Дата публикации

Правільны геапалітычны выбар. Міжнародны парадак дня Мінска накіраваны на мір і згоду, на перспектыву

Мінск застаецца найважнейшым вузлом на геапалітычнай карце свету.

 

Сказана

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка:

- Надыходзіць час моцных. Не агрэсіўна моцных, а моцных духам. Сапраўдная моц вымяраецца імкненнем станавіцца лепш, рабіць свет лепш, прымаць яго нацыянальную, канфесійную, ідэалагічную разнастайнасць, дапамагаць тым, хто слабейшы. Мы, беларусы, так разумеем сілу нацыі ... Мы – нацыя моцная. Што трэба рабіць найперш, каб захаваць гэты статус? Усё проста: трэба станавіцца яшчэ мацней.

У аснове асноў – моцная эканоміка.

Але і яна – следства правільнага геапалітычнага выбару.

На пасяджэнні VII Усебеларускага народнага сходу, 24 красавіка 2024 года.

Мінск застаецца найважнейшым вузлом на геапалітычнай карце свету, што красамоўна пацвердзіў мінулы тыдзень. 22 жніўня адбыўся афіцыйны візіт у Беларусь Прэм'ера Дзяржаўнага савета Кітайскай Народнай Рэспублікі Лі Цяна. Гэты візіт ужо названы гістарычным. А літаральна на наступны дзень, 23 жніўня, Кіраўнік дзяржавы правёў сустрэчу з Апостальскім нунцыем у Рэспубліцы Беларусь Антэ Ёзічам, які завяршае сваю місію ў нашай краіне. За двума знакавымі сустрэчамі – магістральнае мэтанакіраванне беларускай знешняй палітыкі і несумненнае прызнанне яе вагі на сусветнай арэне.

Эканоміку – на ўзровень палітыкі

Узаемаадносіны Мінска і Пекіна даўно ўяўляюць сабой знешнепалітычны унікум сучаснасці. І перш за ўсё дзякуючы палітычнай празорлівасці ¬¬Прэзідэнта Беларусі, які некалькі дзесяцігоддзяў таму распазнаў іх стратэгічную перспектыўнасць. Але развіццё – рэч пастаянная, і сучасны найвышэйшы статус беларуска-кітайскіх адносін, які зафіксавалі кіраўнікі дзвюх дзяржаў, цяпер трэба будзе напоўніць новым эканамічным зместам. У бакоў для гэтага ёсць і ўзаемнае жаданне, і рэальныя магчымасці. Аляксанд𠬬Лукашэнка на сустрэчы з Лі Цянам заявіў:

- Нягледзячы на вялікую геаграфічную адлегласць, сёння мы адзіныя не толькі ў ацэнках мінулага, але і ў поглядах на цяперашнюю палітычную сітуацыю, а таксама на будучае светаўладкаванне. Беларусь і Кітай устанавілі найвышэйшы ў гісторыі ўзровень адносін - усепагоднага і ўсебаковага стратэгічнага партнёрства. Цяпер самая актуальная задача для нас – падняць эканамічнае і інвестыцыйнае супрацоўніцтва да ўзроўню палітычнага.

У перыяд няпростай геапалітычнай абстаноўкі ў свеце, якая характарызуецца крызісам сістэмы міжнародных адносін, Беларусь і Кітай дэманструюць высокі ўзровень партнёрства і ўзаемнага даверу, адзначаеаналітык Гродзенскага аддзялення БІСД Сяргей Валчкевіч.

- Безумоўна, гэтаму паспрыяла блізкасць у перакананнях і ацэнках таго, што адбываецца, нашых лідараў – Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі і Старшыні КНР Сі Цзіньпіна.

Візіт Прэм'ера Дзяржаўнага савета КНР Лі Цяна ў нашу краіну мае важнейшае, па многіх ацэнках – гістарычнае значэнне.

Падпісаны вялікі пакет пагадненняў, прынята рашэнне аб'явіць 2024-2025 гадамі супрацоўніцтва Беларусі і КНР у галіне навукі, тэхналогій і інавацый, дадзены старт пяці прамысловым праектам, яшчэ дванаццаць плануюцца да ўзгаднення ў бліжэйшы час.

Акрамя таго, на самым высокім узроўні разгледжаны і падтрыманы паглыбленыя планы сумеснага развіцця правінцый КНР і абласцей Беларусі.

