17 мая 2022г. на пляцоўцы Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў адбыўся беларуска-расійскі экспертны круглы стол на тэму “Актуальныя накірункі развіцця адносін Беларусі і Расіі ў сучасным міжнародным кантэксце”.
Удзел у мерапрыемстве прынялі аналітыкі БІСД, прадстаўнікі ІНІГН РАН (загадчык Аддзела Блізкага і Постсавецкага Усходу, д.паліт.н. Аваткоў У.А., м.н.с. Маёрава М.А.) і Інстытута стратэгічных і прагнозных даследаванняў РУДН (дырэктар Егорчанкоў Д.А., намеснік дырэктара, к.паліт.н. Юракоў М.В).
У межах дыскусіі абдыўся абмен думкамі па актуальных пытаннях двухбаковага ўзаемадзеяння, рэгіянальнай бяспекі на еўразійскім кантыненце, агульнасці ідэй і каштоўнасцей краін постсавецкай прасторы.
Разгледзеўшы павестку, бакі пацвердзілі важнасць развіцця навукова-экспертнага дыялогу па шырокаму спектру пытанняў у мэтах далейшага ўмацавання супрацоўніцтва Беларусі і Расіі.