Беларусь адназначна і ўпэўнена пройдзе свой “паварот у Азію”
Закнамерна і лагічна, што суправаджаемая БІСД канцэпцыя “павароту ў Азію” прыцягвае ўсё больш увагі з боку экспертнай супольнасці ў краіне і за мяжой, пра што сведчаць розныя па танальнасці публікацыі і іншы интарэс да гэтага дыскурсу, што ўжо само па сабе з’яўляецца пазітыўным трэндам. Хаця наш інстытут фарміруе толькі тэарэтычную базу і міждысцыплінарную пляцоўку для дыскусій па гэтай тэме. Рэальным лакаматывам тут з’яўляецца МЗС, што наглядна відаць з геаграфіі сустрэч і іншых падзей на навасной стужцы гэтага ведамства.
Што на новых гарызонтах
У той жа час спробы ўвязаць рост удзельнай вагі Азіі (і далёкай дугі цалкам) у знешняй павестцы як простую рэфлексію на выпадзенне з яе калектыўнага Захаду не ў поўнай меры адэкватны аб’ектыўнай рэальнасці. Верагодна, што “паварот у Азію” не з’яўляецца лінейным працэсам. Ён развіваецца па больш складаных законах, прырода каторых і з’яўляецца прадметам і аб’ектам даследаванняў. Пагэтаму не зусім карэктна пазіцыяніраваць яго як разварот на 180 градусаў і спробу цывілізаванага адыходу ад еўрапейскіх духоўна-культурных каштоўнасцей. Як аўтар пісаў раней – гэта прагматычны выбар суверэннай дзяржавы на карысць новых гарызонтаў, якія адкрываюцца.
Для Беларусі пытанне выбару між Еўропай і Азіяй ніколі не стаяў і не стаіць. Таму што ён нявыгадны, ірацыянальны і нават патэнцыяльна бяспечны ў сілу нашага геапалітычнага (чытай - еўрапейскага) становішча. Аптымальным фарматам бачыцца канцэпцыя Вялікай Еўразіі, якая ўключае таксама заходнюю частку кантынента.
На самой справе Беларусь ужо даўно ўвайшла ў Азію, і гэта аб’ектыўная рэальнасць. Зараз гаворка ідзе пра якаснае пашырэнне нашай прысутнасці, яе краіннай дыверсіфікацыі, адыходзе ад таварнай моназалежнасці і гандлёвых дысбалансаў у шэрагу краін, павышэнні эфектыўнасці і практычным напаўненні праектаў на аснове распрацоўкі комплекснай нацыянальнай стратэгіі.
Безумоўна, цяперашні акцэнт на азіяцкім вектары збольшага ўзмоцнены чарговым абвастрэннем адносін з Захадам. Але гэта толькі адзін з многіх фактараў, але далёка не вызначальны. Асноўным драйверам гэтых працэсаў з’яўляецца магутны эканамічны ўздым у Азіі, што прызнаецца і заходнімі экспертамі.
Разам з тым сапраўды мае месца праблема інтэлектуальнага абаснавання неабходнасці эканамічнага “павароту ў Азію”. Перш за ўсё яна ляжыць у плоскасці традыцыйнай еўрацэнтрычнасці масавай свядомасці беларусаў, у сілу розных прычын больш прыхільных разнапланавым сувязям з Захадам. Пагэтаму аргументы на карысць азіяцкіх рынкаў, якія ўзнімаюцца, цалкам сучасныя і рацыянальныя, гэта значыць на першы погляд умоўна “празаходнія”, пакуль застаюцца на ўзроўні моднай рыторыкі, хаця прывабнасць і перспектывы Азіі відавочныя многім.
Але вада камень точыць – паступова адносіны і мысленне трансфармуюцца. Для нарошчвання дынамікі гэтых працэсаў жыццёва неабходна праактыўная знешнеэканамічная стратэгія ў адносінах Азіі, каторая зыходзіла б не з нашай прапановы гэтым рынкам (падыход апрыоры не працуе), але з іх рэальных запатрабаванняў. Дадзеную стратэгію мэтазгодна распрацоўваць на шырокай даследчай базе – з правядзеннем сітуацыйных аналізаў, падрыхтоўкай запісак, артыкулаў і г.д., “прэпарыруючы” крок за крокам эканамічныя з’явы ў Азіі, перспектывы развіцця галіновых рынкаў, новыя таварныя нішы і іншае.
Зразумела, такая работа павінна дапаўняцца актыўнасцю многіх спецыялістаў ва Урадзе, на вытворчасці, у навуцы і адукацыі, бізнесе, у СМІ і экспертнй супольнасці. Не павінна быць таксама ілюзій наконт лёгкага і хуткага выніку. Трэба быць гатовымі да супраціўлення традыцыйнага мыслення і эканамічных інтарэсаў, бюракратычнай інерцыі. Будзе таксама супраціўленне звонку, асобныя прыкметы каторага ўжо відавочныя.
Белы дом змяшчае вектар
Трэба адзначыць, што Азія, якая расце, выклікае інтарэс не толькі малых і сярэдніх дзяржаў, але і ключавых геапалітычных ігракоў. У гэтай сувязі дарэчы прыгадаць некалькі забытую “дактрыну Абамы”.