Для Гродзенскага рэгіёна Кітай – адзін з асноўных гандлёвых партнёраў. Фіксуюцца ўстойлівы рост тавараабароту і намеры яго значнага павелічэння. Асаблівым попытам у кітайцаў карыстаюцца нашы прадукты харчавання і перапрацоўкі: мяса і мясныя субпрадукты, сухое абястлушчанае малако, сухая малочная сыроватка, алей рапсавы. Дарэчы, ужо больш за год у кітайскай правінцыі Шаньсі працуе фірменная крама Слонімскага мясакамбіната. Ёсць вялікія рэзервы ў частцы паставак прадукцыі нашай дрэваапрацоўчай галіны: піламатэрыялаў, фанеры, пліт драўняных і не толькі. У сваю чаргу з Кітая мы чакаем абсталяванне, машыны, камплектуючыя і, вядома ж, інвестыцыі.

Зразумела, надаецца ўвага і гуманітарнаму супрацоўніцтву, пашырэнню сувязяў у галіне аховы здароўя, культуры, адукацыі, спорту і турызму.

- Нягледзячы на значнае геаграфічнае выдаленне, мы разлічваем, што госці з Паднябеснай будуць часцей выбіраць для адпачынку менавіта наш кірунак. У сувязі з гэтым з пазітыўнага боку ўспрымаецца візіт у Гродзенскую вобласць прадстаўнікоў буйных кітайскіх турысцкіх кампаній, які дапаможа ім больш даведацца пра гісторыю, культуру, славутасці нашага рэгіёна, паслужыць справе ўмацавання сяброўскіх сувязей паміж народамі.

Геапалітычная сугучнасць

Беларускі Прэзідэнт двойчы наведваў Ватыкан з афіцыйнымі візітамі. У 2009 годзе адбылася сустрэча Аляксандра Лукашэнка з Папам Рымскім Бенедыктам XVI і дзяржсакратаром Святога Прастола Тарчызіа Бертонэ. У 2016-м беларускі лідар сустрэўся з Папам Францыскам і дзяржсакратаром П'етра Паралінам. У размове з Антэ Ёзічам Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў галоўнае:

- Мне з вамі лёгка размаўляць як з прадстаўніком рэлігійнай канфесіі, адной з асноўных у Беларусі, таму што нашы погляды – кіраўніцтва Беларусі і Ватыкана – практычна супадаюць, асабліва па пытаннях бяспекі. Бяспекi ў Еўропе.

Сам Апостальскі Нунцый вынікі гэтай размовы падвёў у рубрыцы, якая завяршае інфармацыйны тыдзень "Час першага" ў нядзельным "Галоўным эфіры" тэлеканала "Беларусь 1". Адказваючы на пытанне, ці варта разлічваць на візіт Папы Рымскага ў Беларусь, Антэ Ёзіч сказаў:

- Папа заўсёды гатовы прыехаць у любую краіну, асабліва ў якой жывуць католікі. Але для гэтага патрэбныя ўмовы, падрыхтоўка. Думаю, прыйдзе час, калі гэта будзе зроблена і ажыццявіцца. Я ведаю, што Папа ўжо запрошаны, але яшчэ патрэбен час для падрыхтоўкі. І мне ¬¬Прэзідэнт сказаў, што вельмі важна сустракацца, ён паважае Папу. І Папа мне сказаў, што хоча дапамагчы і гэтай дзяржаве. Ужо існуе кантакт, дыялог, і я думаю, што з'явіцца магчымасць для сустрэчы, і Папа таксама ўбачыць гэты прыгожы горад Мінск, Беларусь.

Значнасць праведзенай сустрэчы намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі па міжнародных справах, беларускі рэлігіязнаўца, кандыдат філасофскіх навук, дацэнт Алег Д'ячэнка тлумачыць тым, што сёння Ватыкан уяўляе сабой адчувальную рэальнасць у сістэме міжнародных адносін, актыўна ўдзельнічае ў сучасным міжнародным жыцці, а Папа Рымскі непасрэдна ўплывае на вызначэнне палітычнай лініі больш, чым кіраўнік любой еўрапейскай ці іншай дзяржавы і ўрада:

-Важна і тое, што роля Ватыкана ў міжнародных адносінах вызначаецца фарміраваннем рэлігійна-палітычных поглядаў католікаў усіх кантынентаў, іх палітычных партый і грамадскіх арганізацый, а гэта, звярніце ўвагу, больш за 1 мільярд 340 мільёнаў чалавек, або амаль 17 працэнтаў сусветнага насельніцтва. Ды і ў Беларусі Рымска-Каталіцкая царква займае трывалыя пазіцыі, налічваючы звыш 500 суполак і больш за 1 мільён 400 тысяч вернікаў, што складае прыкладна 16 працэнтаў усяго насельніцтва. Дарэчы, правы беларускіх католікаў надзейна абаронены на самым высокім дзяржаўным узроўні, а іх інтарэсы ўлічаны ў канфесійнай палітыцы.

