21 чэрвеня 2021 года на базе Пасольства Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі адбыўся арганізаваны Беларускім інстытутам стратэгічных даследаванняў экспертны семінар "Беларуска-расійскія адносіны ў актуальных палітычных працэсах".
Удзел у мерапрыемстве БІСД прынялі прадстаўнікі шырокага кола аўтарытэтных навукова-даследчых структур Расійскай Федэрацыі, у ліку каторых ІСЭМА РАН, РАНГіДС, Інстытут гісторыі Расіі РАН, РІСД, МДІМА, АТЦ СНД і інш.
Бакі абмеркавалі шэраг актуальных пытанняў двухбаковага і шматбаковага ўзаемадзеяння, якія датычацца глабальных і рэгіянальных тэндэнцый, інтэграцыйных праектаў з удзелам Беларусі і Расіі, пытанняў інфармацыйнай бяспекі, перспектыў грамадска-палітычнай інфармацыі Беларусі.
Удзельнікі прыйшлі да згоды ў частцы неабходнасці нарошчвання сістэмнага мульціфарматнага экспертнага дыялогу ў межах Саюзнай дзяржавы.