для абмеркавання, правільная расстаноўка секцый і іх назвы, вызначэнне тэматыкі гэтых секцый дазволіла глыбока і, самае галоўнае, усебакова разгледзець праблему інфармацыйнай бяспекі, каторая, як мы ведаем, носіць комплексны характар і не з’яўляецца аднабаковай і аднабокай праблемай толькі інфраструктуры, тэхналогій або інфармацыйнага, гібрыднага або якога-небудзь псіхалагічнага ўздзеяння. Менавіта разгляд сітуацыі цалкам дазваляе нам зразумець, з якой з’явай мы маем справу.

Хацелася б выказаць глыбокую ўдзячнасць Рэспубліцы Узбекістан як арганізатару, інстытутам Садружнасці Незалежных Дзяржаў як і мадэратару, і суарганізатару дадзенага мерапрыемства.

З боку Рэспублікі Беларусь хачу сказаць пра тое, што на гэтай пляцоўцы быў даведзены цэлы шэраг цікавых з нашага пункту гледжання і апрабіраваных на пляцоўках ААН ініцыятыў, такіх як "Пояс цыфравога добрасуседства", "Інфармацыйны суверынітэт", "Інфармацыйны нейтралітэт". Хацеў бы звярнуць увагу экспертнай грамадскасці на дадзеныя канцэпты, і чакаем падтрымкі іх на міжнародных пляцоўках не толькі ў межах нашага рэгіёна, але і ў межах глабальных ініцыятыў.