Парламентарый і навуковец падкрэслівае:

- У Беларусі і Ватыкана супадаюць погляды на захаванне маралі і маральнасці ў грамадстве. І гэта не проста словы. Беларусь імплементавала ў нацыянальнае заканадаўства, уключаючы Канстытуцыю краіны, найважнейшыя хрысціянскія каштоўнасці, якія рэгулююць, напрыклад, сямейна-шлюбныя адносіны. Таксама ў нас склаліся агульныя падыходы да фарміравання новай архітэктуры міжнароднай бяспекі ў Еўропе, да ўсталявання міру ва Усходне-¬Еўрапейскім рэгіёне, да спынення бессэнсоўнага кровапраліцця на поўдні-усходзе Украіны. Міратворчая роля Беларусі вядомая ўсім, роўна як і імкненне Святога Пасаду ўнесці свой уклад ва ўрэгуляванне ўкраінскага крызісу. ¬¬Прэзідэнт Беларусі падзякаваў Апостальскаму Нунцыю Антэ Ёзічу за дапамогу ў вызваленні беларусаў пасля пачатку спецыяльнай ваеннай аперацыі ва Украіне.

Усё гэта, як і многае іншае, чарговы раз падкрэслівае значнасць даверных адносін паміж нашай краінай і Ватыканам, а таксама з'яўляецца істотным зачынам для будучых сумесных дыпламатычных ініцыятыў.

Прамая размова

Алена Патапава, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь:

- На сустрэчы з Прэм'ерам Дзяржаўнага савета Кітайскай Народнай Рэспублікі Лі Цянам Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што Беларусь і Кітай аб'ядноўвае важны этап сумеснай гісторыі, нягледзячы на аддаленасць нашых тэрыторый, розніцу ў культуры і традыцыях, – гэта барацьба з фашызмам. 70 гадоў таму беларусы ў складзе савецкай арміі ўдзельнічалі ў вызваленні кітайскага народа ад японскага ваеннага мілітарысцкага націску і ўздзеяння. 83 гады таму прадстаўнікі кітайскага народа, нават сын кітайскага дзяржаўнага дзеяча Мао Цзэдуна, удзельнічалі ў абароне нашай зямлі ад нямецка-фашысцкіх акупантаў. Як і ў Беларусі, у Кітаі вельмі паважаюць гісторыю, беражліва ставяцца да захавання гістарычнай памяці. Пачатак фарміраванню даверных адносін паміж нашымі народамі быў пакладзены ўжо тады.

Беларуска-кітайскім дыпламатычным адносiнам ужо больш за 20 гадоў. Аляксандр Лукашэнка выбудоўвае моцныя сувязі з азіяцкім народам. Мы з'яўляемся надзейнымі партнёрамі і саюзнікамі ў адстойванні сваіх інтарэсаў у рамках міжнародных арганізацый, у частцы ААН, дзе Кітай таксама падтрымлівае пазіцыі Беларусі.

Працягваецца распрацоўка дарожнай карты ўкаранення вынікаў беларуска-кітайскага супрацоўніцтва ў нашу навуку, эканоміку. Вынікам візіту Прэм'ера Дзяржаўнага савета КНР у Мінск стала падпісанне важкага пакета дакументаў, у тым ліку ў сферы аховы здароўя, бяспекі, культуры. Акрамя практычнага боку супрацоўніцтва, гэта сустрэча дэманструе ўсяму свету, што Беларусь і Кітай знаходзяцца ў вельмі сур'ёзных, трывалых саюзніцкіх адносінах, якія дазваляюць нам яшчэ больш упэўнена адчуваць сябе на сусветнай арэне.

Сёння нашы краіны прэтэндуюць на незалежнасць і сваю ролю ў пабудове новай шматпалярнай мадэлі свету са справядлівай светабудовай без гегемоніі краін так званага калектыўнага Захаду, а фактычна ЗША, і роўных магчымасцяў для развіцця ўсіх дзяржаў.