Дата публикации

Вырасла актуальнасць абароны электаральнага суверэнітэту – Баяшоў аб новаўвядзеннях у канцэпцыі нацбяспекі

Разам з развіццём палітычнай сістэмы расце ступень ўмяшання звонку ў арганізацыю і правядзенне электаральных кампаній. Каб нейтралізаваць у тым ліку і падобныя пагрозы, дэлегаты УНС зацвердзілі абноўленую канцэпцыю нацыянальнай бяспекі. Такое меркаванне выказаў галоўны саветнік упраўлення знешняй палітыкі Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў Анатоль Баяшоў.

Анатолий Бояшов

 

– Навуковыя даследаванні паказваюць, што разам з развіццём палітычнай сістэмы расце ступень ўмяшання звонку ў арганізацыю і правядзенне выбараў. З наданнем УНС канстытуцыйнага статусу кратна ўзрастае актуальнасць абароны новага органа ад знешняга ціску, – лічыць аналітык БIСД. – Для эфектыўнага процідзеяння замежнаму ўмяшанню ў выбарчыя працэсы ў новую канцэпцыю нацыянальнай бяспекі ўведзены тэрмін "электаральны суверэнітэт".

Анатоль Баяшоў падкрэслівае: у дакуменце даецца канцэптуальнае апісанне сістэмы забеспячэння электаральнай бяспекі, улічваюцца пагрозы і крыніцы пагроз бяспекі ў палітычнай сферы, звязанай з выбарамі і рэферэндумамі.

Новаўвядзеннем стаў улік пагрозы рэзкага зніжэння даверу грамадзян да дзяржаўных органаў і, як следства, фарміраванне комплекснай сістэмы забеспячэння электаральнай бяспекі, – заявіў эксперт.