Дата публикации

Аналітык: ключавым фактарам у захаванні суверэнітэту выступае ўнутраная стабільнасць

Ключавым фактарам у захаванні суверэнітэту выступае ўнутраная стабільнасць. Такое меркаванне карэспандэнту БЕЛТА выказала аналітык Вольга Лазоркіна.

“Унутраная стабільнасць можа быць забяспечана нестандартнымі падыходамі. Так, узровень адукаванасці і ўцягнутасці грамадзян у Беларусі - адзін з самых высокіх на постсавецкай прасторы. Якія б ярлыкі не прычэплівалі нам звонку, не было ніводнага выступлення Прэзідэнта, у якім ён бы не прыгадаў падзеі 2020 года, не прапанаваў у чарговы раз разам пераасэнсаваць, што кожны з нас можа зрабіць для захавання незалежнай беларускай дзяржавы. Студзень 2021 года - штурм Капітолія ў вельмі дэмакратычнай дзяржаве - не абмяркоўвае ніхто”, – дадала яна.

Аналітык адзначыла, што краіны Захаду паслядоўна разбураюць сістэму свету, якая склалася пасля Другой сусветнай вайны. Беларусь і Расія сумесна і паслядоўна супрацьстаяць гэтым спробам, абараняючы міжнародную справядлівасць.

“Беларусь, Расія, Іран і іншыя краіны даказалі, што магчымасць для захавання суверэнітэту і эканамічнай стабільнасці ва ўмовах маштабнага ціску магчыма. Разам з тым неабходна разумець, што супрацьдзеянне абмежавальным мерам з’яўляецца тактычнай, кароткатэрміновай задачай. Стратэгічныя мэты патрабуюць фарміравання механізмаў фінансавай і тэхналагічнай абароны ад ціску звонку”, – лічыць яна.

Вольга Лазоркіна звярнула ўвагу, што Захад адхіліў ключавы прынцып Устава ААН - суверэнная роўнасць дзяржаў. Грубейшым парушэннем Устава ААН стала ўмяшанне ЗША ў справы постсавецкіх дзяржаў. “Аднабаковыя абмежавальныя меры не з’яўляюцца навіной у міжнародных адносінах. Аднак прэцэндэнт, які быў створаны ў 2020 годзе ў адносінах да Беларусі і маштабіраваны ў 2022 годзе супраць Расіі, стварыў якасна іншыя ўмовы для абодвух бакоў – адпраўнікоў і атрымальнікаў”, –- дадала яна.

“Штампоўка санкцыйных пакетаў перафарматавала заканадаўствы краін-ініцыятараў, наступствы якога практычна немагчыма пралічыць. Адмена абмежавальных мер, якая раней уключалася ў механізмы, сёння намертва звязана з каштоўнасным блокам. Пагэтаму санкцыйная пятля дзейнічае аднаколькава для двух бакоў ”, – адзначыў эксперт. Па яе словах, эканамічная глабалізацыя, якая выкарыстоўвалася як інструмент для ўкаранення і распаўсюджвання ўздзеяння, прывязала эканомікі розных краін да пераважна аўтарытарных дзяржаў. У гэтай сувязі выхад з адной залежнасці аўтаматычна прыводзіць да пападання ў другую.

“Ва ўмовах глыбокага крызісу даверу, які набыў глабальныя маштабы, захаванне адзінай структуры, якая з’яўляецца агульнапрызнанай і аўтарытэтнай пляцоўкай для сустрэч прадсаўнікоў з дыяметральна супрацьлеглымі поглядамі і меркаваннямі, з’яўляецца жыццёва важным. Як бы не імкнуліся асобныя краіны Захаду знізіць ролю ААН, неабходна памятаць, у якіх умовах яна стваралася і якія намаганні былі для гэтага затрачаны. Пагэтаму запыт на адмену ААН, каб дагадзіць нейкім правілам, ствараецца штучна і на самой справе проста не існуе. Ні адна дзяржава з цвярозым розумам, асабліва сярэдняя і малая, не дапускае і думкі аб тым, каб перадаць абарону сваіх інтарэсаў нейкай групе асоб”, – лічыць аналітык БІСД.

