30 студзеня 2024 года ў фармаце відэаканферэнцыі адбыўся круглы стол «Супрацоўніцтва Узбекістана і Беларусі – новыя гарызонты і перспектывы», арганізаваны Беларускім інстытутам стратэгічных даследаванняў сумесна з Інстытутам стратэгічных і міжрэгіянальных даследаванняў пры Прэзідэнце Рэспублікі Узбекістан.
Мерапрыемства адбылося ў межах экспертнага дыялогу БІСД з замежнымі фабрыкамі думкі і прадэманстравала жывую цікавасць бакоў да перспектыў развіцця супрацоўніцтва між нашымі дзяржавамі. Удзельнікі абмеркавалі стратэгічныя накірункі развіцця беларуска-ўзбекістанскіх адносін.
Відэаканферэнцыя пацвердзіла высокую цікавасць экспертнай супольнасці Узбекістана да пошуку шляхоў актывізацыі двухбаковага ўзаемадзеяння, пра што сведчыць шырокая прадстаўленасць выступаючых.
Агульны тон экспертнаму кругламу сталу задалі дырэктар БІСД Алег Макараў і першы намеснік дырэктара ІСМД Акрамжон Не’матаў, а таксама Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Узбекістан Леанід Марыніч і часовы павераны ў справах Рэспублікі Узбекістан у Рэспубліцы Беларусь Рахматула Назараў.
З узбекскага боку удзельнічалі кіраўніцтва і прадстаўнікі ІСМД, Інстытута макраэканамічных і рэгіянальных даследаванняў, Інфармацыйна-аналітычнага цэнтра міжнародных адносін, Цэнтра эканамічных даследаванняў і рэформ, Цэнтра вывучэння праблем развіцця транспарту і лагістыкі, АТ «Узбекістон тэмір йулары» («Узбекскія чыгункі»), Камітэту па турызму, Інфармацыйна-аналітычнага цэнтра міжнародных адносін пры МЗС Узбекістана, Камітэта па турызму пры Міністэрстве экалогіі і аховы акружаючага асяроддзя.
Ад беларускага боку ўдзельнічалі кіраўніцтва і аналітыкі БІСД, а таксама Нацыянальны цэнтр маркетынгу і кан’юнктуры цэн, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту, Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П.М. Машэрава.
Алег Макараў, дырэктар БІСД: «30 гадоў адносін у якасці незалежных дзяржаў паказалі, што мы з’яўляемся адзін аднаму надзейнымі партнёрамі. Узровень беларуска-ўзбекскіх адносін і адносін нашых лідараў дазваляе нам зрабіць больш. Мы ўжо знайшлі накірункі ўзаемадзеяння, якія паспяхова развіваюцца. Гэта адукацыя, прамысловая кааперацыя, АПК, турызм і рэкрэацыя. І на сённяшні дзень асноўнае пытанне – разабрацца, што перашкаджае нашаму бясшоўнаму ўзаемадзеянню і як нам выйсці на новы ўзровень разумення тых шляхоў, які дазволіць нам рухацца наперад».
Акрамжон Не’матаў, намеснік дырэктара ІСМД: «Эканомікі Узбекістана і Беларусі маюць узаемадапаўняльную структуру, пашырэнне гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва будзе заставацца ключавым накірункам нашага ўзаемадзеяння. Асабліва запатрабаваны нашы агульныя інвестыцыйныя магчымасці ў праекты ў галіне сельскай гаспадаркі, тэкстыльнай і харчовай прамысловасці, фармацэўтыкі, жывёлагадоўлі, перапрацоўкі плодаагародніннай прадукцыі».
Рахматула Назараў, часовы павераны ў справах Узбекістана ў Беларусі: «Узаемныя візіты кіраўнікоў дзвюх дзяржаў і іх рэгулярныя зносіны на пляцоўках міжнародных арганізацый адкрылі новую старонку ў гісторыі нашых двухбаковых адносін і напоўнілі іх канкрэтным практычным зместам».
Леанід Марыніч, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ва Узбекістане: «Развіццё адносін між рэгіёнамі Беларусі і Узбекістана з’яўляецца важным складнікам нарошчвання двухбаковага супрацоўніцтва між нашымі краінамі не толькі ў эканамічным, але і культурным, духоўным развіцці нашых дзяржаў».
Абід Хакімаў, дырэктар Цэнтра эканамічных даследаванняў і рэформ пры Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Узбекістан: «Шляхам пашырэння кааперацыйных сувязей між вытворцамі дзвюх краін Узбекістан і Беларусь могуць садзейнічаць адзін аднаму для выхаду айчыннай і сумеснай прадукцыі на рынкі трэціх краін, у прыватнасці на рынкі Еўропы, Паўднёвай Азіі і Блізкага Усходу, што, несумненна, будзе адказваць інтарэсам развіцця нашых эканомік».
