10 жніўня офіс БІСД наведалі журналісты польскага штотыднёвіка “Польская думка” (Myśl Polska), каторыя напярэдадні ўдзельнічалі ў “Вялікай размове” з Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.
У фармаце зацікаўленага і канструктыўнага дыялогу адбыўся абмен думкамі пра бягучы стан і перспектывы беларуска-польскіх адносін, пра ход інтэграцыйных працэсаў у рэгіёне.
Аналітыкі БІСД дэталёва праінфарміравалі польскіх субяседнікаў пра змест і дынаміку ключавых унутрыпалітычных працэсаў у Рэспубліцы Беларусь, у прыватнасці, пра ход канстытуцыйнай рэформы.
Удзельнікі дыскусіі прыйшлі да ўзаемнага разумення неабходнасці захавання каналаў двухбаковага дыялогу, што адпавядае нацыянальным інтарэсам Беларусі і Польшчы.