“Так, рэаліі такія, што механізмы ААН не заўсёды могуць аператыўна спрацаваць, але гэта не значыць, што іх немагчыма ўдасканаліць. Сусветнае згуртаванне ўступіла ў самы складаны перыяд пасля Другой сусветнай вайны. Шматбаковасць, якая з самага пачатку была закладзена ва Уставе ААН, у поўнай меры рэалізаваць не атрымалася. Сёння нам актыўна навязваюць думку пра нейкую ломку сусветнага парадку, якая змяце ўсе інстытуты, якія аджылі, і будзе пабудавана нешта якасна іншае. Неабходна разумець, што ва ўмовах крызісу пабудаваць новую сістэму немагчыма і не трэба на гэты конт жывіць ніякіх ілюзій. Але нашы апаненты такімі дзеяннямі маюць на мэце не дапусціць правядзення работы над памлкамі ў межах дзеючых інстытутаў і адказаць на пытанне аб вытоках магутнасці і ўздзеяння заходняга блока”, – лічыць Вольга Лазоркіна.

Яна нагадала, што суверэнная роўнасць дзяржаў заўсёды залежала ад мноства іншых фактараў, акрамя прынцыпаў Устава ААН. Эканамічныя дасягненні шэрагу краін, лёгкасць распаўсюджвання глабалізацыі, карманны характар міжнародных фінансавых структур сфарміравалі бяспечную ілюзію магчымасці глабалізаваць палітычную сферу. Сёння многім дзяржавам трэба зразумець, на якім этапе была дапушчана памылка, якая дазволіла зрабіць іх мішэнямі шляхам стварэння нейкіх узораў. Калі дэмакратыя ператварылася ў зброю масавага знішчэння? Югаславія, Ірак, Лівія, Сірыя, гэты спіс не завершаны.

Аналітык адзначае: двайныя стандарты, замоўчванне падобных праблем, інфармацыйная вайна – няпоўны набор інструментаў, якія выкарыстоўваюцца нашымі апанентамі. “Беларусь заўсёды выкарыстоўвала міжнародныя пляцоўкі рознага ўзроўню, каб даносіць сваю пазіцыю пра неабходнасць канструктыўна падыходзіць да самых вострых пытанняў, выступала з міратворчымі ініцыятывамі. Але відавочна, што ў бягучых умовах гэтага недастаткова”, – лічыць яна.

Вольга Лазоркіна звярнула асаблівую ўвагу, што гістарычная памяць - адзін з самых адчувальных аспектаў у жыцці любога народа. Пагэтаму падыходы да асвятлення асобных гістарычных падзей самыя розныя. “Якраз нельга пагружаць гісторыю ў сучасныя звадкі, трактаваць падзеі толькі з пункту гледжання чорнага і белага боку. Бамбардзіроўка Хірасімы і Нагасакі стала пунктам адліку новага свету, у якім магчыма знішчэнне ўсяго жывога на зямлі, не толькі людзей. Пытанне адказнасці канчаткова змясцілася ў плоскасць сілы. Сёння важна агульнымі намаганнямі не дапусціць паўтарэння такіх “пакаранняў”. Падручнікі па гісторыі - гэта амаль чырвоная лінія, пераход якой заўсёды выклікае абвастрэнне сітуацыі і не прыносіць ніякіх станоўчых вынікаў”, – дадала яна.

– Пасля атакі на ЗША 11 верасня 2001 года тэрарызм быў пераведзены ў разрад міжнародных праблем. Сусветны гегемон, ацаніўшы свае магчымасці, кінуў кліч па ўсім свеце для стварэння міжнароднай кааліцыі па барацьбе з тэрарызмам. Практычна ўсе краіны далучыліся, Беларусь у тым ліку адказала на заклік. Сёння ЗША сваімі дзеяннямі - санкцыйнай павуцінай - метадычна ствараюць умовы для росквіту крымінальных структур і тэрарызму. Калі ў чарговы раз захочацца праверыць сваю моц ЗША - гэта пытанне часу. А вось фарміраванне кааліцыі супрацьдзеяння патрабуе пераканаўчай прапановы. Можна не сумнявацца ў тым, што ўсе скарыстаюць магчымасць захаваць на памяць кавалачак шэрсці льва”, – рэзюміраваў аналітык БІСД.