Турсун Ахмедаў, намеснік дырэктара Інстытута макраэканамічных і рэгіянальных даследаванняў: «Нягледзячы на дастаткова высокія тэмпы росту таваразвароту, застаюцца нерэалізаванымі магчымасці, якія маюцца, і рэзервы па пашырэнні экспартнага патэнцыялу дзвюх краін. У бліжэйшай перспектыве маюцца рэальныя асновы павышэння ўзроўню ўзаемнага гандлю да 1,0 млрд. даляраў ЗША».
Яўгеній Русак, намеснік дырэктара РУП «Нацыянальны цэнтр маркетынгу і кан’юнктуры цэн» Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь: «Экспартны патэнцыял беларускай прадукцыі на рынку Узбекістана складае 368,0 млн. дал. ЗША. Патэнцыял не рэалізаваны на 58,2%. Як Беларусь, так і Узбекістан маюць невысокую рыначную канкурэнцыю з пункту гледжання прысутнасці транснацыянальных карпарацый,з якімі складана канкурыраваць. Г.зн. захоўваецца магчымасць замацавацца ў нішах, якія ў іншых краінах трывала заняты буйнейшымі сусветнымі ігракамі».
Ірына Русак, аналітык кіравання рэгіянальнай палітыкі БІСД: «Акцэнтаванне ўвагі ўрадаў дзвюх краін на ўзроўні і якасці жыцця насельніцтва, у тым ліку і ў тэрытарыяльным разрэзе, з’яўляецца адным з прыярытэтаў рэалізуемых беларускай і ўзбекскай мадэляў сацыяльна-арыентаванай рыначнай эканомікі». Жамшэд Уракаў, намеснік старшыні Гандлёва-прамысловай палаты Рэспублікі Узбекістан: «2023 год стаў прарыўным у плане пашырэння гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва. Аб’ём таваразвароту ўзрос на 19% у параўнанні з папярэднім годам і склаў 530 млн.дал. ЗША».
Яўгеній Фёдараў, загадчык кафедры «Кіраванне эксплуатацыйнай работай і аховы працы» УА БелДУТ: «Абедзве краіны геаграфічна і эканамічна знаходзяцца ва ўнікальных умовах, якія дазваляюць ім выступаць у ролі ключавых краін-транзітараў у сваіх рэгіёнах. Абедзве краіны з’яўляюцца так званымі «Сухімі портамі» на шляхах, якія аб’ядноўваюць Усход і Захад, Поўнач і Поўдзень. Развіццё двухбаковага супрацоўніцтва павінна стаць залогам умацавання транспартна-лагістычнай ўзаемазвязанасці нашых краін, фарміравання новай сусветнай сеткі руху тавараў, перакрыжаваннямі якой з’яўляюцца нашы краіны, можа кратна павялічыць груза- і пасажыраабарот. Пры гэтым транспартна-лагістычны комплекс валодае дастатковымі магчымасцямі для забеспячэння таваразвароту на прагназуемым узроўні».
Антон Дударонак, аналітык кіравання знешняй палітыкі БІСД: «У рэгіёне Вялікай Еўразіі фарміруецца новая сістэма маршрутаў, якая заклікана палегчыць гандлёва-транспартныя камунікацыі ў межах рэгіёна і павысіць эфектыўнасць лагістыкі. Еўразійская прастора становіцца своеасаблівым Суэцкім каналам у сферы сусветнага гандлю, дзе міжнарродныя транспартныя калідоры разглядаюцца як каркасныя элементы рэгіянальнай бяспекі».
Нігіна Магдзіева, кіраўнік аддзела Інфармацыйна-аналітычнага цэнтра міжнародных адносін пры Міністэрстве замежных спраў Узбекістана: «Высокая дынаміка абмену візітамі дзеячаў культуры і мастацтва паказвае ўзаемны інтарэс Узбекістана і Беларусі ва ўмацаванні культурна-гуманітарнага супрацоўніцтва – важным складнікам умацавання дружбы, добрасуседскіх і партнёрскіх адносін, у аснове якіх узаемнае імкненне да захавання і шырокай папулярызацыі багацейшай духоўнай і гісторыка-культурнай спадчыны двух народаў».
Юлія Салахава, начальнік аддзела міжнародных сувязей УА «Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П.М. Машэрава», аналітык кіравання рэгіянальнай палітыкі БІСД: «У аснове развіцця міжнароднага супрацоўніцтва сістэм адукацыі Беларусі і Узбекістана высокая зацікаўленасць не толькі ва ўласным дзяржаўным развіцці, але і імкненні пераймаць лепшыя сусветныя практыкі».
Дзмітрый Галубнічы, аналітык кіравання знешняй палітыкі БІСД: «Прамысловы і патрыятычны турызм могуць стаць пунктам росту для рэгіёнаў і цалкам станоўча адбіцца на сацыяльна-эканамічных паказчыках беларускай эканамічнай мадэлі ў новых умовах».