У кастрычніку 2011 года ў часопісе Foreign Policy тагачасны дзяржсакратар Хілары Клінтан у сваім артыкуле фактычна абаснавала геапалітычную дактрыну, каторая пазней стала шырока вядома як “паварот да Азіі” (Pivot to Asia): “Дзякуючы свайму ўнікальнаму геаграфічнаму становішчу ЗША адначасова з’яўляюцца атлантычнай і ціхаакіянскай дзяржавай. Мы ганарымся нашымі еўрапейскімі партнёрствамі і тымі вынікамі, каторыя дасягнуты ў іх межах. Цяпер наша задача складаецца з таго, каб стварыць сетку партнёрстваў і ўстаноў у Ціхаакіянскім рэгіёне, каторая была б такой жа даўгавечнай і адказвала б амерыканскім інтарэсам і каштоўнасцям гэтак жа поўна, што і сетка партнёрстваў, каторую мы стварылі на Атлантыцы. Гэта крытэрый усіх нашых намаганняў у гэтых галінах. Нашы дамоўленасці з Японіяй, Паўднёвай Карэяй, Аўстраліяй, Філіпінамі і Таіландам з’яўляюцца апорнай кропкай нашага стратэгічнага павароту да Азіяцка-Ціхаакіянскага рэгіёна”.
Такім чынам, “паварот у Азію” разглядаецца амерыканскімі элітамі асабліва як надзённая неабходнасць забеспячэння нацыянальных інтарэсаў у геапалітычных межах , якія мяняюцца. Пры гэтым ЗША не сталі звязваць поспех свайго “манеўра” ў Азію з якасцю адносін з традыцыйнымі трансатлантычнымі партнёрамі, перш за ўсё Еўрасаюзам. За выключэннем, мабыць, карэктыроўкі тэрміна з “павароту” (pivot) на “рэбалансіроўку” (rebalancing).
У далейшым Белы дом працягнуў паслядоўна змяшчаць асноўны вектар сваёй знешняй палітыкі з Еўропы ў Азію. Дынаміка гэтых працэсаў, можа, некалькі запаволілася пры Трампе, але зараз яны ідуць па нарастаючай.
Амерыканскі “паварот да Азіі” стымуляваў Еўрасаюз да актывізацыі сваёй знешняй палітыкі (перш за ўсё ў эканамічнай сферы) у гэтым жа накірунку. Аднак наступствы эканамічнага крызісу і праблемы з фарміраваннем адзіных падыходаў абмяжоўвалі прастору “еўрапейскага манеўра”. Урэгуляванне міграцыйнага крызісу 2013-2015 гг., а таксама крымскія падзеі 2014 года адцягвалі ўвагу знешнепалітычных рэсурсаў.
Па гэтых і іншых прычынах еўрапейцы не змаглі ў поўнай меры сінхранізіраваць з ЗША сваю знешнепалітычную стратэгію. Акрамя таго, Брусель пазіцыяніраваў свой рух у Азію як партнёр, аднак не ў якасці нейкай новай сілы, што ўваходзіла ў дысананс з амерыканскім падыходам.
Пасля перамогі дэмакратаў на выбарах 2012-га дзяржсакратар Клінтан і прэзідэнт Абама працягнулі курс на “рэбалансіроўку” геапалітычных інтарэсаў Амерыкі з Еўропы ў Азіяцка-Ціхаакіянскі рэгіён, прызнаючы тым самым яго знаходжанне ў эпіцэнтры гістарычнай трансфармацыі свету.
Такім чынам, “паварот да Азіі” (або “Азіяцка-Ціхаакіянская рэбалансіроўка”) стаў для ЗША своеасаблівым інструментам абнаўлення знешняй палітыкі ў духу новых павеваў часу. Але ніяк не адступленнем з іншых рэгіёнаў свету. Зрэшты, такі падыход падспудна падкрэсліў дэвальвацыю ролі Еўропы як галоўнага геапалітычнага партнёра. І хаця зараз каманда Байдэна (у адрозненні ад Трампа) спрабуе ўсяк у паказным выглядзе дэманстраваць зварот да шматбаковасці ў рабоце з глабальнай сеткай саюзнікаў і партнёраў, уключаючы ЕС, прынцыпова змест і прыярытэты знешняй палітыкі не змяніліся. У яе аснове – выключна і толькі нацыянальныя інтарэсы.
Мэта, стратэгія і каманда
Бясспрэчна, сучасны свет узаемазвязаны, узаемазалежны і ўяўляе сабой сазлучаныя сасуды. Аднак гэтыя заканамернасці не трэба было б пераўвялічваць і тым больш ставіць у абсалютную карэляцыю з пункту гледжання перакрыжаванай геаграфічнай канкурэнтаздольнасці, уніфікацыі стандартаў вядзення бізнеса, адзінства вытворча-збытавых ланцужкоў і г. д. Як гавораць бывалыя эксперты з ліку прадпрымальнікаў, на Усходзе ў асноўным усё вызначаюць асабістыя сувязі і ўзаемныя абавязацельствы. Пагэтаму, калі будзе ясная мэта, дакладная стратэгія і рэсурсы, прафесійная і матываваная каманда, Беларусь адназначна і ўпэўнена пройдзе свой “паварот у Азію”. А спадарожны канструктыўны экспертны дыскурс будзе толькі садзейнічаць перафармаціраванню масавай свядомасці і аб’ектыўнай рэальнасці.
У кантэкст прыведзеных роздумаў да месца кладзецца чатырохрадкоўе вядомага рускага паэта Эдуарда Асадава:
У любых справах пры максімуме складанасцей
Падыход да праблемы ўсё ж такі адзін:
Жаданне – гэта мноства магчымасцей,
А нежаданне – мноства прычын.
Юрый ЯРМОЛІНСКІ, аналітык Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў