Дата публикации

У вялікія гарады: як утрымаць спецыялістаў і прыцягнуць іх у рэгіёны

Кадры вырашаюць

У мінулым стагоддзі урбанізацыя з'яўлялася каталізатарам масавай вытворчасці. Вялікае перасяленне сельскіх жыхароў у вялікія гарады сілкавала рабочай сілай буйныя прадпрыемствы, якія станавіліся стрыжнем перадавых эканомік, уключаючы і беларускую. Але сёння занадта высокая канцэнтрацыя людзей у мегаполісах з дабра і драйвера трансфармуецца ў рызыкі і пагрозы: сацыяльныя, эпідэміялагічныя, экалагічныя. Ды і тэму дасягнення харчовай бяспекі нельга скідаць з рахункаў: калі на сяле не будзе людзей, чым будзе харчавацца горад? Перспектывы развіцця рэгіёнаў, новыя інструменты прыцягнення кадраў у невялікія населеныя пункты абмеркавалі з рэгіянальнымі кіраўнікамі Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў.

Кадры решают

Жыллё, зарплата і прэстыж

Владимир Заломай
Уладзімір Заламай

Дэфіцыт кадраў у рэгіёне ёсць, прызнае кіраўнік аддзялення БІСД па Гродзенскай вобласці Уладзімір Заламай. Ёсць вакансіі спецыялістаў на прадпрыемствах у абласным цэнтры, у камунальнай гаспадарцы. У раёнах не хапае настаўнікаў і медыкаў. На рынак працы аказвае ціск і прыгранічнае становішча вобласці. У гродзенцаў нямала сваякоў і сяброў у Польшчы, краінах Балтыі. І працоўная міграцыя з'яўляецца дадзенасцю.

— Маладога спецыяліста можна прыцягнуць і ўтрымаць у рэгіёнах толькі праз прадастаўленне жылля, у тым ліку і арэнднага, – перакананы Уладзімір Заламай. – Плюс прадастаўленне матэрыяльных прэферэнцый, уключаючы аднаразовую матэрыяльную дапамогу. І неабходна перманентна клапаціцца аб павышэнні дабрабыту работнікаў. Як мне бачыцца, іншых інструментаў для прыцягнення кадраў у рэгіёне няма.

Але эксперт адзначае: мэтазгодна перагледзець і ўдакладніць некаторыя моманты ў частцы мэтавага набору. У прыватнасці, у медыцынскія ВНУ. Зараз накiраванні выдае ўпраўленне аховы здароўя аблвыканкама. А потым выпускнікоў размяркоўвае па вакансіях па раёнах. Але, па словах Уладзіміра Заламая, нямала маладых медыкаў пасля адпрацоўкі прадугледжанага заканадаўствам часу перамяшчаюцца ў абласныя або сталічныя бальніцы. Таму ў Гродне востра праблема з медперсаналам не стаіць. Чаго нельга сказаць пра раёны. Па перакананні эксперта, магчыма, праблему магло б вырашыць надзяленне раённых адміністрацый правам выдаваць накiраванні на мэтавыя наборы, каб пасля заканчэння медыцынскіх навучальных устаноў выпускнікі вярталіся на радзіму. Там больш шанс, што яны «прырастуць» і не будуць міграваць у вялікія гарады пасля.

В большие города: как удержать специалистов и привлечь их в регионы

Магія перспектыў

Андрей Мишин
Андрэй Мішын

Кіраўнік аддзялення БІСД па Віцебскай вобласці Андрэй Мішын перакананы, што неабходна больш глыбока вывучаць матывацыю моладзі працаваць у рэгіёнах:

— Базавы адказ стэрэатыпны – нізкі ўзровень заработнай платы. У мiнулым годзе праводзілі па заказе аблвыканкама апытанне сярод маладых спецыялістаў. І ўсплываюць і больш глыбінныя матывы. Могуць не падыходзiць ўзаемаадносіны ў калектыве і састарэлая карпаратыўная культура ў рэгіянальных кампаніях, высокі ўзровень нагрузкі, які не адпавядае светапогляду моладзі. Сучаснае пакаленне вельмі шануе свой час, хоча мець доступ да сучаснай інфраструктуры. Ёсць спецыфіка маладога пакалення, якую неабходна ўлічваць.

Звярнуў увагу эксперт і на яшчэ адну істотную праблему: кожны пяты малады спецыяліст тлумачыць нежаданне затрымацца на першым працоўным месцы памылковым выбарам прафесіі. Яны паступілі на пэўную спецыяльнасць (настаялі бацькі, быў нізкі конкурс, дзеля адтэрміноўкі ад службы ў армii ці па іншых прычынах), атрымалі дыплом, а потым, падчас працы, зразумелі: гэта не іх сфера дзейнасці. Або аказалiся не гатовыя жыць у сельскай мясцовасці, невялікіх раённых цэнтрах. І яны імкнуцца змяніць прафесію. Натуральна, гэта прасцей зрабіць у абласным цэнтры ці сталіцы.

В большие города: как удержать специалистов и привлечь их в регионы

Заработная плата ў Мінску аб'ектыўна (у сярэднім) вышэй, чым у рэгіёнах. Праца часцяком менш цяжкая. А інфраструктура, у тым ліку і забаў, больш якасная і разнастайная. Андрэй Мішын перакананы: неабходна ствараць інструменты, якія дазволілі б абітурыентам больш свядома выбіраць прафесію, бо на падрыхтоўку спецыялістаў трацяцца значныя рэсурсы. Ды і маладыя людзі на асвойванне нялюбай (як потым аказваецца) прафесіі таксама расходуюць час. У гэтым пытанні, як бачыць эксперт, яшчэ ёсць рэзерв для павышэння эфектыўнасці.

