Беларусь і Кітай плануюць падпісаць у бліжэйшы час дэкларацыю аб павышэнні супрацоўніцтва да ўзроўню жалезнага брацтва, усепагоднага партнёрства. У практычным плане гэта значыць давер між нашымі краінамі. Павышэнне ўзроўню двухбаковага супацоўніцтва адаб’ецца на ўсіх накірунках кантактаў між Беларуссю і КНР. Праз прызму гэтых узаемаадносін стануць будавацца ўсе сувязі ў розных сферах: эканоміцы, палітыцы, адукацыі, культуры. Гэта самы высокі ўзровень узаемаадносін, што будзе садзейнічаць яшчэ больш хуткаму і аператыўнаму рашэнню ўсіх пытанняў беларуска-кітайскай павестцы дня.
Аналітык Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў Сяргей ВЯРГЕЙЧЫК:
Між нашымі краінамі наладжаны даверлівы характар у адносінах, і гэта дазваляе ўзаемадзейнічаць практычна па ўсіх магчымах накірунках. Пры гэтым вельмі важна, што гэтыя адносіны будуюцца на раўнапраўнай аснове. Гэта прыносіць свой плён і наглядна дэманструе ўзаемавыгаднасць такога супрацоўніцтва. Напрыклад, Кітай ужо стаў другім гандлёвым партнёрам Беларусі. У КНР Беларусь называюць брацкай краінай. Наша краіна для вялікага Кітая цікава і важна. У першую чаргу па прычыне выгаднага геаграфічнага становішча. Месца нашай краіны ў маштабах рэалізацыі ініцыятывы “Адзін пояс, адзін шлях” вельмі высокае. Нягледзячы на палітычныя хваляванні, гэты статус не мяняецца. Беларусь захоўвае транзітнае становішча для чыгуначнага маршрута з Кітая ў Еўропу і забяспечвае стабільнасць. А для Кітая гэта вельмі важна. Але і як асобная дзяржава Беларусь уяўляе цікавасць. У нас з Кітаем разуменне ёсць практычна па ўсіх пытаннях міжнароднай павесткі. Мы аказваем узаемную падтрымку. У Кітаі гэта вельмі цэняць. Роўна як і Беларусь цэніць канструктыўную пазіцыю Кітая па пытаннях, якія датычацца Беларусі. Ва ўмовах санкцыйнага ціску на Беларусь набірае абароты ўзаемадзеянне з Кітаем у прамысловай сферы. Прадпрыемствы, якія пазбавіліся магчымасці закупкі абсталявання і камплектуючых з заходніх краін, звяртаюць увагу на кітайкіх вытворцаў. Кітайскі бізнес адаптыўны. Ён адчувае кан’юнктуру рынку і робіць сустрэчныя крокі, каб прапанаваць беларускім пакупнікам сваю прадукцыю. З улікам выпадаючага экспарту ў краіны Захаду можна дапусціць, што Кітай стане адным з прыярытэтных накірункаў. З кітайскім бізнесам цалкам трэба весці больш актыўную работу, а акцэнт рабіць на праектную дзейнасць. Трэба прапаноўваць выгадныя праекты, каб упэўніць кітайскі бізнес укладваць свае сродкі ў нашу эканоміку. І супрацоўніцтва павінна насіць узаемавыгадны характар.
Поўную версію матэрыялу чытайце на сайце СБ. Беларусь Сёння