29 красавіка 2021 г. старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці Віктар Лісковіч сустрэўся з дырэктарам БІСД Алегам Макаравым.
Разгледжаны пытанні інфармацыйна-аналітычнага забеспячэння дзейнасці дзяржаўных органаў і службовых асоб па важных накірунках сацыяльна-эканамічнага і дзяржаўна-палітычнага развіцця Рэспублікі Беларусь.
Выпрацаваны канкрэтныя крокі па актывізацыі канструктыўнага ўзаемадзеяння і супрацоўніцтва ў дадзеных сферах.
У мерапрыемствах таксама ўдзельнічалі начальнік упраўлення па забеспячэнні дзейнасці Пастаяннай камісіі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці Марыя Карпенка і намеснік начальніка дадзенага ўпраўлення Наталля Марчанка.