Дата публикации

Беларусь і Швейцарыя: узаемны інтарэс

9 лютага 2023 года ў фармаце экспертнага дыялогу адбылася сустрэча аналітыкаў Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў з намеснікам кіраўніка дыпмісіі Швейцарскай Канфедэрэцыі ў Рэспубліцы Беларусь Джонам Рухофам.

Удзельнікі сустрэчы абмеркавалі міжнародную эканамічную павестку ў глабальным і рэгіянальным вымярэнні, пацвердзілі значную ролю камунікацыі ва ўмовах выклікаў сучаснасці.

Па выніках сустрэчы дасягнута дамоўленасць працягнуць узаемадзеянне між БІСД і швейцарскай дыпмісіяй у Рэспубліцы Беларусь у сферах, якія выклікаюць узаемны інтарэс.