Валерий Буслов
Валерый Буслаў

Кіраўнік аддзялення БІСД па Гомельскай вобласці Валерый Буслаў лічыць: вельмі важна фарміраваць кампетэнцыі на месцах і даваць моладзі перспектывы росту. У прыватнасці, ён прывёў станоўчы прыклад Гомельскага рэгіёна. Абл¬выканкам рэалізуе праект "Школа маладога кіраўніка". Падбіраюцца перспектыўныя рабяты і стажыруюцца на мэнэджарскія пасады ў розных суб'ектах гаспадарання, перш за ўсё ў сельскай мясцовасці. Праз паўгода, калі суіскальнікі праявілі сябе, іх прызначаюць на кіруючыя пасады. Такім чынам зніжаецца кадравы голад у кампетэнтных спецыялістах.

— На буйных прадпрыемствах ёсць уласныя адукацыйныя цэнтры, якія ажыццяўляюць таксама функцыі павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі, - тлумачыць Валерый Буслоў. – Там рыхтуюць кадры, праводзяць стажыроўкі. Свае Цэнтры падрыхтоўкі - рэзерв для буйных вытворчасцяў для забеспячэння ўласных патрэбаў у кваліфікаваных кадрах. На нашых флагманах (МНПЗ, БМЗ і іншых), як мне бачыцца, на высокім узроўні пастаўлена работа па падрыхтоўцы кадраў. Задача - маштабаваць такі вопыт на іншыя прадпрыемствы.

Стратэгічны ход

На думку Уладзіміра Заламая, лакаматывам развіцця рэгіёнаў павінны быць сярэднія і буйныя прадпрыемствы ў тых ці іншых сферах бізнесу. Толькі вялікія кампаніі, на яго думку, здольныя прыцягваць працоўныя рэсурсы і забяспечваць канкурэнтаздольны сацыяльны пакет, узровень заработнай платы, умовы працы. Ён прыводзіць прыклад з сельскай гаспадаркі. Буйныя СВК гатовыя плаціць кваліфікаваным спецыялістам звыш 3 тысяч рублёў. Яны ж развіваюць і інфраструктуру. Не толькі сацыяльную, але і адукацыйную. У КСУП "Азёры", напрыклад, ёсць коннаспартыўная школа і яхт-клуб.

Кажучы аб'ектыўна, мікра- і малы бізнес сацыяльны пакет такога ўзроўню забяспечыць не можа. Кіраўнік аддзялення БІСД па Магілёўскай вобласці Алег Корапаў таксама лічыць, што невялікім прадпрыемствам вельмі складана інвеставаць сродкі ў сацыяльную інфраструктуру. У некаторых населеных пунктах ёсць і кафэ, і забаўляльныя цэнтры, і іншыя аб'екты забавак. Але загрузка іх часцяком невысокая. І выйсці на станоўчую рэнтабельнасць дастаткова праблематычна. Самім па сабе, без «падпоркі» буйных прадпрыемстваў (якія як мінімум фармуюць плацежаздольны попыт за кошт заработнай платы) сацыяльныя інвестыцыі складана рэалізоўваць.

Валерый Буслаў перакананы: пазітыўнае развіццё рэгіёнаў у значнай ступені залежыць ад узроўню кампетэнцый кіраўнікоў на месцах. І на прадпрыемствах, і ў раённых адміністрацыях. На думку эксперта, сучасны кіраўнік на месцах павінен спалучаць у сабе якасці і інвестыцыйнага, і антыкрызіснага мэнэджара, каб эфектыўна распараджацца наяўнымі рэсурсамі, а таксама знаходзіць арыгінальныя стратэгіі адраджэння або перапрафілявання існуючых прадпрыемстваў, асобныя з якіх па розных прычынах знаходзяцца не ў самым лепшым фінансава-эканамічным становішчы.  
 

Олег Коропов
Алег Корапаў

Пра няпростыя праблемы, якія ў сферы эканомікі стаяць перад абласнымі ўладамі, кажа і Алег Корапаў. Значны індустрыяльны патэнцыял у Магілёўскай вобласці сканцэнтраваны ў машынабудаванні і хімічнай галіне. У прыватнасці, некаторыя з гэтых прадпрыемстваў трапілі ў вельмі няпростае становішча, так як абсталяванне фізічна і маральна састарэла, патрабуе глыбокай мадэрнізацыі для выхаду на прыбытковую працу. Але цяпер доступ да адпаведных тэхнолагій і абсталяванню абцяжараны з-за санкцый. Таму вядзецца сур'ёзная праца па распрацоўцы стратэгіі далейшай дзейнасці такіх кампаній. Узяць і закрыць (такія прапановы таксама іншы раз гучаць) — не выйсце, упэўнены Алег Корапаў. І справа не толькі ў сацыяльных наступствах: пры цяперашнім дэфіцыце працоўных рэсурсаў праца знойдзецца. Але ў рэгіёне дзесяцігоддзямі фармавалася даволi магутная школа вытворчых хімікаў. Магілёўская вобласць у гэтай сферы з'яўляецца адным з цэнтраў кампетэнцый у Беларусі. І страціць іх нельга, немагчыма і немэтазгодна. Тым больш што па асобных напрамках у нас ёсць, на жаль, негатыўны вопыт, калі ў 1990-я некаторыя прадпрыемствы вельмі хутка гублялі свой патэнцыял.

Добрыя перспектывы ў нашых рэгіёнаў ёсць. Аднак шмат чаго залежыць ад фарміравання канкурэнтаздольнай стратэгіі і яе рэалізацыі.

В большие города: как удержать специалистов и привлечь их в регионы