Падчас міжнароднага круглага стала «Гуанчжоу – Мінск: з упэўненасцю ў будучыню» аналітык БІСД Сяргей Вяргейчык растлумачыў, чаму нашай краіне выгадна выбудоўваць супрацоўніцтва менавіта з гэтай кітайскай правінцыяй. Ён расказаў:
- Перш за ўсё, яшчэ ў 2015 годзе была агучана прапанова аб адкрыцці генеральнага консульства ў Гуанчжоу, і ў 2018-м годзе яно пачало сваю работу. Пачынаючы з 2020-га года, статыстыка нашага ўзаемадзеяння паказвае ўпэўнены рост. Аднак, спыняцца на гэтым не трэба. Правінцыя Гуандун – гэта не мяшок юаней, каторыя раздаюць налева-направа. Гэта канкурэнтны рынак, дзе трэба сябе прадэманстраваць і выкарыстаць перавагі ад работы з партнёрамі, каторыя гатовы ўзаемадзейнічаць з імі ва ўсіх сферах.
Па словах Сяргея Вяргейчыка, адкрыццё прадстаўніцтва – ініцыятыва саміх жа кітайцаў. Нягледзячы на тое, што геаграфічна гэта найбольш аддаленая ад нас правінцыя, многія прамысловыя гіганты Беларусі ўжо шчыльна супрацоўнічаюць з Гуандунам.
- Па валоваму рэгіянальнаму прадукту гэта найбольш буйная, развітая і экспартаарыентаваная правінцыя. ВРП гэтай правінцыі супаставім з УВП цэлых краін. Напрыклад, у 2020-м годзе ВРП Гуандуна быў на ўзроўні з УВП такіх развітых краін як Італія або Канада. З улікам таго, што супрацоўніцтва між Беларуссю і Кітаем у большасці сваёй будуецца на рэгіянальным узроўні, то рашэнне аб адкрыцці ў нас прадстаўніцтва больш чым лагічнае. Для параўнання: УВП усёй Беларусі зараз складае каля 60 мільярдаў даляраў, УВП Гуандуна – амаль 2 трыльёны даляраў.